Пра нас

Анібел – гэта некамерцыйны праект па беларусізацыі анімэ і мангі, які існуе дзеля папулярызацыі беларускай мовы і японскай культуры. Мы дзейнічаем у трох напрамках: пераклаем мангу (Белманга), ствараем разважальны кантэнт (Ўчан), агучваем і робім субцітры для анімэ (Анібел).anibel.netМы пачалі перакладаць у 2017 годзе і з таго часу выпусцілі па-беларуску дзясяткі тайтлаў мангі і анімэ. Сёння ў камандзе больш за 50 прафесіяналаў: перакладчыкаў, дабераў, рэдактараў, маркетолагаў. Гэтыя цудоўныя людзі вельмі розныя ў жыцці: настаўнікі і студэнты, бармэны і інжынеры, музыканты і фрылансеры. Усе рознага ўзросту і поглядаў на жыццё; але аб’яднаныя агульнымі каштоўнасцямі – узаемапавагай, апантанасцю мовай і анімэ, любоўю да сваёй краіны.

Зараз праект не мае патрэбы ў ахвяраваннях ці фінансавай дапамозе. Найлепшы спосаб падтрымаць нас – проста глядзець тайтлы і чытаць мангу ў нашым перакладзе, падпісацца на акаўнты ў сацыяльных сетках, ставіць падабайкі і дзяліцца кантэнтам з сябрамі.

Мы заўсёды рады людзям, жадаючым перакладаць, агучваць, ці проста дапамагаць рабіць класны кантэнт. Каб далучыцца да каманды – пакідайце свае кантакты праз форму зваротнай сувязі, пішыце на пошту [email protected].

Увесь кантэнт на сайце прадстаўлены для азнаямлення і задавальнення. Калі Вы праваўладальнік і лічыце, што вашы правы парушаюцца – калі ласка, скарыстайцеся формай зваротнай сувязі, або пішыце на [email protected], каб вырашыць гэтую недарэчную сітуацыю. Мы свядома трымаемся па-за любой палітычнай актыўнасцю, таму што любім і паважаем усіх.

Далучыцца да праекта
Мы чакаем цябе, сэмпай!

Націсні на кнопку ніжэй, каб трапіць да нас у 2D свет!

Запоўніць форму

Анімэ - японская анімацыя са спецыфічнай малёўкай, разлічаная не на дзяцей, а на дарослых. У сюжэтах анімэ і мангі часта падымаюцца сур'ёзныя і неадназначныя тэмы - пры праглядзе трэба ведаць, што дзеянні герояў не варта ўспрымаць літаральна і браць за прыклад. Драматычная форма падачы сюжэта, учынкі герояў - гэта характэрная асаблівасць жанра, якая падкрэслівае вострую праблематыку, спосаб лепш перадаць мараль твора, вылучыць і паказаць мяжу дабра і зла.

Частка кантэнту на гэтым сайце не прызначаная для прагляду асобамі, якія не дасягнулі 18 год - калі ласка, звяртайце ўвагу на ўзроставыя абмежаванні, указаныя на старонцы прагляду.

Калі вы знаходзіцеся ў крызіснай сітуацыі, вам няма з кім абмеркаваць свае праблемы, звяртайцеся на бясплатную ананімную гарачую лінію - вам дапамогуць:
http://www.bsmp.by/patsientam/ekstrennaya-psikhologicheskaya-pomoshch-telefon-doveriya-v-belarusi

Гэты сайт не захоўвае файлы на сваіх серверах, усё змесціва забяспечваецца іншымі сэрвісамі. Матэрыялы ўзятыя з крыніц, дзе яны знаходзяцца ў свабодным доступе і прызначаныя толькі для дамашняга азнаямлення, усе правы належаць іх аўтарам. Калі размешчаныя на рэсурсе матэрыялы парушаюць вашы аўтарскія правы, просім напісаць нам пра гэта - мы прыбрярэм іх з сайта.