Cyberpunk: Edgerunners
2022
ONA
10/10
Японія
завершана
Trigger
Найт-Сіці — горад будучыні, аснашчаны ўсемагчымымі найноўшымі тэхналогіямі. Горад, дзе мадыфікацыя цела не проста мары звар'яцелых навукоўцаў, а рэальнасць кшталту звычайнай пакупкі. Менавіта там жыве Дэвід Марцінес, для якога гэты горад не ёсць чымсьці надзвычайным, ён ведае ўсю ягоную сапраўдную сутнасць, дзе выжыванне не проста слова, а сапраўдны твар гэтага свету. У адзін міг згубіўшы ўсё, што меў, хлопец не апускае рук і ў барацьбе за выжыванне становіцца кіберпанкам — гарадскім наёмнікам па-за законам.
5
4
3
2
1
пт, 26 трав 2023 г., 09:59
Пачаў глядзець і недзе на шостай серыі кінуў. Не прыемнае пачуццё застаецца пасля кожнай серыі. І гг раздражняе - настолькі самаўпэўнены, што нават калі бачыць, што ўжо пайшлі пабочныя эфекты, усё роўна працягваў насіць тыя пратэзы, хаця бачыў што адбылося з яго папярэднікам. Агучка - клас, серыял - добры, але не даглядзеў)
чц, 13 крас 2023 г., 20:18
Vialiki Dziakuj za napisy j za ahučku
нд, 2 крас 2023 г., 17:26
дзякуй за працу! анімэ кранальнае
пт, 31 сак 2023 г., 11:44
Уражвае, глядзіцца на адным уздыху_Гэта метафара, калі-што_
нд, 9 крас 2023 г., 08:49
Глядзіццца на адным зруху «Сандэвістана». Калі што...
пт, 26 трав 2023 г., 11:35
Нехта ў нас жартаўнік, вітаю жарты, калі гэта не жарт класу; Малпачка_
ср, 29 сак 2023 г., 11:43
Нават і шыльды пераклалі, вось цудоўная праца!! Дзякуй вялікі! Мне даспадобы субцітры і агучка!
чц, 22 снеж 2022 г., 21:28
Раптоўна - даволі смачная анімэшка. І субтытры гладкія, вока нічым не рэжуць, уваходзяць нібы арыгінал.
Трэ будзе пераглядзець, пасмакаваць на язык тэрміны з настолкі.
чц, 29 вер 2022 г., 18:03
Занадта памылак у перакладзе, нават сустракаюцца ўкраінскія словы й сказы
Ахвяруючы перакладчыкам любімых тайтлаў Вы паскараеце выхад кантэнту і падтрымліваеце беларускую мову.
Падтрымаць аўтараўАнімэ - японская анімацыя са спецыфічнай малёўкай, разлічаная не на дзяцей, а на дарослых. У сюжэтах анімэ і мангі часта падымаюцца сур'ёзныя і неадназначныя тэмы - пры праглядзе трэба ведаць, што дзеянні герояў не варта ўспрымаць літаральна і браць за прыклад. Драматычная форма падачы сюжэта, учынкі герояў - гэта характэрная асаблівасць жанра, якая падкрэслівае вострую праблематыку, спосаб лепш перадаць мараль твора, вылучыць і паказаць мяжу дабра і зла.
Частка кантэнту на гэтым сайце не прызначаная для прагляду асобамі, якія не дасягнулі 18 год - калі ласка, звяртайце ўвагу на ўзроставыя абмежаванні, указаныя на старонцы прагляду.
Калі вы знаходзіцеся ў крызіснай сітуацыі, вам няма з кім абмеркаваць свае праблемы, звяртайцеся на бясплатную ананімную гарачую лінію - вам дапамогуць:
http://www.bsmp.by/patsientam/ekstrennaya-psikhologicheskaya-pomoshch-telefon-doveriya-v-belarusi
Гэты сайт не захоўвае файлы на сваіх серверах, усё змесціва забяспечваецца іншымі сэрвісамі. Матэрыялы ўзятыя з крыніц, дзе яны знаходзяцца ў свабодным доступе і прызначаныя толькі для дамашняга азнаямлення, усе правы належаць іх аўтарам. Калі размешчаныя на рэсурсе матэрыялы парушаюць вашы аўтарскія правы, просім напісаць нам пра гэта - мы прыбрярэм іх з сайта.
Зваротная сувязь