Файныя навіны, сябры: наш сайт афіцыйна запушчаны! Мы шмат працавалі, біліся галавою аб клавіятуры, пакутавалі і спрачаліся, але вельмі задаволеныя вынікамі працы. Цяпер усе перакладзеныя на беларускую мову тайтлы мангі і анімэ можна глядзець анлайн. Пэўны час мы яшчэ будзем загружаць у ВК відэа і мангу, але надалей у групах Анібела і Белмангі будуць размяшчацца спасылкі на сайт. Некаторых закінутых перакладаў не будзе на сайце, яны застануцца на сцяне і ў відэазапісах суполкі Анібел. Калі заўважылі на сайце памылку, ці маеце прапановы як зрабіць яго зручнейшым – дапамагайце нам стаць лепш, мы заўжды вельмі радыя фідбэку! Карыстайцеся формай зваротнай сувязі злева-знізу, пішыце на пошту [email protected], або проста пакідайце каментарыі пад гэтым допісам. Глядзіце анімэ на беларускай мове, дзяліцеся спасылкамі з сябрамі, будзьце няшкамі!