Сайт знаходзіцца ў адкрытым тэсціраванні.

анімэмангакіноблогпра нас
×

Вы можаце шукаць тайтлы па іх беларускай, рускай, англійскай назве, або па словах у тэксце апісання.

Ru

Увайсці

Фільтры

Пераклад
Год
Жанры
Студыя
Перакладчык
Рэдактар
Дабер
6/6
SUB
Кліч ПеклаJiok

Год:

2021

Стан:

выпускаецца

Пераклад:

субцітры

Рэйтынг:

няма
2023 год. Па ўсім свеце адбываецца загадкавы феномен — некаторыя людзі атрымліваюць прадказанні аб сваёй смерці, і акурат у прызначаны час за імі прыходзяць злобныя істоты і жорстка забіваюць. Паліцыянт, які некалькі год таму згубіў жонку, расследуе выпадак падобнага публічнага забойства, калі высвятляе, што яго дачка-старшакласніца ўдзельнічае ў рэлігійнай арганізацыі «Новая праўда», якая набірае папулярнасць у апошнія гады і чый лідар лічыць дадзены феномен Боскім умяшаннем.
Глядзець
5/10
SUB
Сусветная змоваInside Job

Год:

2021

Стан:

выпускаецца

Пераклад:

субцітры

Рэйтынг:

няма
Ценевы ўрад кантралюе ў Амерыцы ўсё, пачынаючы ад загадаў прэзідэнта, і заканчваючы надвор'ем у краіне. Дапамагае яму ў гэтым арганізацыя Cognito Inc, у якой працуе галоўная гераіня — геніяльная вынаходніца Рэйган. У дзень, калі яна павінна была заняць кіраўнічую пасаду ў арганізацыі, аказваецца, што свае паўнамоцтвы яна будзе дзяліць з навічком Брэтам, які толькі і можа, што падтакваць. Нягледзячы на ўсе супярэчанні ім дваім давядзецца выконваць заданні ценевага ўрада, працуючы побач з яшчарамі-пярэваратнямі, грыбамі-тэлепатамі і нарказалежнымі навукоўцамі.
Глядзець
9/9
SUB
Гульня ў кальмараOjing-eo geim

Год:

2021

Стан:

завершана

Пераклад:

субцітры

Рэйтынг:

10.00
Сон Гі Хун ужо немалады, разведзены, па вушы заграз у даўгах і сядзіць на шыі ў старэнькай матулі. Нават выйграныя на скачках грошы ў яго руках доўга не затрымліваюцца, і аднойчы ён сустракае ў метро загадкавага незнаёмца, які спачатку прапануе згуляць у дзіцячую гульню, а потым уручае Гі Хуну нямалую суму і візітку. Але радасць мужчыны змяняецца адчаем, калі ён даведваецца, што былая жонка з новым мужам збіраюцца ўвезці ягоную дачку ў Амерыку. Ён тэлефануе па нумары з візіткі і становіцца апошнім удзельнікам таемных гульняў на выжыванне з прызам у 40 мільёнаў долараў. Сярод таварышаў па нясчасці аказваюцца яго сябар дзяцінства — прагарэлы фінансіст, бандыт, смяротна хворы стары, паўночнакарэйская перабежчыца, імігрант з Пакістану і шматлікія іншыя тыя, хто адчайна маюць патрэбу ў грошах.
Глядзець
1/1
SUBDUB
Вядзьмар: Кашмар воўкаThe Witcher: Nightmare of the Wolf

Год:

2021

Стан:

завершана

Пераклад:

агучка і субцітры

Рэйтынг:

няма
Весямір вырваўся з галечы і стаў ведзьмаром. Цяпер ён забівае пачвар за грошы і славу. Але прыходзіць новы вораг, і Весяміру давядзецца сутыкнуцца з дэманамі свайго мінулага.
Глядзець
6/6
SUB
Добрыя прадвесціGood Omens

Год:

2019

Стан:

завершана

Пераклад:

субцітры

Рэйтынг:

няма
У цэнтры сюжэта — анёл Азірафаэль і дэман Кроўлі, якія аб'ядноўваюць сілы, каб папярэдзіць канец свету, таму што за доўгія стагоддзі яны паспелі звыкнуцца з жыццём на Зямлі.
Глядзець
1/1
SUB
Ван Гог: На парозе вечнасціAt Eternity's Gate

Год:

2018

Стан:

завершана

Пераклад:

субцітры

Рэйтынг:

няма
Вінцэнт Ван Гог быў апанаваны жывапісам і марыў змяніць свет. Ён жыў у Парыжы і сябраваў з Полем Гагенам, які параіў мастаку шукаць яркае і цёплае святло на поўдні Францыі. Пераехаўшы ў невялікі горад Арль і з дапамогай братавых грошай там абсталяваўшыся, Вінцэнт знаёміцца з мясцовай карчмаркай і моцна натхняецца тамтэйшай прыродай. Менавіта ў Арлі і пачынае фарміравацца непаўторны мастацкі стыль Ван Гога, які, аднак, не атрымлівае прызнання ні знаўцаў, ні публікі. Сёння ж карціны Вінцэнта — адны з самых дарагіх у свеце. Як сапраўдны геній, ён заўсёды быў на парозе вечнасці...
Глядзець
1/1
SUBDUB
Праз паўстагоддзя паэзііPół Wieku Poezji Później

Год:

2019

Стан:

завершана

Пераклад:

агучка і субцітры

Рэйтынг:

7.00
Праз чвэрць стагоддзя пасля пагрому ў Рывіі здзяйсняецца напад на Каэр Морхен, стары аплот ведзьмароў Школы Ваўка. Узначальвае атаку магутны воін Агай. Праз некалькі год Арнэла Віга, якую падазраюць у знаходжанні легендарнай Кнігі Альзура, уцякае з нядаўна адноўленай школы чарадзеек Арэтузы. Трыс Мерыгольд праследуе бяглячку, а ёй на дапамогу прыходзяць стары бард Казялец, яго незаконны сын Юліян і Ламберт — апошні забойца пачвар, які прагне помсты.
Глядзець
1/1
SUB
Легенды «Смяротнай бітвы»: Помста СкарпіёнаMortal Kombat Legends: Scorpion's Revenge

Год:

2020

Стан:

завершана

Пераклад:

субцітры

Рэйтынг:

10.00
Чарнакніжнік Шан Цунг наладжвае міжпрасторавы турнір баявых мастацтваў, дзе пераможца мусіць пабіцца з самім чараўніком за лёс роднага свету. У турніры вырашае ўдзельнічаць Скарпіён, што прагне помсты за смерць сям'і і клана.
Глядзець
7/7
SUBDUB
Гамбіт каралевыThe Queen's Gambit

Год:

2020

Стан:

завершана

Пераклад:

агучка і субцітры

Рэйтынг:

7.25
Падзеі серыяла адбываюцца ў пяцідзясятых гадах мінулага стагоддзя. Элізабет Харман — дзяўчына, якую выхоўвалі ў дзіцячым доме. Яна рана згубіла бацькоў і была вымушана жыць сярод такіх жа адзінокіх дзяцей. З самага дзяцінства яна захапілася шахматамі і пачала дэманстраваць выдатныя вынікі. Менавіта ў час гульні яна адчувала, што можа ўсё кантраляваць. Дзяўчына заўжды перамагала на розных спаборніцтвах, і шмат хто даведаўся пра яе талент. Але яна аказалася на шляху да самаразбурэння, пачаўшы спажываць алкаголь і наркотыкі. Ці зможа гераіня адолець сваю залежнасць і трапіць на адкрыты чэмпіянат ЗША, каб здабыць ганаровае званне гросмайстра?
Глядзець
1/1
SUB
Месца сустрэчыThe Place

Год:

2017

Стан:

завершана

Пераклад:

субцітры

Рэйтынг:

няма
Дзевяць чалавек прыходзяць у адно і тое ж месца на сустрэчу з таямнічым Незнаёмцам у надзеі, што ён выканае іх патаемныя жаданні. Загадкавы мужчына можа ажыццявіць усё, што яны захочуць. Але за пэўную цану... У абмен на здзяйсненне мары кожнаму з гасцей прапануецца выканаць незвычайныя заданні. Чым цяжэйшае выкананне гэтай мары, тым вышэйшы кошт. Кожны з герояў павінен зрабіць свой выбар: як далёка ён гатовы зайсці, каб атрымаць жаданае? І ці такія ўжо выпадковыя лёсы наведвальнікаў гэтага месца сустрэчы?
Глядзець
1/1
SUB
МалефісэнтаMaleficent

Год:

2014

Стан:

завершана

Пераклад:

субцітры

Рэйтынг:

няма
Юная чараўніца Малефісэнта вяла адасобленае жыццё ў зачараваным лесе, акружаная казачнымі істотамі, але аднойчы ўсё змянілася... У яе свет уварваліся людзі, якія прынеслі з сабой разбурэнне і хаос, і Малефісэнце давялося стаць на абарону сваіх падданых, паклікаўшы на дапамогу магутныя цёмныя сілы. У гарачцы барацьбы Малефісэнта наклала страшны заклён на нованароджаную дачку караля, чароўную Аўрору. Але, назіраючы за тым, як расце маленькая прынцэса, Малефісэнта пачынае сумнявацца ў правільнасці свайго ўчынку, бо, магчыма, менавіта Аўрора можа ўдыхнуць новае жыццё ў чароўнае лясное царства.
Глядзець
11/11
SUBDUB
Рык і МорціRick and Morty

Год:

2013

Стан:

завершана

Пераклад:

агучка і субцітры

Рэйтынг:

9.75
Рык — звар'яцелы навуковец, які ўцягвае сваёго ўнука Морці ў навукова-фантастычныя прыгоды, вынікі якіх нярэдка садзейнічаюць разбурэнню іх сям'і, а часам і цэлага свету. Далучайцеся да Рыка і Морці ў іх прыгодах на розных планетах і сусветах, а таксама сачыце за іх намаганнямі жыць, як нармальная сям’я, у ненармальным свеце.
Глядзець

Інфармацыя

Пра насНавіны

Зваротная сувязь

Напісаць зварот

Мы ў сацыяльных сетках

Анімэ - японская анімацыя са спецыфічнай малёўкай, разлічаная не на дзяцей, а на дарослых. У сюжэтах анімэ і мангі часта падымаюцца сур'ёзныя і неадназначныя тэмы - пры праглядзе трэба ведаць, што дзеянні герояў не варта ўспрымаць літаральна і браць за прыклад. Драматычная форма падачы сюжэта, учынкі герояў - гэта характэрная асаблівасць жанра, якая падкрэслівае вострую праблематыку, спосаб лепш перадаць мараль твора, вылучыць і паказаць мяжу дабра і зла.

Частка кантэнту на гэтым сайце не прызначаная для прагляду асобамі, якія не дасягнулі 18 год - калі ласка, звяртайце ўвагу на ўзроставыя абмежаванні, указаныя на старонцы прагляду.

Калі вы знаходзіцеся ў крызіснай сітуацыі, вам няма з кім абмеркаваць свае праблемы, звяртайцеся на бясплатную ананімную гарачую лінію - вам дапамогуць:http://www.bsmp.by/patsientam/ekstrennaya-psikhologicheskaya-pomoshch-telefon-doveriya-v-belarusi

Гэты сайт не захоўвае файлы на сваіх серверах, усё змесціва забяспечваецца іншымі сэрвісамі. Матэрыялы ўзятыя з крыніц, дзе яны знаходзяцца ў свабодным доступе і прызначаныя толькі для дамашняга азнаямлення, усе правы належаць іх аўтарам. Калі размешчаныя на рэсурсе матэрыялы парушаюць вашы аўтарскія правы, просім напісаць нам пра гэта - мы прыбрярэм іх з сайта.
2017-2021
|
Anibel Project
|