Вучаніца сярэдняй школы Рука Адзумі з секцы гандбола ўжо напачатку летніх канікул трапляе ў пераплёт, пазбавіўшыся магчымасці наведваць клуб праз свае грубыя паводзіны. Збегчы з дому, яна адпраўляецца ў Токіа, дзе на ўзбярэжжы сустракае дзіўнага хлопчыка, які вельмі любіць мора — Умі. На наступны дзень, калі Рука прыходзіць на працу да свайго бацькі Масаакі, у акіянарыум Энокура, яна зноў бачыць Умі, які плавае ў вялізным акварыуме разам з рыбамі, і даведваецца, што ён разам з братам выраз у моры сярод стаі дзюгоняў. Пазней, вышукваючы зніклага Умі, Рука сутыкаецца з ягоным старэйшым братам-блізнятам Сорам. Больш спакойны па характары, чым малодшы брат, Сора, тым не менш, робіць непрыемнае ўражанне. У той жа час у мора трапляе метэарыт, і па ўсім свеце адбываюцца загадкавыя падзеі: рыба знікае з акіянарыумаў, а жыхары мора з'яўляюцца ў нетыповых для свайго асяроддзя месцах. Рука звязвае гэтыя падзеі з братамі і вырашае высветліць іх прычыну.
5
4
3
2
1
нд, 15 студ 2023 г., 21:52
Гэтае анімэ - проста ваў, дзякуй за магчымасць паглядзець яго на беларускай
Анімэ - японская анімацыя са спецыфічнай малёўкай, разлічаная не на дзяцей, а на дарослых. У сюжэтах анімэ і мангі часта падымаюцца сур'ёзныя і неадназначныя тэмы - пры праглядзе трэба ведаць, што дзеянні герояў не варта ўспрымаць літаральна і браць за прыклад. Драматычная форма падачы сюжэта, учынкі герояў - гэта характэрная асаблівасць жанра, якая падкрэслівае вострую праблематыку, спосаб лепш перадаць мараль твора, вылучыць і паказаць мяжу дабра і зла.
Частка кантэнту на гэтым сайце не прызначаная для прагляду асобамі, якія не дасягнулі 18 год - калі ласка, звяртайце ўвагу на ўзроставыя абмежаванні, указаныя на старонцы прагляду.
Калі вы знаходзіцеся ў крызіснай сітуацыі, вам няма з кім абмеркаваць свае праблемы, звяртайцеся на бясплатную ананімную гарачую лінію - вам дапамогуць:
http://www.bsmp.by/patsientam/ekstrennaya-psikhologicheskaya-pomoshch-telefon-doveriya-v-belarusi
Гэты сайт не захоўвае файлы на сваіх серверах, усё змесціва забяспечваецца іншымі сэрвісамі. Матэрыялы ўзятыя з крыніц, дзе яны знаходзяцца ў свабодным доступе і прызначаныя толькі для дамашняга азнаямлення, усе правы належаць іх аўтарам. Калі размешчаныя на рэсурсе матэрыялы парушаюць вашы аўтарскія правы, просім напісаць нам пра гэта - мы прыбрярэм іх з сайта.
Зваротная сувязь