Няма пазнакі
Тут-Тук Літаратурны клуб

Doki Doki Literature Club

Інструкцыя

Увага! Не рэкамендуецца для людзей з неўстойлівай псіхікай і цяжарным жанчынам.

Спампуйце беларусізатар, запусціце DokiTranslator.exe, выбярыце шлях да ўсталяванай гульні (steam падтрымліваецца) і націсніце ўсталяваць.

Толькі для Windows

Спампаваць гульню можна тут: ddlc.moe

Усе заўвагі па перакладу, калі ласка, пакідайце тут: https://t.me/anibel_game


Спампаваць пераклад
Апісанне

Вітаю, Моніка на месцы! Сардэчна запрашаем у літаратурны клуб! Я заўжды марыла стварыць штосьці асаблівае з рэчаў, якія я люблю. Цяпер, калі вы сталі сябрам клуба, вы можаце дапамагачы здзейсніць мару ў гэтай мілай гульне!

Кожны дзень поўны размоў і вясёлых заняткаў з усімі маімі чароўнымі і ўнікальнымі чальцамі клуба:

Саёры, маленечкі камочак сонца, які больш усяго цэніць шчасце; Нацукі, падманліва мілая дзяўчына, што валоде напорыстым ударам; Юры, баязлівая і загадкавая, знаходзіць суцяшэнне ў свеце кніг; ... І, канечне ж, Моніка, лідар клуба! Гэта я!

Статыстыка
12
6
14
Запланаванае
Праходжу
Пройдзена
Закінутае
Рэйтынг
Лепшае
24 адзнакі

5

4

3

2

1

Каментарыі

  • dudka456778
    dudka456778

    пт, 11 каст 2024 г., 13:26

    Це чудово!

    Грак, каўка і пугач
    Грак, каўка і пугач

    ср, 24 студ 2024 г., 20:26

    Пераклад абнавілі. Памылкі друку і тэхнічныя праблемы выпраўлены.

    Фан Хатняга квасу
    Фан Хатняга квасу

    сб, 9 снеж 2023 г., 11:41

    Гульня кайфовая. Мой стары ноўт не вытрымаў і здох. Нясу ў рамонт.

    янлісі
    янлісі

    нд, 3 снеж 2023 г., 08:50

    добры пераклад, але месцамі адсутнічаюць "ў" або "і". А так гульна паракладзена добра. Пагуляў у рускую версію і кажу, што наша лепей❤️. Увогуле я рад, што наша лакалізацыя зроблена пасвойму, гэта вялікі плюс.

    Ryhor04
    Ryhor04

    ат, 20 чэрв 2023 г., 21:29

    Праходзіў гульню на расійскай мове, аднак добра што пераклалі нават на беларускую мову

    azviarzhevic
    azviarzhevic

    сб, 3 чэрв 2023 г., 22:40

    нажаль версыя зь перакладчыкам не падыходзіць....((

    igorspama
    igorspama

    ат, 30 трав 2023 г., 17:50

    Праз 10 хвілін гульні ўжо бачу шмат невялікіх памылак у словах. Але ў астатнім, зусім ня дрэнна. Дзякуй.

    gglapkizzz
    gglapkizzz

    сб, 13 трав 2023 г., 21:31

    Вітаю! Падкажыце, калі ласка, наколькі поўны пераклад і ці працуе з DDLCPlus?


    Dolcik
    Dolcik

    сб, 24 чэрв 2023 г., 08:45

    Пераклад поўны, хутка выйдзе абнаўленне з лепшай якасцю тэксту. З ddlc+ па-мойму не мусіць працаваць.

    Жаўнер краёвай абароны
    Жаўнер краёвай абароны

    ат, 31 студ 2023 г., 11:47

    Так марыў каб на гэту гульню быў беларусізатар, дзякуй, абавязкова перапрайду!

    worgenbor
    worgenbor

    чц, 26 студ 2023 г., 17:56

    Некалi чуу пра гэтую гульню, i вось з'явiуся пераклад на мову. Прысутнiчае зауважная колькасць памылак ды русiзмау, што на пачатку нервуе, але потым не разумеешь гэта памылкi цi так трэба, i потым не звяртаешь на iх увагi. Cама гульня вымушае зупынiцца, паразважаць, у нейкiя моманты а~?Jць. Забауляльная спроба зламаць чацвертую сцяну, гадоу так 20 раней казау бы што гэта шэдэур. Наогул дзякуй за пераклад, чакаем наступны ))

    Асія
    Асія

    пт, 13 студ 2023 г., 18:59

    Калі ідзе падрыхтоўка да фестывалю можна абраць каму дапамагчы Нацукі альбо Юры, я абіраў Нацукі ўсімі спосабамі але пачыналася ветка з Юры я паглядзеў як ў арыгінальнай вэрсіі і там усё добра і ветка працягваецца з Нацукі, калі ласка, калі магчыма, выправіце ಥ_ಥ

    cubeoranged
    cubeoranged

    нд, 8 студ 2023 г., 18:56

    яшчэ требя якую гульню vall 11 hall a дадаць

Рэкамендацыі

Анімэ - японская анімацыя са спецыфічнай малёўкай, разлічаная не на дзяцей, а на дарослых. У сюжэтах анімэ і мангі часта падымаюцца сур'ёзныя і неадназначныя тэмы - пры праглядзе трэба ведаць, што дзеянні герояў не варта ўспрымаць літаральна і браць за прыклад. Драматычная форма падачы сюжэта, учынкі герояў - гэта характэрная асаблівасць жанра, якая падкрэслівае вострую праблематыку, спосаб лепш перадаць мараль твора, вылучыць і паказаць мяжу дабра і зла.

Частка кантэнту на гэтым сайце не прызначаная для прагляду асобамі, якія не дасягнулі 18 год - калі ласка, звяртайце ўвагу на ўзроставыя абмежаванні, указаныя на старонцы прагляду.

Калі вы знаходзіцеся ў крызіснай сітуацыі, вам няма з кім абмеркаваць свае праблемы, звяртайцеся на бясплатную ананімную гарачую лінію - вам дапамогуць:
http://www.bsmp.by/patsientam/ekstrennaya-psikhologicheskaya-pomoshch-telefon-doveriya-v-belarusi

Гэты сайт не захоўвае файлы на сваіх серверах, усё змесціва забяспечваецца іншымі сэрвісамі. Матэрыялы ўзятыя з крыніц, дзе яны знаходзяцца ў свабодным доступе і прызначаныя толькі для дамашняга азнаямлення, усе правы належаць іх аўтарам. Калі размешчаныя на рэсурсе матэрыялы парушаюць вашы аўтарскія правы, просім напісаць нам пра гэта - мы прыбрярэм іх з сайта.