1.Спампуйце і ўсталюйце BepInExPack Valheim адпаведна інструкцыі (Калі коратка, то разархівуйце і перанясіце змесціва папкі BepInExPack_Valheim у «C:\Program Files (x86)\Steam\steamapps\common\Valheim» 2.Спампуйце ўласнаруч мадыфікацыю Jotunn і разархівуйце ў папку «C:\Program Files (x86)\Steam\steamapps\common\Valheim\BepInEx/plugins» 3.Спампуйце ўласнаруч беларусізатар і замяніце бягучую папку plugins папкай з архіва - «C:\Program Files (x86)\Steam\steamapps\common\Valheim\BepInEx/plugins» 4.Запусціце гульню як звычайна і выберыце беларускую мову ў наладах.
Ці адчыніцца перад вамі брама Вальгалы? Цяпер вы ў Вальхэйме — 10-ым свеце вікінгаў. Забейце магутных пачвар гэтых зямель і заслужыце павагу багоў! На сваім шляху вы пабываеце ў самых далёкіх кутка гэтага свету, ад лясоў да гор. Стварайце моцную зброю, будуйце непрыступныя замкі і адпраўляйцеся пад парусамі дракараў да самага гарызонту.
Вальхэйм — гэта гульня, у якой гульцы даследуюць велізарны фэнтэзійны свет, звязаны са скандынаўскай міфалогіяй і культурай вікінгаў. Вашыя прыгоды пачнуцца ў самым сэрцы Вальхэйма, месцы даволі спакойным. Але сцеражыцеся, бо чым далей вы будзеце рухацца, тым небяспечней будзе станавіцца свет вакол вас.
5
4
3
2
1
чц, 22 студ 2026 г., 08:32
Калі ў вас не атрымліваецца спампаваць мод, то паспрабуйце праз Vortex. Усе неабходныя спасылкі вы знойдзеце ў гэтым файле - README.md (Спампоўваў праз steam. Калі будзеце выбіраць гульню, выбірайце exe вальхэйма)
чц, 22 студ 2026 г., 17:04
mod крашае сістэму, праблема часова вырашаецца калі пачынаць гульню праз Vulkan. Мой камп'ютар спраўляецца з больш складанай працай => праблема ў модзе.
пт, 23 студ 2026 г., 21:04
Выснова: ~(~=магчыма)Несумяшчальнасць маёй канфігурацыі камп'ютара з гульнёй. Я думаю, калі абнавіць windows, то ўсё будзе працаваць. --Абявязкова спрабуйце, мод можа не працаваць карэктна на Маёй Канфігурацыі
ат, 27 студ 2026 г., 19:45
Усё працуе!! Гэта была праблема канфігурацыі, бо стары блок харчавання. У вальхейм ёсць праверка стабільнасці харчавання вашай сістэмы: калі яно не стабільна, то гульня крашаецца ці як у мяне адключае windows. /!Калі няма мовы ў наладах, выбярыце больш старую версію мода(Яшчэ магчыма калі павяртаць версію на новую, то яна будзе працаваць, бо гэты файл мода ужо выбраны!/
Анімэ - японская анімацыя са спецыфічнай малёўкай, разлічаная не на дзяцей, а на дарослых. У сюжэтах анімэ і мангі часта падымаюцца сур'ёзныя і неадназначныя тэмы - пры праглядзе трэба ведаць, што дзеянні герояў не варта ўспрымаць літаральна і браць за прыклад. Драматычная форма падачы сюжэта, учынкі герояў - гэта характэрная асаблівасць жанра, якая падкрэслівае вострую праблематыку, спосаб лепш перадаць мараль твора, вылучыць і паказаць мяжу дабра і зла.
Частка кантэнту на гэтым сайце не прызначаная для прагляду асобамі, якія не дасягнулі 18 год - калі ласка, звяртайце ўвагу на ўзроставыя абмежаванні, указаныя на старонцы прагляду.
Калі вы знаходзіцеся ў крызіснай сітуацыі, вам няма з кім абмеркаваць свае праблемы, звяртайцеся на бясплатную ананімную гарачую лінію - вам дапамогуць:
http://www.bsmp.by/patsientam/ekstrennaya-psikhologicheskaya-pomoshch-telefon-doveriya-v-belarusi
Гэты сайт не захоўвае файлы на сваіх серверах, усё змесціва забяспечваецца іншымі сэрвісамі. Матэрыялы ўзятыя з крыніц, дзе яны знаходзяцца ў свабодным доступе і прызначаныя толькі для дамашняга азнаямлення, усе правы належаць іх аўтарам. Калі размешчаныя на рэсурсе матэрыялы парушаюць вашы аўтарскія правы, просім напісаць нам пра гэта - мы прыбрярэм іх з сайта.
Зваротная сувязь