Інтэрв’ю з Orril
Цудоўны голас Арэля з’явіўся ў агучках Анібела ў 2018 годзе. Яго можна пачуць у тайтлах пра Героя шчыта і Уанпанчмэна. Гэты, варта адзначыць, вельмі сімпатычны малады чалавек вучыцца на праграміста-эканаміста ў БДУІР і самааддана робіць агучку ў свабодны ад вучобы час.
Каб дасягнуць
чыстага гуку ў найспякотнейшыя летнія
ночы, ён забіраўся з мікрафонам пад
душную цёплую коўдру. Для запісу якаснай
шматгалосай агучкі – зрываўся да
світанку і ехаў праз увесь горад, каб
пашарыць прафесійны мікрафон з іншымі
даберамі.
- — Як ты
знайшоў Анібел і што штурхнула далучыцца
да каманды?
- — Яшчэ
калі я навучаўся ў школе, думаў: хачу
быць бліжэй да таго, што мне падабаецца.
Рабіць анімулькі я не магу, але магу іх
агучваць. Хапае дабераў на рускай мове,s
але я не бачыў ніводнага анімэ на
беларускай і падумаў: калі будзе больш
часу, больш грошаў, можна будзе пачаць
гэтым займацца. А недзе праз два ці тры
гады я выпадкова ўбачыў Анібел, і такі:
гэта ж тое што я збіраўся рабіць! Узяў,
пераклаў першую серыю Уанпанчмэна,
агучыў на звычайны мікрафон і адаслаў.
Першыя паўгода я займаўся толькі
перакладамі і збіраў грошы на мікрафон.
- — Якім
мікрафонам ты зараз карыстаешся?
- — Гэта
паўпрафесійны мікрафон: BEHRINGER C-1U.
Мінімальным патрабаванням ён адпавядае,
але не тое, каб быў нейкі выдатны.
- — Якім
чынам ты прыйшоў да беларускай мовы?
- — Прасцей
за ўсё сказаць, што ў мяне быў беларускамоўны
клас: зараз гэта ўжо як нейкае дзіва,
іх не так шмат засталося, але я вучыўся
на беларускай мове ў Мінску ў сярэдняй
школе. Потым вырашылі, што нас было
занадта мала, у старэйшай школе клас
скарацілі і я давучваўся на рускай.
- — Ці
складана было пераключыцца, калі ты
спачатку вучыўся на беларускай, потым
на рускай?
- — Не тое,
каб гэта было цяжка, але былі пэўныя
складанасці з тэрмінамі ў хіміі і
біялогіі. Няпроста было звязаць тэрміны
ў беларускай мове і рускай. Але з
матэматыкай, фізікай асаблівых праблем
не было.
- — Ты
прафесійна займаешся агучкай і таму
цікава было б даведацца, што для цябе
ў ёй самае складанае?
- — Гэта
залежыць ад таго, якая агучка робіцца.
Калі казаць пра монаголас – гэта было
перш за ўсё эксперыментам для мяне. Я
б сказаў, што згубіў некалькі першых
серый Героя шчыта на тое, каб “знайсці”
галасы для персанажаў. Можна праназіраць
як ад серыі да серыі крыху змяняецца
голас. Ну і апрацоўка была заўсёды
розная, пакуль я сам ёй не заняўся.
- — Ці
складана агучваць жаночых персанажаў?
Шмат хто кажа, што ў цябе файна
атрымоўваюцца ўсялякія лолькі.
- — Я нават
ведаю, хто гэта сказаў! Насамрэч, знайсці
адпаведны голас атрымалася адносна
хутка. Але зараз я сутыкнуўся з праблемай,
што складана агучваць менавіта жанчын.
Калі гэта дзяўчына – яшчэ можна неяк
выкруціцца, але сталыя жанчыны маюць
часам нізкі, сярэдні голас і тут ужо не
пракаціць проста зрабіць высокі голас.
А лолькі – атрымліваюцца, ну і добра!
- — Калі
ты агучваеш анімэ, гэта для цябе больш
творчы працэс, ці тэхнічны?
- —
Залежыць ад кантэксту. Калі я бачу, што
ёсць эмацыйная сітуацыя, то ўключаю
творчасць і працую. А калі звычайныя
размовы – гэта перш за ўсё тэхнічнасць.
Калі агучваць чыста тэхнічна – ў пэўных
момантах будзе не цікава глядзець, а
калі толькі творча – трэба траціць
больш часу на выпуск серыі. Лепш
камбінаваць.
- — Якія
тайтлы ў цябе любімыя?
- — Ведаеш,
напэўна першым анімэ, якое я паглядзеў
у 6-7 год была Ева. Можна лічыць, яна моцна
на мяне паўплывала…
- — У чым
сэнс Евангеліёну?
- — Там з
аднаго боку ўздымаецца пытанне ахвяр,
якія ты гатовы пакласці каб дасягнуць
лепшага свету або сваёй мэты. З іншага
боку гэта анімэ пра тое, што ўсё ж трэба
сабрацца і сесці ў гэтага робата!
- — Сабрацца
і ўсё ж зрабіць агучку!
- — Што ты
проста бярэш і робіш – а далей… Ты не
ведаеш што там будзе далей.
- — Але ў
робата трэба залезці?
- — Так! Або
залезе нехта замест цябе.
- — Які
твой топ-3 анімэ?
- — Напэўна,
на першым месцы “Сталёвы алхімік”
2004 года, мне вельмі там падабаўся Хьюс.
Увогуле, мне больш падабаюцца старыя
анімэ – “Вялікі настаўнік Анідзука”.
І на трэцім месцы “Нявеста чараўніка”
ды “Зробленыя ў бездані” – гэта два
апошніх тайтлы, якія я ацэньваю на адным
узроўні, бо яны выдатныя па частцы
малёўкі і атмасферы. Выдатныя кадры,
выдатная музыка і цікавая гісторыя.
- — А калі
казаць пра анты-рэйтынг?
- — Скаладана
вызначыць, бо паціху забываешся пра
дрэннае. Я магу прыгадаць, што мне не
вельмі спадабаўся “КсамД” [Bounen
no Xamdou]. Было цікава
напачатку, але не вельмі спадабалася,
як гэта анімэ скончылася. Таксама
праходжу міма гарэмнікаў.
- — Акрамя
агучкі і вучобы, якія ў цябе яшчэ ёсць
хобі, чым займаеш свабодны час?
- — Зараз
няма шмат свабоднага часу, а калі ёсць
– ён ідзе на агучку. А так проста
адпачываеш і глядзіш нешта на ютубе.
Калі казаць пра хобі – я іх меў шмат. З
такіх, якія былі, але сышлі – быў,
напрыклад, бісер.
- — Фенечкі?
Дрэвы?
- — Дрэвы,
або нейкія бірулькі. Звычайна я гэтым
займаўся, калі трэба было некаму
падарунак рабіць. І тут два моманты: з
аднаго боку я быў проста бомж, а з іншага
– гэта падарунак сваімі рукамі, які
выглядае нармалёва. Таксама я ўсё жыццё
займаюся музыкай.
- — На якім
ты інструменце граеш?
- — У асноўным
на піяніна, яшчэ гітара і губная гармошка.
Мне вельмі цікава, але скаладана знайсці
людзей, з якімі можна займацца музыкай.
Для мяне матывацыя – гэта супраца з
іншымі людзьмі, аднаму сябе складана
заматываваць.
- — Табе
падабаецца стасавацца з людзьмі?
- — Так. Для
мяне лепшая матывацыя – гэта з кімсьці
ўзаемадзейнічаць.
- — Яшчэ
нейкія хобі?
- — Рэзьба
па костцы.
- — Гэта
як? О_О
- — Ну ў цябе
ёсць костка звычайная…
- — Жывёлы?
- — Жывёлы.
Свіння, ці бык. Ёсць асабілвасці структуры
і трэба выбраць пэўную частку косткі,
падумаць, што ты ў ёй бачыш. Варазаеш
нейкую форму з косткі, а потым ужо на
гэтую форму наносіш тэкстуру.
- — Трошкі
правакацыйнае пытанне. Як ты ставішся
да таго, што цябе лічаць топ-сэксі няшкай
у Анібеле?
- — Ох як
правакацыйна. Лічаць і лічаць, мне
прыемна. Што я магу зрабіць? Калі па
знешняму выгляду не выглядаю як чорт,
як я заўсёды лічыў, то гэта добра.
- — Ці
любіш ты чытаць?
- — Раней я
любіў чытаць і чытаў шмат. Зараз я
набываю кнігі, але ўжо не магу знайсці
час, каб іх прачытаць. Бо звычайна
прыходзіш у сваю каморку, сядаеш каля
камп’ютара і атрымоўваеш кантэнт. А
для таго, каб пачытаць – трэба адысці
і проста сесці. Карацей, гэта складана…
Ведаеш, прасцей проста паехаць з кнігай
на дачу і там яе пачытаць.
- — Табе
больш падабаюцца папяровыя выданні,
ці чытаць з экрана?
- — Папяровыя.
З экрана мне заўсёды складана – хутка
страчваеш цікавасць. Не ведаю, як гэта
працуе, я магу пагартаць некалькі
старонак на экране, але потым іду і
купляю папяровую копію.
- — Якія
кнігі можаш параіць?
- — Мне
падабаюцца кнігі ўкраінскіх фантастаў
– Генры Лайон Олдзі. Яны абодва па
адукацыі звязаныя з тэатрам і кнігі ў
іх заўсёды цікавыя. Магу параіць “Шлях
мяча”, “Багадзельня” і яшчэ зборнік
з сямі аповедаў “Бездань галодных
вачэй”. Раіць Караткевіча для
беларускамоўнай аўдыторыі будзе трохі
дзіўна, але варта прачытаць “Чорны
замак Альшанскі”, “Хрыстос прызямліўся
ў Гародні” і “Ладдзю роспачы”.
- — Кім ты
натхняешся, на каго раўняешся?
- — Зігерта
тут можна назваць?
- — Канечне,
так і напішам “Хто з выбітных дзеячоў
натхняе цябе?” – “Зігерт”.
- — Проста
сапраўды, калі толькі прыйшоў на Анібел,
то Ведыміч займаўся новымі людзьмі, а
кантэнт рабілі Зігерт і Арцём. Зігерт
на той момант агучваў і дапамагаў з
перакладамі. Калі я пачынаў перакладаць
– было шмат памылак і Зігерт добра
тлумачыў, што не так. І я вось так паціху
паляпшаў свае пераклады.
- — Тобта
ты натхняешся тымі людзьмі, што побач
з табою, а не шукаеш сабе нейкіх далёкіх
узвышаных ідэалаў?
- — Людзей
якія побач з табой ты успрымаеш лепш:
бачыш іх плюсы, бачыш іх мінусы. Прасцей
іх прааналізаваць, зразумець дзеянні,
як яны ставяцца да чагосьці. А чалавек,
які недзе далёка – ты можаш бачыць
толькі вобраз, але не зразумееш чалавека
знутры.
- — Пра
што ты марыш, чаго хочаш дасягнуць?
- — Калі
мяне пытаюць пра маю мару, я заўсёды
адказваю, што я хачу быць крутым дзедам!
Дажыць да старасці і пры гэтым заставацца
цікавым для астатніх, займацца нечым
для сябе, паказваць дзіўныя рэчы
камусьці. Я так кажу, бо гэта выдатны
прыклад таго, што варта жыць і дасягаць
нейкіх вышынь.
- — Якім
ты бы хацеў бачыць Анібел і ўвогуле
нашу беларускую анімэ-супольнасць у
будучыні? Чым бы ты хацеў каб гэта стала?
- — Я думаю,
што лепш меншая, але блізкая і актыўная
супольнасць, чым нейкі вялікі размах.
Але я разумею, што для Анібела лепш за
ўсё будзе пашырацца і расці. Я проста
не хачу, каб супольнасць згубіла сваю
асаблівасць і пачуццё хатняй атмасферы.
- — Дзякуй
за інтэрв’ю!
- — Усё,
правакацыі скончыліся? (смяецца)
- — Так,
адбіўся!