Ужо на працягу месяца мы штотыдзень ладзім беларускамоўныя вечары разам з касплэй-кафэ Міmіmі.
Mіmіmі – гэта першая ў Беларусі тэматычная кавярня, натхнёная японскімі мэйд-кафэ. З барам, дзе можна пакаштаваць цікавыя кактэйлі і перакусіць, з утульным кутком для аматараў мангі і сталамі з настольнымі гульнямі!
Раз на тыдзень Anibel і Mіmіmі ладзяць бясплатныя паказы – прыходзьце, каб паглядзець анімэ на роднай мове, паразмаўляць і пагуляць у настолкі з аднамыснікамі. Мы плануем зрабіць вечарыны больш эксклюзіўнымі: паказваць фільмы і серыялы да іх афіцыйнага рэлізу на сайце. Сачыце за навінамі ў суполцы Anibel, каб не прапусціць наступныя падзеі.
Падрабязны расклад усіх мерапрыемстваў у кафэ кожны тыдзень абнаўляецца ў суполцы Міmіmі – падтрымайце добрае месца падпіскай!
Кафэ вельмі прасторнае, і персанал робіць усё магчымае для бяспекі наведвальнікаў падчас эпідэміі. Бярыце з сабой масачкі і прыходзьце! Да сустрэчы!
Касплэй-кафэ Міmіmі: Мінск, завулак Калініна, 16. Працуе кожны дзень з 16:00 да 22:00.