Anibel

Ру / Бел
  • Пераклад
  • Год
  • Жанры
  • Студыі
  • Перакладчыкі
  • Рэдактары
  • Даберы

Дзяўчынка-чараўніца Мадока★Магіка — «Пачатак» / Mahou Shoujo Madoka★Magica Movie 1: Hajimari no Monogatari [1 з 1]

Год: 2012
Стан: завершанае
Пераклад: субцітры
Студыя: Shaft

Першы фільм з трылогіі. З'яўляецца дапоўненым пераказам першых 8 серый анімэ «Дзяўчынка-чараўніца Мадока★Магіка». Канамэ Мадока і яе сяброўка Мікі Саяка — звычайныя вучаніцы, што вядуць звычайнае школьнае жыццё. Усё мяняецца, калі яны сустракаюць чароўную істоту па імі Кюбэй, якая прапануе выканаць адно любое іх жаданне, а наўзамен яны стануць чараўніцамі і будуць змагацца з ведзьмамі. Аднак, новенькая таямнічая вучаніца, Акэмі Хамура раіць не згаджацца на гэтую здзелку, не называючы прычыну. Ці варта давяраць новай вучаніцы або лепш сапраўды прыняць прапанову Кюбэя?

Невераемныя прыгоды ДжоДжо: Рыцары зорнага пылу — Бітва ў Егіпце / JoJo no Kimyou na Bouken Part 3: Stardust Crusaders — Egypt Hen [13 з 24]

Год: 2015
Стан: выпускаецца
Пераклад: субцітры
Студыя: David Production

Пераадолеўшы большую частку шляху, Куджо Джотаро і яго спадарожнікі — шэраг якіх цяпер папоўнены сабакам Ігі — не без цяжкасцяў накіроўваюцца праз увесь Егіпет у Каір. Да вырашальнай бітвы з Дыё ім прыйдзецца сутыкнуцца з дзевяццю ўладальнікамі стандаў егіпецкіх багоў. Новыя ворагі не саступаюць у сваёй сіле ўжо пераможаным і гэтак жа аддана не выдаюць таямніцу гаспадара аб здольнасцях яго загадкавага станда, «The World».

Жыццё без зброі 2 / No Guns Life 2 [2 з 12]

Год: 2020
Стан: выпускаецца
Пераклад: субцітры
Студыя: Madhouse

Другі сезон анімэ-серыяла «Жыццё без зброі».

Я хачу з'есці тваю падстраўнікавую / Kimi no Suizou wo Tabetai [1 з 1]

Год: 2018
Стан: завершанае
Пераклад: субцітры
Студыя: DLE

Аднойчы галоўны герой, вучань старшай школы, знаходзіць у бальніцы дзённік. Ён належыць дзяўчыне па імені Сакура Ямаці, ягонай аднакласніцы. Азнаёміўшыся з ім, хлопец высвятляе, што дзяўчына пакутуе ад смяротнай хваробы падстраўнікавай залозы і што ёй засталося жыць усяго некалькі месяцаў. Сакура тлумачыць, што ён адзіны чалавек, за выняткам ейных родных, які ведае пра ейны стан. Галоўны герой абяцае трымаць гэта ў сакрэце і, нягледзячы на цалкам супрацьлеглыя характары, ён вырашае быць з ёй разам, каб падтрымаць яе.

Джыбіэйт / Gibiate [3 з 0]

Год: 2020
Стан: выпускаецца
Пераклад: субцітры
Студыя: DLE

2030 год. Людзі ў Японіі ператвараюцца ў пачвар. Таямнічую хваробу празвалі «Джыбія», таму што відаў монстраў гэтак жа шмат, як і дзікіх жывёл. У спустошанай хваробай Японію пераносяцца самурай і ніндзя з ранніх гадоў эпохі Эдо. Разам з урачом яны адпраўляюцца на пошукі лекаў ад віруса. Наперадзе іх падпільноўваюць пачвары і бандыты, якія шныраюць у пошуках ежы...

Багаты дэтэктыў. Баланс: безлімітны / Fugou Keiji: Balance:Unlimited [3 з 11]

Год: 2020
Стан: выпускаецца
Пераклад: субцітры
Студыя: CLOVERWORKS

«Грошы могуць усё!» — прыкладна такога дэвізу прытрымліваецца дэтэктыў Дайсукэ, у якога грошай куры не дзяўбуць. Аднак да гонару дэтэктыва, трэба адзначыць, што фінансы ён траціць у тым ліку і на вядзенне расследаванняў. Вось толькі не ўсіх у паліцыі Токіа задавальняе такі падыход, і Дайсукэ паспяхова сплаўляюць у аддзел Прапрацоўкі метадаў барацьбы з сучаснымі злачынствамі, дзе рана ці позна аказваюцца ўсе праблемныя паліцыянты. У пару Дайсукэ прызначаюць Хару Като, які не адабрае метады Дайсукэ і перакананы, што некаторыя рэчы не купіш. Двум дэтэктывам неабходна будзе прывыкнуць адзін да аднаго, паралельна расследуючы заблытаныя крымінальныя загадкі.

Урэшце, мая юнацкая рамантычная камедыя была памылкай 3 / Yahari Ore no Seishun Love Comedy wa Machigatteiru. Kan [4 з 12]

Год: 2020
Стан: выпускаецца
Пераклад: субцітры
Студыя: feel.

Трэці сезон анімэ-серыяла «Урэшце, мая юнацкая рамантычная камедыя была памылкай».

Спатканне з жыццём / Date A Live [12 з 12]

Год: 2013
Стан: завершанае
Пераклад: субцітры
Студыя: AIC

Трыццаць гадоў таму цэнтр Еўразіі паразіў велізарны прасторавы разлом — феномен, які выклікае страсенне прасторы і знішчэнне абсалютна ўсяго ў пэўным радыусе. У выніку той катастрофы загінула 150 мільёнаў чалавек. З тых часоў, няхай і меншага маштабу, перыядычна страсаюць свет. Сідо Іцука — звычайны старшакласнік, які жыве са сваёй сястрой Каторы. У апошні дзень вясенніх канікул прасторавы разлом узнікае ў ягоным родным горадзе Тэнгу, а перад ім нечакана з'яўляецца дзяўчына ў даспехах. Не паспеў Сідо прыйсці ў сябе, як Каторы заяўляе, што гэтая дзяўчына з'яўляецца духам — стварэннем з іншага свету, якое выклікае прасторавыя разломы. І што ёсць два спосабы барацьбы з імі: знішчыць іх з дапамогай ваенных сіл або ж зладзіць спатканне і зачараваць...

Дзяўчына напракат / Kanojo, Okarishimasu [4 з 12]

Год: 2020
Стан: выпускаецца
Пераклад: субцітры
Студыя: TMS Entertainment

Кадзуя Кіносіта — нязграбны дваццацігадовы студэнт. Яму ўсяго раз удалося пацалаваць сваю дзяўчыну, і літаральна праз месяц стасункаў яна кінула яго. “Новыя зносіны? Ды ніколі!” — падумаў ён. У роспачы хлопец звярнуўся да іншага спосабу знайсці жаночую кампанію. І вось, у прызначаны час яго аклікнулі: “Ты Кадзуя, так?” На яго з усмешкаю глядзела чароўная брунетка, папраўляючы свае доўгія валасы. Яе звалі Цідзуру Мідзухара. Усяго адна сустрэча — і штосьці новае і непадробнае пасялілася ў сэрцы Кадзуі. Такім чынам, наперадзе яго чакала захапляльная любоўная камедыя.

Дэкаданс / Deca-Dence [4 з 12]

Год: 2020
Стан: выпускаецца
Пераклад: субцітры
Студыя: DLE

Шмат гадоў прайшло з таго часу, як чалавецтва апынулася на мяжы знікнення праз раптоўнае з'яўленне невядомых формаў жыцця, Гадолаў. Ацалелыя людзі жывуць у 3-кіламетровай рухомай крэпасці Дэкаданс. Аднойчы Нацумэ, дзяўчына, што марыць стаць ваяром, сустрэлася з Кабурагі, рамонтнікам Дэкаданса. Здавалася б, гэта проста выпадковая сустрэча двух розных людзей: аптымістычнай дзяўчыны, што ніколі не расчароўваецца ў сваіх марах, і мужчыны-рэаліста, які даўно адмовіўся ад сваіх мар. Але, у рэшце рэшт, іх сустрэча назаўжды зменіць будучыню гэтага свету.

Залаты Камуі 2 OVA / Golden Kamuy 2 OVA [2 з 2]

Год: 2019
Стан: завершанае
Пераклад: субцітры
Студыя: Geno Studio

Дадатковыя серыі анімэ «Залаты Камуі 2», які былі выпушчаны ў камплекце з 17-м і 19-м тамамі арыгінальнай мангі.

DUB
SUB
1/1

Dorohedoro: Д'яблаў бонус / Dorohedoro: Ma no Omake [1 з 1]

Год: 2020
Стан: завершанае
Пераклад: агучка і субцітры
Студыя: MAPPA

Шэсць кароткіх серый, якія былі ўключаны ў лімітаванае BD-Box выданне серыялу «Dorohedoro».