Anibel

Ру / Бел

Афлайн-паказы анімэ Макото Сінкая “Тваё імя”

Мы зрабілі поўную агучку гэтай стужкі ў 8 галасоў і будзем рады бачыць вас на прэм’ерных паказах - прыходзьце глядзець, знаёміцца, абмяркоўваць! Пакуль што не на вялікім экране кінатэатра, а на сяброўскай пляцоўцы Задзіночання беларускіх студэнтаў. Паказы адбудуцца 22 і 29 снежня а 14:00 па адрасе г. Мінск вул. Кастрычніцкая д. 16 корпус 20 паверх 4, уваход бясплатны. Колькасць месцаў абмежаваная, таму абірайце зручную дату і спяшыце запоўніць форму папярэдняй рэгістрацыі: https://forms.gle/26LmY4W2HtBKBKcS9 У горным паселішчы японскай глыбінкі жыве дзяўчына Міцуха, якая марыць пераехаць у вялікі горад. Яна кажа, што мястэчка не дае ёй развівацца і зводзіць з розуму. І лёс чуе яе жаданне - незвычайным чынам дзяўчына пераносіцца ў цела хлопца па імені Такі, які жыве ў Токіа. Пакуль дзяўчына спазнае жыццё ў мегаполісе, хлопец захапляецца прыгажосцю яе мястэчка. Але ці ўсё насамрэч так, як здаецца? Ці гэта проста дзіўны сон?

Каментарыі

Каб захаваць каментарый трэба ўвайсці ва ўліковы запіс або стварыць яго.

Увайсці ва уліковы запіс

Апошнія допісы

Беларускамоўныя вечары ў касплэй-кафэ Міmіmі

Ужо на працягу месяца мы штотыдзень ладзім беларус... чытаць больш

Helltaker — беларуская лакалізацыя ад Anibel Project

Helltaker — гэта гульня пра мужчыну, які аднойчы п... чытаць больш

Нашаму сайту роўна год!

Сябры, у Анібела сёння невялікае свята - нашаму са... чытаць больш

Афлайн-паказы анімэ Макото Сінкая “Тваё імя”

Мы зрабілі поўную агучку гэтай стужкі ў 8 галасоў... чытаць больш

Інтэрв’ю з Віктарам

Віктар – няспынны рухавічок у дупцы Анібела, рэдак... чытаць больш

Інтэрв’ю з Orril

Цудоўны голас Арэля з’явіўся ў агучках Анібела ў 2... чытаць больш