Даўным-даўно прынцэса русалак закахалася ў чалавечага прынца. Але прынц ажаніўся з іншай, а русалка ператварылася ў пену марскую і знікла. Сёння каханнем русалкі называюць гісторыі кахання з трагічнай канцоўкай.
Аднойчы і мяне выратавала русалка.
Цяжка кахаць мілую і харошанькую аднакласніцу, калі сам ты настолькі страшны, што баіцца ўся школа. Але менавіта ў такой сітуацыі і апынуўся галоўны герой, які лічыць сябе сапраўдным д'яблам. У кожным разе ён ужо цвёрда вырашыў данесці свае пачуцці да каханай.
Соры не змагла прайсці міма чужой бяды і падтрымала дзяўчынку, над якой здзекавался аднакласнікі, пасля чаго і сама стала ахвярай школьнага булінга. Каб уцячы ад сваіх страхаў Соры пераводзіцца ў іншую школу, дзе, відаць, пачнуцца тыя ж праблемы. Але нечаканыя лісты ад незнаёмца цалкам змяняюць ход падзей.
Курокі мае за плячыма пяцідзесяцігадовы досвет ў атомэ-гульнях, таму зусім не хвалявалася, пераходзячы ў старэйшую школу. Бо стаць папулярнай так проста. Мабыць...
Макі вялікая паклонніца спевака Сё. Яна настолькі захопленая яго песнямі, што нават не спрабуе шукаць сваё каханне. Але што здарыцца, калі яна сутыкнецца з хлопцам па імені Сайто, які і ёсць той самы Сё?
Цяжка быць адзінай дзяўчынай у класе, поўным хлопцаў. Яшчэ цяжэй, калі адзін з тых хлопцаў пачынае рэгулярна звяртаць на цябе ўвагу, і яшчэ цяжэй калі аказваецца, што ён да таго ж і малодшы на два гады! Вось так і праходзяць незабыўныя ўрокі фізкультуры Саэ.
Арыя Бога смерці - прыгожая песня, што мае аднесці чалавечую душу да нябёс. Кандыдатку ў Багі смерці Юзукі чакае выпрабаванне: яна павінна зачараваць сваім голасам чалавека. А што калі, чалавек зачаруе Бога смерці?
Саку закаханая ў свайго школьнага настаўніка, які вельмі прыязна да яе ставіцца, яле глядзіць проста як на адну са сваіх вучаніц. Сёлета Саку выпусціцца і пакіне школу. Што стане з ейным каханнем?..
Што, калі дзвюм супрацьлегласцям давядзецца суткнуцца? Выдатніцы і старасце класа выпадае працаваць разам з прагульшчыкам, што мае дрэнную рэпутацыю. Будзе цяжка, але што зробіш. А можа, не такія ўжо яны і супрацьлеглыя?
Адчуўшы боль ад здрады каханага, галоўная гераіня Хікары вырашае ўвогуле адрачыся ад пачуццяў і ператварыцца ў безэмацыйнага робата. Але як доўга яна вытрывае?