Шаноўныя гледачы, у нашага праекта сёння дзень нараджэння! Таму мы вырашылі падвесці вынікі мінулага года і падзяліцца планамі на будучыню. За гэты год вас, гледачоў, на нашым сайце стала ўдвая больш, і мы вельмі ўдзячныя вам за падтрымку.
1. Узыходжанне героя шчыта
2. Сага аб Вінландзе
3. Тваё імя
4. Блаславі мяне ў гэтым цудоўным свеце!
5. Дзень, калі я стала Богам
6. Сузіраючы калготкі
7. Аб маім перараджэнні ў слізь 2
1. Стальны Алхімік
2. У вайны не жаночы твар
3. Сельскагаспадарчыя гісторыі
4. Евангеліён
5. Цудоўны коцік Кю
Сумная навіна для аматараў афлайну. Праз COVID-19 нам давялося адмовіцца ад удзелу ў тэматычных мерапрыемствах на невызначаны тэрмін. А большасць пляцовак, на якіх мы ладзілі свае паказы і тусоўкі былі зачынены на невядомы час. Тым не менш мы спадзяемся, што ў хуткім часе сітуацыя з пандэміяй і пляцоўкамі зменіцца і мы вернемся да гэтай справы. Зараз жа вы можачаце падпісацца на нас у інстаграме, каб быць у курсе нашай афлайн актыўнасці: instagram.com/anibelby
Анібел шукае перакладчыкаў, рэдактараў, спецыялістаў па СММ і маркетынгу, дызайнераў, гукарэжысёраў. Не саромцеся і далучайцеся да праекта, мы заўжды рады новым людзям – у нас дружная каманда, цёплы прыём, усяму патрэбнаму навучым. Давайце ствараць будучыню айчыннага фандабу разам: anibel.net/blog/2!