1 серыя
2 серыя
3 серыя
5
4
3
2
1
нд, 28 снеж 2025 г., 18:32
Канечне, мая думка суб'ектыўная. Але серыял моцна саступае Вокс Махіне. Там персанажы болей харызматычныя, добра пасуюць адзін аднаму, сюжэт болей дынамічны, іскрамётны, добра ўтрымлівае ўвагу, ды і сам серыял выглядае болей смелым. У Майці Найн сюжэт вельмі доўга разгойдваецца і слаба запамінаецца
У мінулы чацвер ў 14:00
Аўтары да рэліза серыяла казалі, што плануюць падаць гісторыю інакш, што паўплывала на фармат серый. Замест таго каб адразу кідаць складзеную каманду ў вір прыгод, задача была раскрыць прадгісторыю персанажаў і падзей, каб далей усё ўспрымалася больш комплексна. Таму мне такая больш старая манера раскрыцця гісторыі нават падабаецца. А датычна персанажаў - аналігічна. Гісторыя не пра бравых герояў. Гэта пра непаўнавартасных, зламаных і закамплексаваных істот, што проста спрабуюць выжыць і разабрацца з сабой і сваім мінулым. Гэтыя 2 фактары ўтвараюць глыбіню для гісторыі, не толькі праз яркі экшн але і праз падзеі і рашэнні, што ўплываюць на персанажаў. Але калі хочацца больш Вокс Макіны, кхе-кхе, там збор адкрыўся на 4-ты сезон)))
Ахвяруючы перакладчыкам любімых тайтлаў Вы паскараеце выхад кантэнту і падтрымліваеце беларускую мову.
Падтрымаць аўтараўАнімэ - японская анімацыя са спецыфічнай малёўкай, разлічаная не на дзяцей, а на дарослых. У сюжэтах анімэ і мангі часта падымаюцца сур'ёзныя і неадназначныя тэмы - пры праглядзе трэба ведаць, што дзеянні герояў не варта ўспрымаць літаральна і браць за прыклад. Драматычная форма падачы сюжэта, учынкі герояў - гэта характэрная асаблівасць жанра, якая падкрэслівае вострую праблематыку, спосаб лепш перадаць мараль твора, вылучыць і паказаць мяжу дабра і зла.
Частка кантэнту на гэтым сайце не прызначаная для прагляду асобамі, якія не дасягнулі 18 год - калі ласка, звяртайце ўвагу на ўзроставыя абмежаванні, указаныя на старонцы прагляду.
Калі вы знаходзіцеся ў крызіснай сітуацыі, вам няма з кім абмеркаваць свае праблемы, звяртайцеся на бясплатную ананімную гарачую лінію - вам дапамогуць:
http://www.bsmp.by/patsientam/ekstrennaya-psikhologicheskaya-pomoshch-telefon-doveriya-v-belarusi
Гэты сайт не захоўвае файлы на сваіх серверах, усё змесціва забяспечваецца іншымі сэрвісамі. Матэрыялы ўзятыя з крыніц, дзе яны знаходзяцца ў свабодным доступе і прызначаныя толькі для дамашняга азнаямлення, усе правы належаць іх аўтарам. Калі размешчаныя на рэсурсе матэрыялы парушаюць вашы аўтарскія правы, просім напісаць нам пра гэта - мы прыбрярэм іх з сайта.
Зваротная сувязь