Сон Гі Хун ужо немалады, разведзены, па вушы заграз у даўгах і сядзіць на шыі ў старэнькай матулі. Нават выйграныя на скачках грошы ў яго руках доўга не затрымліваюцца, і аднойчы ён сустракае ў метро загадкавага незнаёмца, які спачатку прапануе згуляць у дзіцячую гульню, а потым уручае Гі Хуну нямалую суму і візітку. Але радасць мужчыны змяняецца адчаем, калі ён даведваецца, што былая жонка з новым мужам збіраюцца ўвезці ягоную дачку ў Амерыку. Ён тэлефануе па нумары з візіткі і становіцца апошнім удзельнікам таемных гульняў на выжыванне з прызам у 40 мільёнаў долараў. Сярод таварышаў па нясчасці аказваюцца яго сябар дзяцінства — прагарэлы фінансіст, бандыт, смяротна хворы стары, паўночнакарэйская перабежчыца, імігрант з Пакістану і шматлікія іншыя тыя, хто адчайна маюць патрэбу ў грошах.
Ojing-eo geim
Рэдактар:
*пры пераходзе да аплаты сума будзе аўтаматычна канвертавана ў расійскія рублі
ПадтрымацьАхвяруючы перакладчыкам любімых тайтлаў Вы паскараеце выхад новых серый і падтрымліваеце беларускую мову