Nami yo Kiitekure
2020
12/12
Японія
завершана
Sunrise
1 серыя
2 серыя
3 серыя
4 серыя
5 серыя
6 серыя
7 серыя
8 серыя
9 серыя
10 серыя
11 серыя
12 серыя
Дзеянні анімэ адбываюцца на востраве Хакайда ў горадзе Сапара. Аднойчы вечарам галоўная гераіня Мінарэ Кода пад уплывам алкаголю вылівае свае горычы ва ўдзячныя вушы незнаёмца, якога сустрэла ў бары. Не адна першая, хто раскрывае душу чалавеку, якога ніколі больш не пабачыць, але толькі ў яе выпадку наступствы хвіліннай слабасці апынуліся маштабнымі і страшэннымі. Незнаёмец апынуўся працаўніком радыё і на наступны дзень Мінарэ разам з астатнімі жыхарамі Хакайда пачула свае скаргі ў эфіры перадачы. У злосці Мінарэ прыязджае на радыёстанцыю, дзе каварны дырэктар хітрасцю ўцягвае яе ў шоу. Гэты невяілікі скандальны эпізод нечаканым чынам уплывае на ўсе аспекты жыцця Мінарэ, якая ўсё глыбей аказваецца зацягнута ў захапляльны свет радыё.
5
4
3
2
1
пн, 13 сак 2023 г., 15:52
Спачатку не спадабалася. Першая серыя - асабліва першая сцэна - выклікае шмат пытанняў, але паступова анімэ раскрываецца. Адразу бачна даросласць гісторыі, якая добра падкрэсліваецца даросласцю не столькі герояў (нарэшце не школьнікі!), колькі тэм. Такая банальнасць - грошы, жыллё, праца, - а колькі ў гэтым філасофскага спакою. Так, галоўная гераіня не знакамітасць, не мільянерка, нават не лепшая ў сваёй сферы, але яна робіць тое, што можа рабіць, з поўнай адданасцю, чым заслугоўвае павагу і прыхільнасць гледача. І тое, што серыял не ператвараецца ў звычайную гісторыю пра нейкае хобі, у якім галоўны герой хоча стаць лепшым, дадае яму асаблівую праўдзівасць і з-за гэтага хараство.
Анімэ - японская анімацыя са спецыфічнай малёўкай, разлічаная не на дзяцей, а на дарослых. У сюжэтах анімэ і мангі часта падымаюцца сур'ёзныя і неадназначныя тэмы - пры праглядзе трэба ведаць, што дзеянні герояў не варта ўспрымаць літаральна і браць за прыклад. Драматычная форма падачы сюжэта, учынкі герояў - гэта характэрная асаблівасць жанра, якая падкрэслівае вострую праблематыку, спосаб лепш перадаць мараль твора, вылучыць і паказаць мяжу дабра і зла.
Частка кантэнту на гэтым сайце не прызначаная для прагляду асобамі, якія не дасягнулі 18 год - калі ласка, звяртайце ўвагу на ўзроставыя абмежаванні, указаныя на старонцы прагляду.
Калі вы знаходзіцеся ў крызіснай сітуацыі, вам няма з кім абмеркаваць свае праблемы, звяртайцеся на бясплатную ананімную гарачую лінію - вам дапамогуць:
http://www.bsmp.by/patsientam/ekstrennaya-psikhologicheskaya-pomoshch-telefon-doveriya-v-belarusi
Гэты сайт не захоўвае файлы на сваіх серверах, усё змесціва забяспечваецца іншымі сэрвісамі. Матэрыялы ўзятыя з крыніц, дзе яны знаходзяцца ў свабодным доступе і прызначаныя толькі для дамашняга азнаямлення, усе правы належаць іх аўтарам. Калі размешчаныя на рэсурсе матэрыялы парушаюць вашы аўтарскія правы, просім напісаць нам пра гэта - мы прыбрярэм іх з сайта.
Зваротная сувязь