Няма пазнакі
Месца сустрэчы

The Place

Глядзець анлайн


    1 серыя

    Апублікава 13.02.2021
Апісанне

Дзевяць чалавек прыходзяць у адно і тое ж месца на сустрэчу з таямнічым Незнаёмцам у надзеі, што ён выканае іх патаемныя жаданні. Загадкавы мужчына можа ажыццявіць усё, што яны захочуць. Але за пэўную цану... У абмен на здзяйсненне мары кожнаму з гасцей прапануецца выканаць незвычайныя заданні. Чым цяжэйшае выкананне гэтай мары, тым вышэйшы кошт. Кожны з герояў павінен зрабіць свой выбар: як далёка ён гатовы зайсці, каб атрымаць жаданае? І ці такія ўжо выпадковыя лёсы наведвальнікаў гэтага месца сустрэчы?

Статыстыка
2
Запланаванае
Праглядаецца
Прагледжанае
Закінутае
Рэйтынг
Лепшае
2 адзнакі

5

4

3

2

1

Каментарыі

  • isadoramiller1
    isadoramiller1

    пн, 29 студ 2024 г., 03:25

    надта цікавы фільм. нечым нагадаў "вінаваты" 2021 года, які глядзела нядаўна. там таксама бачым толькі галоўнага героя ў адным месцы ўвесь фільм, а падзеі адбываюцца недзе далёка. лінія пра маленькую дзяўчынку, вядома, трымае ўвагу больш за астатнія. дзякуй богу, што ўсё абышлося 👀

    WaldСiervo
    WaldСiervo

    пн, 13 сак 2023 г., 15:39

    Фільм шыкоўны. Камерны, але максімальна напружаны. Ад яго сапраўды цяжка адарвацца. І ў адрозненне ад большасці трылераў гэты пакідае пасля сябе даволі прыемныя ўспаміны і дае шмат тэм, на якія можна паразважаць. Не пусты саспенс, а філасофскі, так казаць.

    Дзякуй за пераклад. Слухаць цудоўную італьянскую мову з не менш цудоўнымі беларускімі сабамі - што можа быць лепш?

Падтрымка

Ахвяруючы перакладчыкам любімых тайтлаў Вы паскараеце выхад кантэнту і падтрымліваеце беларускую мову.

Падтрымаць аўтараў
Рэкамендацыі

Анімэ - японская анімацыя са спецыфічнай малёўкай, разлічаная не на дзяцей, а на дарослых. У сюжэтах анімэ і мангі часта падымаюцца сур'ёзныя і неадназначныя тэмы - пры праглядзе трэба ведаць, што дзеянні герояў не варта ўспрымаць літаральна і браць за прыклад. Драматычная форма падачы сюжэта, учынкі герояў - гэта характэрная асаблівасць жанра, якая падкрэслівае вострую праблематыку, спосаб лепш перадаць мараль твора, вылучыць і паказаць мяжу дабра і зла.

Частка кантэнту на гэтым сайце не прызначаная для прагляду асобамі, якія не дасягнулі 18 год - калі ласка, звяртайце ўвагу на ўзроставыя абмежаванні, указаныя на старонцы прагляду.

Калі вы знаходзіцеся ў крызіснай сітуацыі, вам няма з кім абмеркаваць свае праблемы, звяртайцеся на бясплатную ананімную гарачую лінію - вам дапамогуць:
http://www.bsmp.by/patsientam/ekstrennaya-psikhologicheskaya-pomoshch-telefon-doveriya-v-belarusi

Гэты сайт не захоўвае файлы на сваіх серверах, усё змесціва забяспечваецца іншымі сэрвісамі. Матэрыялы ўзятыя з крыніц, дзе яны знаходзяцца ў свабодным доступе і прызначаныя толькі для дамашняга азнаямлення, усе правы належаць іх аўтарам. Калі размешчаныя на рэсурсе матэрыялы парушаюць вашы аўтарскія правы, просім напісаць нам пра гэта - мы прыбрярэм іх з сайта.