Маленькая Бэці з ранняга дзяцінства пастаянна знаходзіцца ў сваіх марах, забыўшыся пра сяброў, вучобу і сям'ю. Свет Вордэлэнда - яе новая рэальнасць, дзе дзяўчынка знайшла сваіх сапраўдных сяброў: Крыстафера і Трыстана. Аднак, пасталеўшы, у натоўпе абітурыентаў універсітэта яна заўважае юнака, што як дзве кроплі вады падобны на аднаго з хлопцаў выдуманага свету. Магчыма, "свет мар" не такі ўжо і нерэальны? А раптам свет ўнутры яе нашмат важнейшы за навакольны? Можа быць, яе пачуцці да двух лепшых сяброў акажуцца чымсьці вялікім? Тройцы прыйдзецца разабрацца ў сабе і спусціцца на самае дно ўласной свядомасці, каб вярнуцца назад дадому. Ці не страцяць яны сябе сапраўдных у выдуманым свеце?