Anibel

Ру / Бел

Народжаным на Зямлі / To the Earth-Born You [1 з 1]

Год: 2014
Тып: манга
Стан: завершанае
Главы: 1/1

Пасля магутнага цунамі герой страчвае сваю каханую жонку. За бесклапотнаю усмешкаю ён хавае свой боль і думкі аб тым, што жонка - усё каштоўнае, што ён меў у жыцці, і цяпер у яго нічога не засталося. Але каханая пакінула яму нешта...

Тваё каханне / You're love [1 з 1]

Год: 2019
Тып: манга
Стан: завершанае
Главы: 1/1

Адчуўшы боль ад здрады каханага, галоўная гераіня Хікары вырашае ўвогуле адрачыся ад пачуццяў і ператварыцца ў безэмацыйнага робата. Але як доўга яна вытрывае?

Лячэбны пацалунак / Muni-Kiss [1 з 1]

Год: 2012
Тып: манга
Стан: завершанае
Главы: 1/1

Гісторыя з жыцця паддоследных пасля ўцёкаў з лабараторыі. Ці змогуць яны дапамагчы іншым падобным сабе?

Вясенняе біццё ля ручая / Haru no Ogawa wa Dokidoki Suru yo [1 з 1]

Год: 2014
Тып: манга
Стан: завершанае
Главы: 1/1

У некаторых школ вельмі дрэнная рэпутацыя. Хацелі б вы пазнаёміцца з вучнямі адтуль? Скромніцы Нанамі выпадае перасекчыся з дзіваком з такой школы, які ўвесь час трапляе ў пераплёт, але ніколі не адбіваецца. Што з ім не так? Чаму ён так і ляжыць ля ракі? Ці любіць ён сабак? І што з ім рабіць? Ну не пакідаць жа самога пад дажджом без парасона.

Лів / Liv [1 з 1]

Год: 2017
Тып: манга
Стан: завершанае
Главы: 1/1

Зомбі-апакаліпсіс прайшоўся па планеце. Самотны падлетак Аокі вандруе, шукаючы базу выжылых. Пасля ўсіх перажытых жахаў ён навучыўся забіваць мерцвякоў без ваганняў. Але хутка ён сустрэне зомбі, на якога падняць руку не здолее.

Токі-Докі / Toki Doki [1 з 1]

Год: 2016
Тып: манга
Стан: завершанае
Главы: 1/1

Аднойчы Іджыма Гата выпадкова даведваецца пра хваробу аднакласніцы Гацу Такагі. Невылечная хвароба значна скароціць жыццёвы шлях дзяўчыны. Гата вырашае дапамагчы ёй пажыць на поўную, зрабіць нешматлікія гады весялейшымі і прыемнейшымі, і нечакана адкрывае для сябе зусім іншую Такагі, не тую , што знаў у школе. Але і ў сэрцы хлопца хаваецца свая таямніца...

Рукі, якімі захапляўся дэман / Akuma ni Itsukushimi no Te o [1 з 1]

Год: 2011
Тып: манга
Стан: завершанае
Главы: 1/1

Кароткая і кранальная гісторыя пра сустрэчу дэмана, якому для таго, каб сабраць сабе дасканалае чалавечае цела засталося знайсці толькі адпаведныя рукі, і маладой піяністкі Мівака, якая толькі што страціла каханне свайго жыцця.

Самазваны Амацін / Amachin wa Jishou [2 з 6]

Год: 2017
Тып: манга
Стан: выпускаецца
Главы: 2/6

Тацумі прыйшоў у школу разам са сваім сябрам Амасава Кокоро, па мянушцы Амацін, які выглядае па-дзявочаму, але носіць штаны. Амаціну вельмі падабаецца гуляць з меркаваннямі людзей навокал, ці ён дзяўчына, ці хлопец.

Я дзіця гэтага дома / I am child of this house [1 з 30]

Год: 2018
Тып: манхва
Стан: выпускаецца
Главы: 1/30

Пінк Айз былала звычайнай дзяўчынай... Ну, за выключэннем таго, што помніла папярэдняе жыццё і яе маці была прастытуткай. Калі дзяўчыне споўнілася 11 гадоў, маці вырашыла запатрабаваць "аліменты" ад бацькі, але той выкупіў яе за 20.000 залатых і жыццё Пінк Айз змянілася назаўжды...