Падзеі серыяла адбываюцца ў пяцідзясятых гадах мінулага стагоддзя. Элізабет Харман — дзяўчына, якую выхоўвалі ў дзіцячым доме. Яна рана згубіла бацькоў і была вымушана жыць сярод такіх жа адзінокіх дзяцей. З самага дзяцінства яна захапілася шахматамі і пачала дэманстраваць выдатныя вынікі. Менавіта ў час гульні яна адчувала, што можа ўсё кантраляваць. Дзяўчына заўжды перамагала на розных спаборніцтвах, і шмат хто даведаўся пра яе талент. Але яна аказалася на шляху да самаразбурэння, пачаўшы спажываць алкаголь і наркотыкі. Ці зможа гераіня адолець сваю залежнасць і трапіць на адкрыты чэмпіянат ЗША, каб здабыць ганаровае званне гросмайстра?
5
4
3
2
1
14 гадзін таму
Narešcie dahladzieŭ hety cudoŭny seryjał, jaki znoŭ abudziŭ uva mnie žadańnie zajniacca šachmatami (chocia, moža, heta mimalotna). Nu, kancoŭka sapraŭdy adčuvajecca słabiejšaj za reštu, ale padajecca, heta praklon usich seryjałaŭ
ат, 22 ліп 2025 г., 14:14
Першыя 6 серый спадабалісь больш за сёмую. Апошняя серыя нейкая змазаная
пн, 12 лют 2024 г., 16:21
Цудоўны серыял, глядзіцца на адным дыханні. Нават калі абсалютна не разумееш тое, што адбываецца на шахматнай дошцы, хаха
пн, 24 ліп 2023 г., 21:10
Шыкоўна! Дзякуй!
нд, 15 трав 2022 г., 16:55
вялікі дзякуй за пераклад!
пт, 9 крас 2021 г., 23:43
Чакаю апошнюю серыю
пт, 26 сак 2021 г., 15:26
Дзякуй за субцітры, гэта дазваляе адразу вучыць дзьве мовы
Ахвяруючы перакладчыкам любімых тайтлаў Вы паскараеце выхад кантэнту і падтрымліваеце беларускую мову.
Падтрымаць аўтараўАнімэ - японская анімацыя са спецыфічнай малёўкай, разлічаная не на дзяцей, а на дарослых. У сюжэтах анімэ і мангі часта падымаюцца сур'ёзныя і неадназначныя тэмы - пры праглядзе трэба ведаць, што дзеянні герояў не варта ўспрымаць літаральна і браць за прыклад. Драматычная форма падачы сюжэта, учынкі герояў - гэта характэрная асаблівасць жанра, якая падкрэслівае вострую праблематыку, спосаб лепш перадаць мараль твора, вылучыць і паказаць мяжу дабра і зла.
Частка кантэнту на гэтым сайце не прызначаная для прагляду асобамі, якія не дасягнулі 18 год - калі ласка, звяртайце ўвагу на ўзроставыя абмежаванні, указаныя на старонцы прагляду.
Калі вы знаходзіцеся ў крызіснай сітуацыі, вам няма з кім абмеркаваць свае праблемы, звяртайцеся на бясплатную ананімную гарачую лінію - вам дапамогуць:
http://www.bsmp.by/patsientam/ekstrennaya-psikhologicheskaya-pomoshch-telefon-doveriya-v-belarusi
Гэты сайт не захоўвае файлы на сваіх серверах, усё змесціва забяспечваецца іншымі сэрвісамі. Матэрыялы ўзятыя з крыніц, дзе яны знаходзяцца ў свабодным доступе і прызначаныя толькі для дамашняга азнаямлення, усе правы належаць іх аўтарам. Калі размешчаныя на рэсурсе матэрыялы парушаюць вашы аўтарскія правы, просім напісаць нам пра гэта - мы прыбрярэм іх з сайта.
Зваротная сувязь