Anibel

Ру / Бел

Палітыка Анібел што да ахвяраванняў

Анібел – некамерцыйны праект, які не мае мэты зарабляць грошы. Мы прынцыпова не размяшчаем на сайце ды ў сацыяльных сетках рэкламу і платныя допісы. Дамен, хостынг і прома-матэрыялы аплочваюцца членамі каманды; увесь кантэнт робіцца перш за ўсё на энтузіязме і з любові да нашай роднай беларускай мовы. Зараз нам хапае сродкаў для ўтрымання і развіцця праекта. Але нельга вылючыць, што ў будучыні мы можам звяртацца па дапамогу кам’юніці, калі не зможам за кошт уласных сродкаў утрымліваць рэсурсы. Анібел – гэта некалькі каманд перакладчыкаў, раскіданых па ўсёй Беларусі. У гэтых творчых групах кожны адказны за свой кавалачак працы: пераклад, рэдактуру, дабінг, гукаінжынерыю, рэлізы, клін і тайп для мангі. Кожная серыя анімэ, кожная глава мангі, з’яўляюцца на сайце дзякуючы руплівай працы многіх чалавек. Ахвяраванні – гэта спосаб аддзячыць за творчасць і падтрымаць гэтых людзей. Праз форму данатаў на сайце вы пераводзіце грошы непасрэдна тым, хто працаваў над перакладам: грошы трапляюць на рахунак рэлізера і размяркоўваюцца паміж камандай. На сайце выкарыстоўваецца расійская сістэма Яндекс.Грошы, якая дазваляе зручна данаціць як з картак Visa або MasterCard, так і праз тэрміналы. На жаль, сістэма апрацоўвае плацяжы выключна ў расійскіх рублях. У форме аплаты нашага сайту вы выбіраеце суму ў беларускіх рублях (BYN), аўтаматычна пераходзіце на Яндэкс.Грошы, дзе яна канвертуецца ў расійскія рублі (RUB). Некаторых аўтараў можна падтрымаць падпіскай на Patreon – у гэтым выпадку з карткі штомесяц будзе спісвацца заданая вамі сума, а вы станеце патронам перакладчыка і зможаце атрымоўваць за гэта розныя прыемныя бонусы: імя ў цітрах, падзяка голасам напрыканцы серыі, або нават агучка тайтлу па вашаму выбару. Любая дапамога вельмі важная для праекту. Ахвяруючы нават невялікія сумы аўтарам кантэнту, вы падтрымліваеце справай нашу работу і самі непасрэдна ўдзельнічаеце ў стварэнні наступных перакладаў, моцна натхняеце і матывуеце нас каваць яшчэ больш якаснага кантэнту, робіце ўнёсак у развіццё і пашырэнне беларускай мовы і культуры!

Каментарыі

Каб захаваць каментарый трэба ўвайсці ва ўліковы запіс або стварыць яго.

Увайсці ва уліковы запіс

Апошнія допісы

Інтэрв’ю з Віктарам

Віктар – няспынны рухавічок у дупцы Анібела, рэдак... чытаць больш

Інтэрв’ю з Orril

Цудоўны голас Арэля з’явіўся ў агучках Анібела ў 2... чытаць больш

Палітыка Анібел што да ахвяраванняў

Анібел – некамерцыйны праект, які не мае мэты зара... чытаць больш

Далучайся да каманды!

Мы заўжды шукаем у каманду людзей, якія захапляюцц... чытаць больш

Сайт афіцыйна запушчаны!

Файныя навіны, сябры: наш сайт афіцыйна запушчаны!... чытаць больш