Сайт знаходзіцца ў адкрытым тэсціраванні.

анімэмангакіноблогпра нас
Ru

Увайсці

Фільтры

Пераклад
Год
Жанры
1/1
Яна стала адзіным успамінам галоўнага герояNamjuui yuilhan gieog-i doeeossdani

Год:

2021

Стан:

завершана

Тып:

маньхуа

Рэйтынг:

10.00
Што рабіць, калі ты перарадзілася ў рамане ў выглядзе малазначнай гераіні і табе пагражае смерць? Шукаць галоўнага героя!
Чытаць
1/26
ТаллэDallae

Год:

2017

Стан:

выпускаецца

Тып:

type.manhva

Рэйтынг:

няма
У Боын нядаўна з'явілася вулічная кошка Таллэ, якую яна сустрэла на клумбе азалій. Аднак Талле прыходзіць і сыходзіць, калі ёй захочацца. Між тым Боын не можа перастаць марыць аб страчаным сяброўстве ў старэйшай школе - Сеён. У той час калі Талэ пачала прыходзіць у яе дом, у Боын пачалі паўтарацца сны пра Сеён...
Чытаць
1/147
Дабранач, ПунпунOyasumi Punpun

Год:

2007

Стан:

выпускаецца

Тып:

манга

Рэйтынг:

няма
Гісторыя пра японскага школьніка Пунпуна, які перажывае першае каханне, развітанне з ілюзіямі ды іншыя бакі чалавечага сталення.
Чытаць
1/1
ПапоPopo

Год:

2020

Стан:

завершана

Тып:

манга

Рэйтынг:

няма
У недалёкай будучыні планету людзей захапілі іншапланецяне. Аднак жыццё працягваецца і пад акупацыяй. Але што на Зямлі здарыцца з маленькай пакінутай іншапланецянкай-сіратой?
Чытаць
2/10
Жывы мярцвякRibingu Deddo

Год:

2020

Стан:

выпускаецца

Тып:

манга

Рэйтынг:

10.00
Настаўнік Сада здаецца ідэальным ва ўсім: прыгожы, добры, абаяльны, не абдзелены ўвагай вучаніц і павагай сярод калег. Аднак у адзін дзень малады мужчына, здавалася б, губляе ўсё, прачнуўшыся на хірургічным стале вучонага-перакрута Маміі.
Чытаць
3/3
Шлюб вампіраўyuuketsuki no Uruwashiki Kekkon

Год:

2012

Стан:

завершана

Тып:

манга

Рэйтынг:

8.83
Стэла была улюбёнай дачкой сям'і арыстакратаў, якая не ведала ні тугі ні смутку. У сямнаццаты дзень народзінаў яе нечакана скраў той, каго Ў Луканіі баяцца нават ўзгадваць. Навошта Стэла яму? Што здарыцца з ёй у час звальнення? Ці зможа яна растапіць ледзяное сэрца "дэмана" і выратаваць усіх вампіраў?
Чытаць
1/1
Югэн і дзявочы клас з духаміYuugen to Jorei Gakkyuu

Год:

2020

Стан:

завершана

Тып:

манга

Рэйтынг:

9.00
У элітнай школе для дзяўчынак адна з самых узорных вучаніц перастала наведваць заняткі. Замкнулася ў пакоі і нікуды не выходзіць. Звычайныя паводзіны для падлетка, сказалі б многія, але экстравагантны кансультант Югэн так не лічыць. Таму што ён медыум, а гэты выпадак якраз пра апантанасць злымі духамі.
Чытаць
1/1
Тады я пачнуThen I'll Go First

Год:

2015

Стан:

завершана

Тып:

манга

Рэйтынг:

8.50
Галоўная гераіня яшчэ школьніца, але ўжо адчувае расчараванне ад жыцця і раздражненне ад кожнага мінака. Аднойчы, праходзячы міма дошкі аб'яў, яна заўважае на ёй развітальнае суіцыдальнае пасланне. Што ж будзе з гэтым няшчасным?
Чытаць
2/2
Нябачныя людзіMienai hito-tachi

Год:

2019

Стан:

завершана

Тып:

манга

Рэйтынг:

9.33
Адзінока дзяўчына жыве ў хацінцы глыбока ў лесе. Яна страціла зрок, але пра яе клапоціцца загадковая пачвара.
Чытаць
2/13
3000 Сапфіраў3000 Sapphires

Год:

2021

Стан:

выпускаецца

Тып:

маньхуа

Рэйтынг:

9.83
Маленькая Бэці з ранняга дзяцінства пастаянна знаходзіцца ў сваіх марах, забыўшыся пра сяброў, вучобу і сям'ю. Свет Вордэлэнда - яе новая рэальнасць, дзе дзяўчынка знайшла сваіх сапраўдных сяброў: Крыстафера і Трыстана. Аднак, пасталеўшы, у натоўпе абітурыентаў універсітэта яна заўважае юнака, што як дзве кроплі вады падобны на аднаго з хлопцаў выдуманага свету. Магчыма, "свет мар" не такі ўжо і нерэальны? А раптам свет ўнутры яе нашмат важнейшы за навакольны? Можа быць, яе пачуцці да двух лепшых сяброў акажуцца чымсьці вялікім? Тройцы прыйдзецца разабрацца ў сабе і спусціцца на самае дно ўласной свядомасці, каб вярнуцца назад дадому. Ці не страцяць яны сябе сапраўдных у выдуманым свеце?
Чытаць
1/1
Кароткая гісторыя каханняA small love story

Год:

2008

Стан:

завершана

Тып:

манга

Рэйтынг:

5.83
Яна не цікавіцца рамантычнай літаратурай, больш любіць фантастыку. А яму падабаюцца якраз кнігі пра каханне. І аднойчы аказваецца, што ягоная ўлюбёная аўтарка... бабуля галоўнай гераіні.
Чытаць
1/1
Таемная асобаFushigina Hito

Год:

2008

Стан:

завершана

Тып:

манга

Рэйтынг:

9.00
Галоўная гераіня вучыцца ў старшай школе і вельмі цікавіцца адным са сваіх настаўнікаў па імені Токіа. На жаль, ён значна старэйшы, а яшчэ жанаты і хутка стане бацькам. Як было б цудоўна нарадзіцца з ім у адзін час... Аднойчы да настаўніка прыходзіць хлопец, на від старшакласнік, да якога Токіа ставіцца з сапраўнай цеплынёй. Гераіне непрыемнае такое перацягванне ўвагі, і калі яна спрабуе высветліць у хлопца, хто ён, той адказвае, што ён і ёсць Токіа, толькі з мінулага. Жартаўнік знайшоўся. Але яны сапраўды вельмі падобныя адзін да аднаго і нават шнары на далонях аднолькавыя... Ці могуць напраўду існаваць вандроўкі ў часе?
Чытаць

Інфармацыя

Пра насНавіны

Зваротная сувязь

Напісаць зварот

Мы ў сацыяльных сетках

Анімэ - японская анімацыя са спецыфічнай малёўкай, разлічаная не на дзяцей, а на дарослых. У сюжэтах анімэ і мангі часта падымаюцца сур'ёзныя і неадназначныя тэмы - пры праглядзе трэба ведаць, што дзеянні герояў не варта ўспрымаць літаральна і браць за прыклад. Драматычная форма падачы сюжэта, учынкі герояў - гэта характэрная асаблівасць жанра, якая падкрэслівае вострую праблематыку, спосаб лепш перадаць мараль твора, вылучыць і паказаць мяжу дабра і зла.

Частка кантэнту на гэтым сайце не прызначаная для прагляду асобамі, якія не дасягнулі 18 год - калі ласка, звяртайце ўвагу на ўзроставыя абмежаванні, указаныя на старонцы прагляду.

Калі вы знаходзіцеся ў крызіснай сітуацыі, вам няма з кім абмеркаваць свае праблемы, звяртайцеся на бясплатную ананімную гарачую лінію - вам дапамогуць:http://www.bsmp.by/patsientam/ekstrennaya-psikhologicheskaya-pomoshch-telefon-doveriya-v-belarusi

Гэты сайт не захоўвае файлы на сваіх серверах, усё змесціва забяспечваецца іншымі сэрвісамі. Матэрыялы ўзятыя з крыніц, дзе яны знаходзяцца ў свабодным доступе і прызначаныя толькі для дамашняга азнаямлення, усе правы належаць іх аўтарам. Калі размешчаныя на рэсурсе матэрыялы парушаюць вашы аўтарскія правы, просім напісаць нам пра гэта - мы прыбрярэм іх з сайта.
2017-2022
|
Anibel Project
|