Галоўная гераіня вучыцца ў старшай школе і вельмі цікавіцца адным са сваіх настаўнікаў па імені Токіа. На жаль, ён значна старэйшы, а яшчэ жанаты і хутка стане бацькам. Як было б цудоўна нарадзіцца з ім у адзін час... Аднойчы да настаўніка прыходзіць хлопец, на від старшакласнік, да якога Токіа ставіцца з сапраўнай цеплынёй. Гераіне непрыемнае такое перацягванне ўвагі, і калі яна спрабуе высветліць у хлопца, хто ён, той адказвае, што ён і ёсць Токіа, толькі з мінулага. Жартаўнік знайшоўся. Але яны сапраўды вельмі падобныя адзін да аднаго і нават шнары на далонях аднолькавыя... Ці могуць напраўду існаваць вандроўкі ў часе?
30.04.2022