Anibel

Ру / Бел
  • Пераклад
  • Год
  • Жанры
  • Студыі
  • Перакладчыкі
  • Рэдактары
  • Даберы

Дэмі хочуць пагаварыць / Demi-chan wa Kataritai [1 з 12]

Год: 2017
Стан: выпускаецца
Пераклад: субцітры
Студыя: A-1 Pictures

У нашым свеце жывуць сукубы, дулаханы, снежныя панны і вампіры... Яны мала чым адрозніваюцца ад людзей, таму іх называюць паўлюдзьмі. Але ім самім больш даспадобы назва «дэмі». Гэта вясёлая і дабрадушная гісторыя пра школьнага настаўніка Тэцуо Такахасі, якому вельмі цікавы дэмі, іх звычкі і тое, як яны праводзяць свае дні.

Так казаў Рохан Кісібэ / Kishibe Rohan wa Ugokanai [4 з 4]

Год: 2017
Стан: выпускаецца
Пераклад: субцітры
Студыя: David Production

Рохан Кісібэ — мангака, які жыве ў японскім гарадку Марыё. Падчас сваёй працы ён сутыкаецца з процьмай цікавых выпадкаў і гісторый. Свет Рохана хавае ў сабе нямала загадак і пастаянна падносіць яму новыя сюрпрызы, так што гледачоў чакае знаёмства з містычнымі стварэннямі і невераемнымі з'явамі. Экранізаваныя эпізоды: 1-я серыя — эпізод №16: «Спавядальня», 2-я серыя — эпізод №2: «Пагорак Муцукабэ», 3-я серыя — эпізод №5: «Вёска мільянераў», 4-я серыя — эпізод №9: «Забег».

Малефісента / Maleficent [1 з 1]

Год: 2014
Стан: выпускаецца
Пераклад: субцітры
Студыя: DLE

Юная чараўніца Малефісента вяла адасобленае жыццё ў зачараваным лесе, акружаная казачнымі істотамі, але аднойчы ўсё змянілася... У яе свет уварваліся людзі, якія прынеслі з сабой разбурэнне і хаос, і Малефісенце давялося стаць на абарону сваіх падданых, паклікаўшы на дапамогу магутныя цёмныя сілы. У гарачцы барацьбы Малефісента наклала страшны заклён на нованароджаную дачку караля, чароўную Аўрору. Але, назіраючы за тым, як расце маленькая прынцэса, Малефісента пачынае сумнявацца ў правільнасці свайго ўчынку, бо, магчыма, менавіта Аўрора можа ўдыхнуць новае жыццё ў чароўнае лясное царства.

Given. Фільм / Given Movie [1 з 1]

Год: 2020
Стан: завершанае
Пераклад: субцітры
Студыя: Lerche

Пасля далучэння да гурта Мафую і першага супольнага канцэрта, гурт Given гатовы рухацца далей. Хлопцы падалі заяўку на фестываль і пішуць новыя песні для выступу на ім. Але хутка атмасфера накаляецца, разладжваюцца стасункі паміж Харукі і Акіхіко. Апошні спрабуе выйсці са стасункаў са сваім хлопцам Угэцу, але ўвесь час вяртаецца назад, нягледзячы ні на што.

Месца сустрэчы / The Place [1 з 1]

Год: 2017
Стан: выпускаецца
Пераклад: субцітры
Студыя: DLE

Дзевяць чалавек прыходзяць у адно і тое ж месца на сустрэчу з таямнічым Незнаёмцам у надзеі, што ён выканае іх патаемныя жаданні. Загадкавы мужчына можа ажыццявіць усё, што яны захочуць. Але за пэўную цану... У абмен на здзяйсненне мары кожнаму з гасцей прапануецца выканаць незвычайныя заданні. Чым цяжэйшае выкананне гэтай мары, тым вышэйшы кошт. Кожны з герояў павінен зрабіць свой выбар: як далёка ён гатовы зайсці, каб атрымаць жаданае? І ці такія ўжо выпадковыя лёсы наведвальнікаў гэтага месца сустрэчы?

Спадарыня Вампір па суседстве / Tonari no Kyuuketsuki-san [12 з 12]

Год: 2018
Стан: выпускаецца
Пераклад: субцітры
Студыя: Studio Gokumi

Дзяўчынка Акары, пачуўшы чуткі пра нібыта жывую ляльку, якая жыве ў аддаленні ад горада, спрабуе яе знайсці ў лесе. Хутка яна губляецца, але на дапамогу прыходзіць вампір па імені Сафі. Гэта яна жыве ў асабняку побач з лесам. Акары проста захапляецца дзяўчынкай, цела якой не старэе і выглядае як цела сапраўднай лялькі. Нягледзячы на тое, што Сафі — сапраўдны вампір, яна не п'е кроў з людзей, а заказвае яе праз інтэрнэт, не жыве як пачвара, што трымае ў страху ўсё наваколле, а проста спакойна існуе ў аддаленні ад іншых. Але новае знаёмства цалкам змяняе жыццё гэтай начной істоты.

Sword Art Online: Алісізацыя / Sword Art Online: Alicization [18 з 24]

Год: 2018
Стан: выпускаецца
Пераклад: субцітры
Студыя: A-1 Pictures

Карпарацыя Rath распрацоўвае новую тэхналогію — Соўл Транслэйтар, якая ўзаемадзейнічае з душой чалавека. Кірыто прымае ўдзел у яе выпрабаваннях і пераносіцца ў Андэрворлд — дзіўны свет, зусім не падобны на іншыя VRMMO. Згодна з умовамі кантракту, які падпісаў Кірыто, яму сціраюць памяць пра гэты свет. Аднак, ужо ў рэальным свеце імя Аліса выклікае ў хлопца дзіўнае пачуцце, быццам ён забыўся на нешта важнае. Праз нейкі час Кірыто прачынаецца ў дзіўным лесе. Спрабуючы зразумець, як ён тут апынуўся, ён сустракае хлопца, які павінен быць NPC, але паводзіць сябе зусім як чалавек. І тут да Кірыто пачынаюць вяртацца ўспаміны пра гэтага хлопца і дзяўчынку — яго сяброў дзяцінства...

DUB
SUB
11/11

Рык і Морці / Rick and Morty [11 з 11]

Год: 2013
Стан: выпускаецца
Пераклад: агучка і субцітры
Студыя: DLE

Рык — звар'яцелы навуковец, які ўцягвае сваёго ўнука Морці ў навукова-фантастычныя прыгоды, вынікі якіх нярэдка садзейнічаюць разбурэнню іх сям'і, а часам і цэлага свету. Далучайцеся да Рыка і Морці ў іх прыгодах на розных планетах і сусветах, а таксама сачыце за іх намаганнямі жыць, як нармальная сям’я, у ненармальным свеце.

Забойства ва «Усходнім экспрэсе» / Murder on the Orient Express [1 з 1]

Год: 2017
Стан: выпускаецца
Пераклад: субцітры
Студыя: DLE

Падарожжа на адным з самых раскошных цягнікоў Еўропы нечакана ператвараецца ў адну з самых стыльных і захапляльных загадак у гісторыі. Фільм распавядае гісторыю трынаццаці пасажыраў цягніка, кожны з якіх знаходзіцца пад падазрэннем. І толькі сышчык павінен як найхутчэй разгадаць галаваломку, перш чым злачынец нанясе новы ўдар.

Грыдмэн / SSSS.Gridman [12 з 12]

Год: 2018
Стан: завершанае
Пераклад: субцітры
Студыя: Trigger

У адзін дзень Хібікі Юта страчвае прытомнасць ля крамы ягонай аднакласніцы Рыкі Такарады. Калі ён ачуўся ў яе доме, а крама гэта і ёсць яе дом, то не мог нават успомніць сваё імя, бо страціў усю сваю памяць. Але неўзабаве яго пачынае нехта клікаць. Ідучы на кліч Хібікі трапляе да старога камп'ютара, у якім адлюстроўваецца нейкі робат, які адрэкамендаваў сябе як «Гіпер агент Грыдмэн». Самае цікавае, што гэтага Грыдмэна бачыць толькі ён, але што будзе далей?

Эпічная папса / Poputepipikku [12 з 12]

Год: 2018
Стан: завершанае
Пераклад: субцітры
Студыя: DLE

Эпічная папса — гэта самая абсурдная камедыя з усіх, што вы глядзелі. Яе персанажы — высокая і спакойная Піпімі, а таксама нізкая і экспрэсіўная Папуко. Яны абедзьве старшакласніцы, але ад серыі да серыі могуць ператварацца то ў мафіёзі, то ў гурт ідалаў з усімі наступствамі выбранага імі жанру і ўсімі адпаведнымі адсылкамі на анімэ, мангу, кіно і нават Скайрым.

Стралок з Чорнай скалы / Black Rock Shooter [8 з 8]

Год: 2012
Стан: завершанае
Пераклад: субцітры
Студыя: DLE

Гэта не той свет, які ты ведаеш! Тут блукае дзяўчына з чорнымі валасамі і дзіўна блакітнымі зіхатлівымі вачыма. Яе клічуць Стралок з Чорнай скалы. З велізарнай пушкай у руцэ яна без прамаруджання кідаецца ў бітву... Тым часам у іншым свеце вучаніца сярэдняй школы Мато Курой усяляк спрабуе пасябраваць са сваёй аднакласніцай Ёмі Таканасі, але гэта вельмі не проста, бо дзяўчыну не пакідае ў спакоі яе сяброўка дзяцінства, дзяўчына ў інваліднай калясцы Кагары Ідзурыха. Два светы — свет Мато і свет Стрэлка. Гэтая гісторыя — іх «боль»...