Anibel

Ру / Бел

Мая чароўная суседка / My Fair Neighbor [3 з 5]

Год: 2013
Тып: манга
Стан: выпускаецца
Главы: 3/5

З-за няшчаснага выпадаку маленькая суседка Сакуры пераехала, калі ён вучыўся на трэцім годзе старэйшай школы. Але праз дзесяць гадоў яны зноў становяцца суседзямі. Цяпер ужо Момо старшакласніца, а Сакура ўпарта працуе, каб не расчараваць дзіця, якое выратаваў даўным-даўно.

Не мая віна, што я не папулярная! / Watashi ga Motenai no wa Dou Kangaete mo Omaera ga Warui! [7 з 170]

Год: 2011
Тып: манга
Стан: выпускаецца
Главы: 7/170

Курокі мае за плячыма пяцідзесяцігадовы досвет ў атомэ-гульнях, таму зусім не хвалявалася, пераходзячы ў старэйшую школу. Бо стаць папулярнай так проста. Мабыць...

Закахана ў тваю песню пра каханне / Anata no Uta ni Koishite Mita [1 з 1]

Год: 2012
Тып: манга
Стан: завершанае
Главы: 1/1

Макі вялікая паклонніца спевака Сё. Яна настолькі захопленая яго песнямі, што нават не спрабуе шукаць сваё каханне. Але што здарыцца, калі яна сутыкнецца з хлопцам па імені Сайто, які і ёсць той самы Сё?

Паляўнічая на вампіраў Майра / Vampire Hunter Maira [1 з 1]

Год: 2010
Тып: манга
Стан: завершанае
Главы: 1/1

Майра напалову чалавек і напалову вампір. Яна вырашыла не дараваць вампірам тое, што яны п'юць чалавечую кроў і паводзяць сябе з людзьмі, як са свойскімі жывёламі. Але ў той жа час ёй і самой патрэбна кроў чалавека...

Не цярплю гэтыя салодкія персікі! / Nigate na no wa Amai Momo [1 з 1]

Год: 2019
Тып: манга
Стан: завершанае
Главы: 1/1

Мяне завуць Онісі. Тры месяцы таму я скончыў універсітэт і прыйшоў працаваць у гэту кампанію. Не скажу, што я нечым тут незадаволены. Проста адчуванне нейкай цьмянасці… І ўсё праз яе...

Ты і мае ўрокі фізкультуры / Kimi to Watashii no Taiiku no Jikan [1 з 1]

Год: 0
Тып: манга
Стан: выпускаецца
Главы: 1/1

Цяжка быць адзінай дзяўчынай у класе, поўным хлопцаў. Яшчэ цяжэй, калі адзін з тых хлопцаў пачынае рэгулярна звяртаць на цябе ўвагу, і яшчэ цяжэй калі аказваецца, што ён да таго ж і малодшы на два гады! Вось так і праходзяць незабыўныя ўрокі фізкультуры Саэ.

Арыя Бога смерці / Shinigami no Aria [1 з 1]

Год: 2013
Тып: манга
Стан: завершанае
Главы: 1/1

Арыя Бога смерці - прыгожая песня, што мае аднесці чалавечую душу да нябёс. Кандыдатку ў Багі смерці Юзукі чакае выпрабаванне: яна павінна зачараваць сваім голасам чалавека. А што калі, чалавек зачаруе Бога смерці?

Намбака / Nanbaka [2 з 46]

Год: 2013
Тып: манга
Стан: выпускаецца
Главы: 2/46

Запрашаем у Намбу, найвялікшую, самую непрыступную турму ва ўсім свеце. У трынаццатым турэмным корпусе зачынены чацвёра зняволеных: Джуго, Уно, Рок і Ніко, якія прычыняюць шмат непрыемнасцяў турэмнаму наглядчыку Хаджымэ Сугароку. Паміж спробамі уцячы, азартнымі гульнямі і ўвогуле неадпаведнымі паводзінамі гэтыя чацвёра лічаць, што тое, што яны ў турме, не значыць, што яны не могуць павесяліцца. Але не ўсё ў іх жыцці будзе складацца з весялосці, таму што наш пратаганіст, Джуго, хавае цёмнае мінулае, якое можа ў хуткім часе разбурыць іх ідылічнае турэмнае быццё …

Сакрэт 18-гадовай дзяўчыны / 18-Sai no Himitsu [1 з 1]

Год: 2016
Тып: манга
Стан: завершанае
Главы: 1/1

Саку закаханая ў свайго школьнага настаўніка, які вельмі прыязна да яе ставіцца, яле глядзіць проста як на адну са сваіх вучаніц. Сёлета Саку выпусціцца і пакіне школу. Што стане з ейным каханнем?..

Гісторыя пра малаверагоднае каханне / Kimi ga Kirai na Koi no Hanashi [9 з 9]

Год: 2017
Тып: манга
Стан: завершанае
Главы: 9/9

Што, калі дзвюм супрацьлегласцям давядзецца суткнуцца? Выдатніцы і старасце класа выпадае працаваць разам з прагульшчыкам, што мае дрэнную рэпутацыю. Будзе цяжка, але што зробіш. А можа, не такія ўжо яны і супрацьлеглыя?

Народжаным на Зямлі / To the Earth-Born You [1 з 1]

Год: 2014
Тып: манга
Стан: завершанае
Главы: 1/1

Пасля магутнага цунамі герой страчвае сваю каханую жонку. За бесклапотнаю усмешкаю ён хавае свой боль і думкі аб тым, што жонка - усё каштоўнае, што ён меў у жыцці, і цяпер у яго нічога не засталося. Але каханая пакінула яму нешта...