Арыя Бога смерці - прыгожая песня, што мае аднесці чалавечую душу да нябёс. Кандыдатку ў Багі смерці Юзукі чакае выпрабаванне: яна павінна зачараваць сваім голасам чалавека. А што калі, чалавек зачаруе Бога смерці?
Мілая манга з прыгожым малюнкам, увогуле люблю музычную тэму, нават калі музыкі і не чуваць. Адно толькі канцоўка - з аднаго боку падабаецца, а з іншага ну зусім не - пакідае дзіўнае пачуццё. У кожным разе, чытаецца лёгка і з прыемнасцю.