Anibel

Ру / Бел
  • Пераклад
  • Год
  • Жанры
  • Студыі
  • Перакладчыкі
  • Рэдактары
  • Даберы

Повар-баец Сома. Трэцяя страва / Shokugeki no Souma: San no Sara [1 з 12]

Год: 2017
Стан: выпускаецца
Пераклад: субцітры
Студыя: J.C.Staff

Патрапіўшы ў асноўны этап Асенніх выбараў Юкіхіра Сома і яго аднакурснікі атрымалі ўнікальную магчымасць асабіста сустрэцца з лепшымі паварамі акадэміі Тоцукі – Элітнай дзясяткай. Але і гэта афіцыйнае мерапрыемства пайшло не па плане. Сома зноў заладзіў аб паядынку за месца ў Элітнай дзясятцы, але ў гэты раз уся яго балбатня знайшла водгук у адным з старшакурснікаў. Тэруноры Куга, які займае восьмае месца ў Элітнай дзясятцы, паставіў умову пры якой ён пагодзіцца на паядынак. Месца яго выканання – Фестываль месяца, які неўзабаве пройдзе на тэрыторыі акадэміі. Але ніхто нават не падазрае аб тым, што гэты фестываль можа стаць апошнім, у тым выглядзе, да якога ўсе прывыклі. У акадэміі адбываецца змена дырэктара і ў яго сваё бачанне лепшай будучыні для Тоцукі, да якой ён пойдзе не гледзячы на замінкі і перашкоды.

Зомбіленд-Сага: Адплата / Zombieland Saga: Revenge [2 з 12]

Год: 2021
Стан: выпускаецца
Пераклад: субцітры
Студыя: MAPPA

Другі сезон анімэ-серыяла «Зомбіленд-Сага».

Для цябе, Бессмяротны / Fumetsu no Anata e [1 з 20]

Год: 2021
Стан: выпускаецца
Пераклад: субцітры
Студыя: Brain's Base

Яно прыбыло на Зямлю невядома адкуль – магчыма, з чыйсьці ласкі. Несмяротнае нешта, «ліст на вятры». Спачатку яно прыняло форму каменю, пасля стала мохам і скапіявала аблічча мёртвай жывёліны, потым, нарэшце, набыло свядомасць. Яно рухалася наперад па заснежаных раўнінах, хоць і не ведала, куды накіроўваецца... І вось яно сустрэла чалавека. З тым адзінокім хлопчыкам, які некалі жыў, але цяпер, на жаль, памёр, яно правяло няшмат часу і наўрад ці магло зразумець, пра што той марыў. Толькі прыняўшы яго форму, яно атрымала магчымасць даведацца, як гэта. Яно было каменем, было мохам, драпежнікам, а цяпер стала хлопчыкам. Яно памірала зноў і зноў, але па-сапраўднаму памерці не магло і толькі пакутавала, пакуль аднойчы не навучылася быць чалавекам.

86 / Eighty Six [2 з 11]

Год: 2021
Стан: выпускаецца
Пераклад: субцітры
Студыя: A-1 Pictures

Беспілотныя баявыя машыны «Джагернаўт» ахоўваюць Рэспубліку Сан-Магнолію ад дронаў «Легіёна» суседняй Імперыі Гіяд. Яны адбіваюць атаку за атакай, але беспілотныя толькі ў назве… На самай справе ў кабіне кожнага «Джагернаўта» сядзіць восемдзесят шосты — чалавек, пазбаўлены правоў чалавека, да якога ставяцца як да інструмента ці скаціны. На чале адной з эскадрылляў «Джагернаўтаў», што б'юцца на вайне, адзіны выхад з якой смерць, стаіць Сін. Загадкавы юнак са сваімі ўласнымі мэтамі...

Такійскія мсціўцы / Tokyo Revengers [2 з 0]

Год: 2021
Стан: выпускаецца
Пераклад: субцітры
Студыя: LIDENFILMS

Дваццацішасцігадовы Такэміці Ханагакі — няўдачнік. Домаўласніца лаецца, кіраўніца на працы вечна прыдзіраецца, нават маленькія дзеці задзіраюць. У навінах ён даведваецца пра гібель дзяўчыны, з якой калісьці сустракаўся. Трапляе пад цягнік. Але гэта яшчэ не канец. Таямнічым чынам Такэміці аказваецца ў мінулым, роўна ў той дзень, калі ўсё яго жыццё пайшло наперакос. Можа быць, у яго яшчэ ёсць шанец усё выправіць.

DUB
SUB
1/12

Не здзекуйся з мяне, Нагатаро! / Ijiranaide, Nagatoro-san [1 з 12]

Год: 2021
Стан: выпускаецца
Пераклад: агучка і субцітры
Студыя: TMS Entertainment

Аднойчы адзінаццацікласнік прыходзіць у бібліятэку пасля ўрокаў, дзе становіцца аб'ектам здзекаў дзесяцікласніцы-садысткі! І гэту дзяўчыну, якая дражніць, мучыць яго і здзекуецца з яго, завуць Нагатаро! Яна раздражняе, але пры гэтым зачароўвае. Хоць гэта і балюча, але ўсё адно хочацца быць побач з ёй. Гэты серыял пра вельмі тэмпераментную дзяўчыну-садыстку, і гэта гісторыя вас узбударажыць.

Дыназенон / SSSS.Dynazenon [2 з 12]

Год: 2021
Стан: выпускаецца
Пераклад: субцітры
Студыя: Trigger

Аднойчы Ёмогі Асанака, першагодак старшай школы, сустрэў таямнічага чалавека па імені Гаўма, які назваў сябе «валадаром кайдзю». Праз некаторы час у горадзе пачаў бушаваць велізарны кайдзю, пасля чаго з'явіўся гіганцкі робат па імені Дыназенон. Разам з Гаўма і Ёмогі ў нязручны час і ў нязручным месцы апынаюцца Юмэ Мінамі, Коёмі Яманака і Цісэ Асукава, якія таксама ўцягваюцца ў барацьбу з кайдзю.

Аб маім перараджэнні ў слізь: Дзённікі слізі / Tensura Nikki: Tensei shitara Slime Datta Ken [2 з 12]

Год: 2021
Стан: выпускаецца
Пераклад: субцітры
Студыя: DLE

Прыгоды, шматлікія рызыкі, бітвы за лёс свету і шмат розных, не зусім бяскрыўдных, а часам і вясёлых падзей ёсць у жыцці абсалютна звычайнай слізі Рымуру. Нават нягледзячы на тое, што ў параўнанні з яго мінулым жыццём такіх падзей стала нашмат больш, яны не займаюць увесь яго час. Звычайныя дні, звычайнае жыццё – вось што пакуль яшчэ з'яўляецца штодзённасцю для слізі Рымуру Тэмпеста. І Дзённікі слізі раскажуць нам, як ён і яго сябры бавяць час і весяляцца разам.

Пакаёвы паход: Саўна, абед і трыцыкл / Heya Camp: Sauna to Gohan to Sanrin Bike [1 з 1]

Год: 2020
Стан: завершанае
Пераклад: субцітры
Студыя: DLE

Рын вяртаецца дамоў і бачыць у гаражы новенькі трыцыкл. Яе скутар здалі на тэхабслугоўванне, а ўзамен у сэрвісе далі трохколавую машыну памочніцай. Яна ў любым выпадку збіралася ў кемпінг, а так заадно пракаціцца на новым для сябе трыцыкле.

Твая красавіцкая хлусня / Shigatsu wa Kimi no Uso [19 з 22]

Год: 2014
Стан: выпускаецца
Пераклад: субцітры
Студыя: A-1 Pictures

Косэй Арыма — хлопчык, які прафесійна грае на фартэпіяна, — выйгрываў усе дзіцячыя конкурсы, яго імя было вядома ўсім музыкантам-пачаткоўцам. Маці Косэя была яго настаўнікам. Пасля таго, як яна нечакана памерла, у Косэя здарыўся нервовы зрыў падчас выступлення, у выніку чаго ён больш не могу чуць сваёй музыкі, нягледзячы на выдатны слых і вялікі талент. Праз некалькі гадоў Косэй усё яшчэ не дакранаўся да піяніна; свет здаецца яму шэрым і манатонным. Ён рады, што ў яго яшчэ засталіся добрыя сябры, такія, як Цубакі Саўабэ і Р'ёта Уатары. У адзін цудоўны дзень ён сустракае дзяўчыну Каоры, таленавітую і вольную духам скрыпачку, чый стыль ігры адлюстроўвае яе асобу і душу. Каоры хоча дапамагчы Косэю вярнуцца ў музычны свет і зноў пачуць музыку...

Дэмі хочуць пагаварыць: Дэмі на летніх канікулах / Demi-chan wa Kataritai: Demi-chan no Natsuyasumi [1 з 1]

Год: 2017
Стан: завершанае
Пераклад: субцітры
Студыя: A-1 Pictures

Пачаліся летнія канікулі, і ўсе нашы героі адпраўляюцца на мясцовы летні фестываль. Такахасі дзяжурыць, а Сакіэ спрабуе пабыць з ім разам, але не можа з-за натоўпу. Дэмі, Хімары і астатнія весяляцца паасобку, але па волі выпадку аказваецца за храмам у месцы, дзе, па чутках, водзяцца прывіды...

Зомбіленд-Сага / Zombieland Saga [12 з 12]

Год: 2018
Стан: выпускаецца
Пераклад: субцітры
Студыя: MAPPA

Жыццё сямі дзяўчат перавярнулася з ног на галаву, калі свет паразіла дзіўная і страшэнная з'ява – ажыўшыя мерцвякі. Гераіням давядзецца прыстасоўвацца да новай рэальнасці, і для кожнай з іх гэты працэс будзе па-свойму цяжкім. Дзяўчат з разнастайнымі гісторыямі і характарамі аб'ядноўвае толькі адно – цвёрдае імкненне выжыць.