Праведзячы шмат часу поплеч з Такагі, Нісіката па-ранейшаму не можа знайсці такі план, які дапамог бы перасягнуць яго сяброўку. Галаваломкі, фізічныя трэніроўкі, праверка на страх — усё супраць яе бескарысна. Наадварот, нікчэмныя спробы Нісікаты толькі раскрываюць яго ўласныя слабасці, якія так умела падмячае Такагі і ўсё з большым азартам дражніць беднага хлапчука. Больш за тое, чуткі пра тое, што між імі нешта ёсць, становяцца ўсё больш відавочнымі ў вачах аднакласнікаў. Тым не менш Нісіката Верыць, што балючы досвед прынясе свой плён і калі-небудзь яму ўдасца зрабіць, здавалася б, немагчымае — перахітрыць Такагі і вымусіць яе чырванець ад сораму!
Karakai Jouzu no Takagi-san 2
*пры пераходзе да аплаты сума будзе аўтаматычна канвертавана ў расійскія рублі
ПадтрымацьАхвяруючы перакладчыкам любімых тайтлаў Вы паскараеце выхад новых серый і падтрымліваеце беларускую мову