Anibel

Ру / Бел
  • Пераклад
  • Год
  • Жанры
  • Студыі
  • Перакладчыкі
  • Рэдактары
  • Даберы

Блаславі мяне ў гэтым цудоўным свеце! Пунсовая легенда / Kono Subarashii Sekai ni Shukufuku wo!: Kurenai Densetsu [1 з 1]

Год: 2019
Стан: завершанае
Пераклад: субцітры
Студыя: J.C.Staff

Квэст на тунца быў правалены. І цяпер з наступнага году яго не будзе. Усё таму, што нейкі чараўнік змяніў увесь ландшафт. Шмат хто чакаў тунца і цяпер Кадзума злуецца на прычыну такіх навін. Адчытваючы сваю каманду ён чуе, як зняважліва да яго ставяцца іншыя дзяўчыны. І можа быць, ён згубіў бы надзею на добрыя стасункі з дзяўчынай, калі б у гэты момант не з’явілася б Юнюн! З сур’ёзным выглядам яна заявіла, што хоча ад Кадзумы дзіця! Усё, для выканання вялікага прароцтва вёскі Пунсовых Дэманаў, а інакш яна акажацца пад пагрозай знішчэння…

Улада кніжнага чарвяка / Honzuki no Gekokujou: Shisho ni Naru Tame ni wa Shudan wo Erandeiraremasen [14 з 14]

Год: 2019
Стан: выпускаецца
Пераклад: субцітры
Студыя: Ajia-Do

Урана Матосу — дзяўчына, якая вельмі любіла кнігі. Яе любоў да кніг заўжды вяла дзяўчыну па жыцці. Яна змагла дасягнуць сваёй мары, атрымаўшы сертыфікат бібліятэкара. Але ўсё гэта было ў мінулым жыцці. Падчас землятрусу на Урану падае кніжная паліца. Паміраючы, дзяўчына загадвае апошняе жаданне, каб яна і ў наступным жыцці змагла чытаць. Але лёс абыходзіцца з ёй інакш: яна перараджаецца ў сярэдневяковым свеце ў целе маленькай дзяўчынкі па імені Майн. У гэтым месцы пісьменных людзей амаль няма, а кнігі з'яўляюцца вялікай роскашшу, даступнай толькі дваранам. І таму дзяўчынка ставіць сабе мэту — адкрыць свет кніг простым жыхарам, выкарыстоўваючы веды, атрыманыя ў мінулым жыцці.

Віялета Эвергардэн: Вечнасць і лялька-самапісец / Violet Evergarden Gaiden: Eien to Jidou Shuki Ningyou [1 з 1]

Год: 2019
Стан: завершанае
Пераклад: субцітры
Студыя: Kyoto Animation

У фільме гаворка ідзе пра жыццё Ізабэлы Ёрк, высакароднай дзяўчыны і спадчынніцы сям'і Ёркаў. Бацька прымусіў яе наведваць школу для прывілеяваных маладых асоб. Нягледзячы на знешнюю прыгажосць школы, яна для яе не больш, чым турма, таму што яна задыхаецца ў яе сценах. Страціўшы ўсякую надзею, яна сустракае Віялету Эвергардэн, якая будзе прызначаная яе асабістым настаўнікам. Спачатку Віялета не надта радуе Ізабэлу...

DUB
SUB
12/12

Спадарыня Кагуя хоча, каб ёй прызналіся / Kaguya-sama wa Kokurasetai: Tensai-tachi no Renai Zunousen [12 з 12]

Год: 2019
Стан: завершанае
Пераклад: агучка і субцітры
Студыя: A-1 Pictures

Міюкі Сіроганэ — прызнаны малады геній, які мае высокія адзнакі па ўсіх прадметах і, акрамя гэтага, узначальвае вучнёўскі савет адной з самых прэстыжных школ краіны. Хлопек працуе разам з Кагуяй Сіноміяй — намеснікам галавы і, разам з тым, першай прыгажуняяй школы. Хаця рабяты не знаходзяцца ў стасунках, вучні лічаць іх выдатнай парай. Папрацаваўшы поплеч доўгі час, героі ўсведамляюць пачуцці адно да аднаго, аднак ніхто не хоча прызнавацца, лічачы гэта за слабасць. І цяпер яны гатовыя здзяйсняць любыя, нават самыя шалёныя ўчынкі, каб атрымаць прызнанне.

DUB
SUB
12/12

Абяцаны Нэвэрлэнд / Yakusoku no Neverland [12 з 12]

Год: 2019
Стан: завершанае
Пераклад: агучка і субцітры
Студыя: CLOVERWORKS

Эма, Норман і Рэй — найразумнейшыя дзеці Жыватворнага Дому. Раней яны атрымлівалі асалоду ад жыцця пад наглядам жанчыны, якую яны называюць "Мама". Смачная ежа, чыстае адзенне і адукацыя. Здавалася б, што яшчэ трэба? Аднойчы Эма і Норман даведваюцца пра страшную тайну прытулку і вонкавага свету, у які ім забаронена выходзіць.

DUB
SUB
12/12

Beastars / Beastars [12 з 12]

Год: 2019
Стан: завершанае
Пераклад: агучка і субцітры
Студыя: Orange

Гэтая гісторыя адбываецца ў свеце цывілізаваных антрапаморфных жывёл, дзе драпежнікам і траваедным даводзіцца суіснаваць. У большасці навучальных устаноў двум атрадам дазваляюць вучыцца разам. Галоўны герой - шэры воўк па імені Легосі, які вучыцца ў падобнай школе і з'яўляецца членам драмгуртка. На выгляд ён здаецца небяспечным, але на самай справе ён мяккі і нясмелы. Усё жыццё яго абкружалі касыя погляды і спалоханыя твары, але ён ужо прывык да гэтага. Аднойчы на тэрыторыі школы адбылося жорсткае забойства, што выклікала хвалю турбот і недаверу траваедных да драпежнікаў. У гэты ж час Легосі сустрэў кагосьці, хто выклікаў у ім пачуццё кахання...

Жыццё без зброі / No Guns Life [12 з 12]

Год: 2019
Стан: завершанае
Пераклад: субцітры
Студыя: Madhouse

Вайна скончылася і вайскоўцы страцілі прывычны лад жыцця. Самым звычайным з іх бывае цяжка вярнуцца да мірнага існавання, што ж казаць пра тых, хто пашырыў магчымасці свайго цела з дапамогай тэхналогій дзеля вайны? Гэтых людзей назвалі "Пашыраныя". Адзін з іх, Дзюдзо Інуі, жыве тым, што вырашае праблемы звязаныя з яму падобнымі. Сам ён нічога не памятае з свайго мінулага жыцця. Не ведае ён і таго, хто ператварыў яго ў Пашыранага, замяніўшы галаву на вялікі рэвальвер. Праблемы ў Дзюдзо пачынаюцца тады, калі ў яго пакоі з'яўляецца Пашыраны з выкрадзеным дзіцяці на руках і просіць яго аб дапамозе.

DUB
SUB
1/1

Сузіраючы калготкі: Фотасэсія / Miru Tights: Cosplay Satsuei Tights [1 з 1]

Год: 2019
Стан: завершанае
Пераклад: агучка і субцітры
Студыя: Yokohama Animation Lab

13-я серыя, якая выйшла ў BD-выданні серыяла "Сузіраючы калготкі". Рэн складае кампанію Юа, у якой запланавана фотасэсія, дзе яна будзе пазіраваць для ілюстратара. Каб прыдаць упэўненасці сяброўкам, Хомі зладжвае ім пробную фотасэсію.

DUB
SUB
12/12

Сузіраючы калготкі / Miru Tights [12 з 12]

Год: 2019
Стан: завершанае
Пераклад: агучка і субцітры
Студыя: Yokohama Animation Lab

Дажджлівая красавіцкая раніца. Вішнёвыя кветкі, паражаныя дажджом, плаваюць у лужыне. Старшакласнікі ўваходзяць праз школьныя вароты, несучы парасоны розных колераў. «Добрай раніцы, Рэн», - Юа павіталася з Рэн, што стаяла ў мокрых калготках перад шафай з абуткам. Калі Рэн панура зірнула на яе, Хомі, залітая вадой, далучылася да іх. Дзяўчыны абмяркоўваюць новы семестр. Гэта гісторыя незаменнага школьнага жыцця трох дзяўчын.

Доктар Стоўн / Dr. Stone [24 з 24]

Год: 2019
Стан: завершанае
Пераклад: субцітры
Студыя: TMS Entertainment

Нішто не прадракала бяду ў ракавы дзень, калі раптоўная асляпляльная ўспышка знішчыла чалавецтва, ператварыўшы ўсіх людзей у камень. З той катастрофы мінула некалькі тысячагоддзяў, як старэйшакласнік Тайдзю Окі ачнуўся ад вечнага каменнага сну і ўбачыў вакол толькі безжыццёвыя статуі. Аднак у гэтым новым свеце ён ані не адзін, як можна было падумаць. Некалькі месяцаў таму апрытомнеў і яго сябар Сэнку Ісігамі - заўзяты аматар навукі. Сэнку не проста не разгубіўся, ён выжыў, і ў яго ужо зарадзіўся грандыёзны план - ён хоча даць штуршок цывілізацыі сілаю навукі!

DUB
SUB
11/11

Given / Given [11 з 11]

Год: 2019
Стан: завершанае
Пераклад: агучка і субцітры
Студыя: Lerche

"Усё пачалося з гэтага акорда. Але я паняцця не меў, што тады моцна біў прама па струнах ягонага сэрца." Рыцука Уэнояама звычайны старшакласнік. Ён грае на гітары ва ўласным гурце, любіць гуляць у баскетбол. Але апошнім часам рэчы, якія ён раней так любіў, перасталі выклікаць у ім тыя ж пачуцці... Усё змянілася, калі ён выпадкова сустрэў Мафую Сато, пачынаючага гітарыста з ягонай школы. Той аказаўся надзвычай таленавітым вакалістам. Уэнояма запрашае яго ў свой гурт і пакрысе дыстанцыя паміж імі пачынае скарачацца.

DUB
SUB
24/24

Сага аб Вінландзе / Vinland Saga [24 з 24]

Год: 2019
Стан: завершанае
Пераклад: агучка і субцітры
Студыя: Wit Studio

На працягу тысячы гадоў вікінгі заслужылі сабе званне жорсткага і ваяўнічага народа. Торфін, сын аднаго з найвялікшых вікінгаў, праводзіць сваё дзяцінства на поле бою. Удасканальваючы свае навыкі ў сваіх прыгодах, ён збіраецца атрымаць тое, чаго яго сэрца жадае больш за ўсё.