Anibel

Ру / Бел

Прадавец сноў / Dream Vendor [1 з 1]

Год: 2015
Тып: манга
Стан: завершанае
Главы: 1/1

А што ты аддасі за добрыя сны?

Арыя Бога смерці / Shinigami no Aria [1 з 1]

Год: 2013
Тып: манга
Стан: завершанае
Главы: 1/1

Арыя Бога смерці - прыгожая песня, што мае аднесці чалавечую душу да нябёс. Кандыдатку ў Багі смерці Юзукі чакае выпрабаванне: яна павінна зачараваць сваім голасам чалавека. А што калі, чалавек зачаруе Бога смерці?

Намбака / Nambaka [4 з 46]

Год: 2013
Тып: манга
Стан: выпускаецца
Главы: 4/46

Запрашаем у Намбу, найвялікшую, самую непрыступную турму ва ўсім свеце. У трынаццатым турэмным корпусе зачынены чацвёра зняволеных: Джуго, Уно, Рок і Ніко, якія прычыняюць шмат непрыемнасцяў турэмнаму наглядчыку Хаджымэ Сугароку. Паміж спробамі уцячы, азартнымі гульнямі і ўвогуле неадпаведнымі паводзінамі гэтыя чацвёра лічаць, што тое, што яны ў турме, не значыць, што яны не могуць павесяліцца. Але не ўсё ў іх жыцці будзе складацца з весялосці, таму што наш пратаганіст, Джуго, хавае цёмнае мінулае, якое можа ў хуткім часе разбурыць іх ідылічнае турэмнае быццё …

Мары аб светлай будучыні / Yume Midokoro [1 з 1]

Год: 2010
Тып: манга
Стан: завершанае
Главы: 1/1

А вы хацелі б, каб вашы сны ператварыліся ў рэальнасць? Што, так не бывае? Але менавіта гэта аднойчы і здарылася Мікотай. І вось, што з гэтага атрымалася.

Лячэбны пацалунак / Muni-Kiss [1 з 1]

Год: 2012
Тып: манга
Стан: завершанае
Главы: 1/1

Гісторыя з жыцця паддоследных пасля ўцёкаў з лабараторыі. Ці змогуць яны дапамагчы іншым падобным сабе?

Лів / Liv [1 з 1]

Год: 2017
Тып: манга
Стан: завершанае
Главы: 1/1

Зомбі-апакаліпсіс прайшоўся па планеце. Самотны падлетак Аокі вандруе, шукаючы базу выжылых. Пасля ўсіх перажытых жахаў ён навучыўся забіваць мерцвякоў без ваганняў. Але хутка ён сустрэне зомбі, на якога падняць руку не здолее.

Рукі, якімі захапляўся дэман / Akuma ni Itsukushimi no Te o [1 з 1]

Год: 2011
Тып: манга
Стан: завершанае
Главы: 1/1

Кароткая і кранальная гісторыя пра сустрэчу дэмана, якому для таго, каб сабраць сабе дасканалае чалавечае цела засталося знайсці толькі адпаведныя рукі, і маладой піяністкі Мівака, якая толькі што страціла каханне свайго жыцця.