Anibel

Ру / Бел
  • Пераклад
  • Год
  • Жанры
  • Студыі
  • Перакладчыкі
  • Рэдактары
  • Даберы

Дэкаданс / Deca-Dence [1 з 12]

Год: 2020
Стан: выпускаецца
Пераклад: субцітры
Студыя: DLE

Шмат гадоў прайшло з таго часу, як чалавецтва апынулася на мяжы знікнення праз раптоўнае з'яўленне невядомых формаў жыцця, Гадолаў. Ацалелыя людзі жывуць у 3-кіламетровай рухомай крэпасці Дэкаданс. Аднойчы Нацумэ, дзяўчына, што марыць стаць ваяром, сустрэлася з Кабурагі, рамонтнікам Дэкаданса. Здавалася б, гэта проста выпадковая сустрэча двух розных людзей: аптымістычнай дзяўчыны, што ніколі не расчароўваецца ў сваіх марах, і мужчыны-рэаліста, які даўно адмовіўся ад сваіх мар. Але, у рэшце рэшт, іх сустрэча назаўжды зменіць будучыню гэтага свету.

Dorohedoro: Д'яблаў бонус / Dorohedoro: Ma no Omake [1 з 1]

Год: 2020
Стан: завершанае
Пераклад: субцітры
Студыя: MAPPA

Шэсць кароткіх серый, якія былі ўключаны ў лімітаванае BD-Box выданне серыялу «Dorohedoro».

Re:Zero. Жыццё з нуля ў іншым свеце 2 / Re:Zero kara Hajimeru Isekai Seikatsu 2 [1 з 13]

Год: 2020
Стан: выпускаецца
Пераклад: субцітры
Студыя: DLE

Другі сезон анімэ-серыяла «Re:Zero. Жыццё з нуля ў іншым свеце».

Палымяная брыгада пажарных. Другая глава / Enen no Shouboutai: Ni no Shou [1 з 24]

Год: 2020
Стан: выпускаецца
Пераклад: субцітры
Студыя: David Production

Другі сезон анімэ-серыяла «Палымяная брыгада пажарных».

Бог старшай школы / The God of High School [1 з 13]

Год: 2020
Стан: выпускаецца
Пераклад: субцітры
Студыя: MAPPA

«Бог старшай школы» — гэта турнір змешаных адзінаборстваў для старшакласнікаў з усёй Карэі. Дзін Моры з дзяцінства жыве сам, пасля таго, як развітаўся з дзедам Тхэдзімам. Ён накіроўваўся на адборачны раўнд турніру, але ў выніку адправіўся ў пагоню за злодзеем на мапедзе...

Улада кніжнага чарвяка 2 / Honzuki no Gekokujou: Shisho ni Naru Tame ni wa Shudan wo Erandeiraremasen 2 [5 з 12]

Год: 2020
Стан: выпускаецца
Пераклад: субцітры
Студыя: Ajia-Do

Пасля завяршэння цырымоніі хрышчэння Майн пачынае працаваць у якасці паслушніцай ў царкве. Тое, што яе чакае ўнутры — гэта тое, аб чым яна заўжды марыла: пакой, поўны кніг! Але яе новае жыццё не зусім тое, на якое яна спадзявалася: Майн акружана дваранамі, якія ставяцца з пагардай да ейнага паходжання і нават уласныя паслядоўнікі прычыняюць ёй непрыемнасці. Акрамя таго, ёй прыходзіцца пастаянна змагацца са слабасцю і хворасцю ўласнага цела. Але з любоўю да кніг, што палае ў ейным сэрцы, яна цалкам аддаецца сваім новым вучнёўскім абавязкам.

Мая рэінкарнацыя ў атомэ-гульні ў якасці галоўнай ліхадзейкі / Otome Game no Hametsu Flag shika Nai Akuyaku Reijou ni Tensei shiteshimatta... [6 з 12]

Год: 2020
Стан: выпускаецца
Пераклад: субцітры
Студыя: Silver Link.

Дачка знатнага роду Клас, Катарына, атрымала каменем па ілбу і ўспомніла мінулае жыццё. Аказваецца, яна нарадзілася ў свеце атомэ-гульні Fortune Lover, якую вельмі любіла ў сваёй мінулай інкарнацыі. Толькі вось... перарадзілася дзяўчына ў зладзюшку, што толькі і ведае, як строіць падкопы галоўнай гераіне! Лепшая канцоўка Катарыны — выгнанне, горшая — смерць! І цяпер ёй прыйдзецца зрабіць усё, каб сваімі рукамі стварыць новую шчаслівую будучыню! Вось так і пачынаецца гэтая любоўная камедыя, поўная забаўных непаразуменняў...

Дэтэктыўнае агенцтва «Дзяцел» / Kitsutsuki Tanteidokoro [12 з 12]

Год: 2020
Стан: завершанае
Пераклад: субцітры
Студыя: LIDENFILMS

Эпоха Мэйдзі набліжаецца да свайго канца. Геніяльны паэт Ісікава Такубоку на фоне безграшоўя адкрывае прыватнае дэтэктыўнае агенцтва «Дзяцел». «Здані дванаццаціпавярховай вежы ў Асакуса», «цень, што снежнымі начамі паядае людзей»... Такубоку разам са сваім суседам Кёсукэ Кіндайці расследуюць адну таямнічую справу за другой.

Спадарыня Кагуя хоча, каб ёй прызналіся 2 / Kaguya-sama wa Kokurasetai: Tensai-tachi no Renai Zunousen 2 [12 з 12]

Год: 2020
Стан: завершанае
Пераклад: субцітры
Студыя: A-1 Pictures

Працавіты Міюкі Сіроганэ і першая прыгажуня Кагуя Сіномія — два агульныпрызнаныя геніі прэстыжнай школы «Сюційн», якія ўзначальваюць яе вучнёўскі савет. Яны па-ранейшаму вядуць сваю любоўную вайну, адмаўляючы пачуцці адно да аднаго, бо прызнанне ў іх рамантычным паядынку азначае паражэнне! Аднак кадэнцыя бягучага вучнёўскага савета набліжаецца да канца. Шляхі таварышаў разыдуцца па розных класах, амаль не пакінуўшы пунктаў для перасячэнняў. Да таго ж на гарызонце з'яўляецца новы сапернік на пасаду галавы вучнёўскага савета. Што будуць рабіць рабяты? І хто ж нарэшце выйдзе перамоцам у гэтай любоўнай вайне?

DUB
SUB
3/0

Неба ў цвеце! / Appare-Ranman! [3 з 0]

Год: 2020
Стан: выпускаецца
Пераклад: агучка і субцітры
Студыя: P.A. Works

Канец XIX стагоддзя. У Амерыку па непаразуменню прыбываюць два японца: Апарэ Сарана, сацыяльна неадаптаваны геній інжынерыі, і Касамэ Ісікі — мудры, але баязлівы самурай. Застаўшыся без грошай у чужой краіне, хлопцы вырашаюць прыняць удзел у Трансамерыканскай шалёнай гонцы ад Лос-Анджэлеса да Нью-Ёрка, за перамогу ў якой можна атрымаць мільён долараў. Выйгрыш дазволіць героям вярнуцца на радзіму. Аднак яны не падазраюць, якія небяспекі хавае Дзікі Захад...

Глэйпнір / Gleipnir [13 з 13]

Год: 2020
Стан: завершанае
Пераклад: субцітры
Студыя: DLE

Невялікі нудны гарадок, здаецца сярэднестатыстычны старшакласнік Суіці Кагуя — звычайны набор для развіцця незвычайнай гісторыі. Сюжэт завязваецца, калі прыгажуня-аднакласніца Суіці, Клэр Аокі, аказваецца ў вогненнай пастцы на складзе і Суіці вымушаны выкарыстаць сваю загадкавую здольнасць. Ён можа ператварацца ў вялікага сабаку, у якога на спіне маланка, а на баку — рэвальвер. Кагуя ратуе дзяўчыну, раскрываючы тым самым свой сакрэт. Аднак аказваецца, што ў Клэр свой шкілет ў шафе: ейную маці забіла ўласная сястра Клэр. І цяпер Аокі прагне адшукаць сястру чаго б гэта ні каштавала, таму яна вырашае выкарыстоўваць хлопца і яго сілу ў сваіх мэтах...

Хвалі, слухайце мяне! / Nami yo Kiitekure [10 з 12]

Год: 2020
Стан: выпускаецца
Пераклад: субцітры
Студыя: Sunrise

Дзеянні анімэ адбываюцца на востраве Хакайда ў горадзе Сапара. Аднойчы вечарам галоўная гераіня Мінарэ Кода пад уплывам алкаголю вылівае свае горычы ва ўдзячныя вушы незнаёмца, якога сустрэла ў бары. Не адна першая, хто раскрывае душу чалавеку, якога ніколі больш не пабачыць, але толькі ў яе выпадку наступствы хвіліннай слабасці апынуліся маштабнымі і страшэннымі. Незнаёмец апынуўся працаўніком радыё і на наступны дзень Мінарэ разам з астатнімі жыхарамі Хакайда пачула свае скаргі ў эфіры перадачы. У злосці Мінарэ прыязджае на радыёстанцыю, дзе каварны дырэктар хітрасцю ўцягвае яе ў шоу. Гэты невяілікі скандальны эпізод нечаканым чынам уплывае на ўсе аспекты жыцця Мінарэ, якая ўсё глыбей аказваецца зацягнута ў захапляльны свет радыё.