Anibel

Ру / Бел

Сакрэт 18-гадовай дзяўчыны / 18-Sai no Himitsu [1 з 1]

Год: 2016
Тып: манга
Стан: завершанае
Главы: 1/1

Саку закаханая ў свайго школьнага настаўніка, які вельмі прыязна да яе ставіцца, яле глядзіць проста як на адну са сваіх вучаніц. Сёлета Саку выпусціцца і пакіне школу. Што стане з ейным каханнем?..

У гэты дзень у мяне з'явіўся брат / Furareta Sono hi ni Kyoudai ni Narimashita [1 з 1]

Год: 2016
Тып: манга
Стан: завершанае
Главы: 1/1

Школьніцы Кане адмаўляе хлопец, які ёй падабаецца. Ужо адно гэта даволі непрыемна, але па вяртанні дамоў дзяўчына даведваецца, што ад цяпер будзе жыць з тым самым хлопцам пад аднім дахам. Іх бацькі хутка ажэняцца!

Карціна ў раме / Gakusou [1 з 1]

Год: 2016
Тып: манга
Стан: завершанае
Главы: 1/1

Малады Сюноске жыве сваім жыццём, цікавіцца жывапісам, вырабляе драўляныя рамы для карцін і не шукае сур'ёзных стасункаў. Навіна пра смерць мастака, якім ён захапляўся, дужа ўсхвалявала хлопца. А знаёмства з дачкою майстра прынесла больш пытанняў, чым адказаў...

Токі-Докі / Toki Doki [1 з 1]

Год: 2016
Тып: манга
Стан: завершанае
Главы: 1/1

Аднойчы Іджыма Гата выпадкова даведваецца пра хваробу аднакласніцы Гацу Такагі. Невылечная хвароба значна скароціць жыццёвы шлях дзяўчыны. Гата вырашае дапамагчы ёй пажыць на поўную, зрабіць нешматлікія гады весялейшымі і прыемнейшымі, і нечакана адкрывае для сябе зусім іншую Такагі, не тую , што знаў у школе. Але і ў сэрцы хлопца хаваецца свая таямніца...

Краіна лялек / Ningyou no Kuni [1 з 1]

Год: 2016
Тып: манга
Стан: завершанае
Главы: 1/1

"Краіна Лялек" - гісторыя пра чалавека і яго сустрэчу, якая сталася для яго лёсавызначальнай.