Anibel

Ру / Бел
  • Пераклад
  • Год
  • Жанры
  • Студыі
  • Перакладчыкі
  • Рэдактары
  • Даберы

Твая красавіцкая хлусня / Shigatsu wa Kimi no Uso [19 з 22]

Год: 2014
Стан: выпускаецца
Пераклад: субцітры
Студыя: A-1 Pictures

Косэй Арыма — хлопчык, які прафесійна грае на фартэпіяна, — выйгрываў усе дзіцячыя конкурсы, яго імя было вядома ўсім музыкантам-пачаткоўцам. Маці Косэя была яго настаўнікам. Пасля таго, як яна нечакана памерла, у Косэя здарыўся нервовы зрыў падчас выступлення, у выніку чаго ён больш не могу чуць сваёй музыкі, нягледзячы на выдатны слых і вялікі талент. Праз некалькі гадоў Косэй усё яшчэ не дакранаўся да піяніна; свет здаецца яму шэрым і манатонным. Ён рады, што ў яго яшчэ засталіся добрыя сябры, такія, як Цубакі Саўабэ і Р'ёта Уатары. У адзін цудоўны дзень ён сустракае дзяўчыну Каоры, таленавітую і вольную духам скрыпачку, чый стыль ігры адлюстроўвае яе асобу і душу. Каоры хоча дапамагчы Косэю вярнуцца ў музычны свет і зноў пачуць музыку...

Малефісента / Maleficent [1 з 1]

Год: 2014
Стан: выпускаецца
Пераклад: субцітры
Студыя: DLE

Юная чараўніца Малефісента вяла адасобленае жыццё ў зачараваным лесе, акружаная казачнымі істотамі, але аднойчы ўсё змянілася... У яе свет уварваліся людзі, якія прынеслі з сабой разбурэнне і хаос, і Малефісенце давялося стаць на абарону сваіх падданых, паклікаўшы на дапамогу магутныя цёмныя сілы. У гарачцы барацьбы Малефісента наклала страшны заклён на нованароджаную дачку караля, чароўную Аўрору. Але, назіраючы за тым, як расце маленькая прынцэса, Малефісента пачынае сумнявацца ў правільнасці свайго ўчынку, бо, магчыма, менавіта Аўрора можа ўдыхнуць новае жыццё ў чароўнае лясное царства.

Non Non Biyori — Так мы адправіліся на Акінаву / Non Non Biyori: Okinawa e Ikukoto ni Natta [1 з 1]

Год: 2014
Стан: завершанае
Пераклад: субцітры
Студыя: Silver Link.

Дадатковы эпізод, які выйшаў у 7-м томе мангі Non Non Biyori і не трансліраваўся ў эфіры. Аднойчы Сугуру, маўчалівы старэйшы брат Нацумі і Комары выігрывае пуцёўку ў Акінаву. Уся кампанія пачынае рыхтавацца да паездкі: думаць, што з рэчаў узяць з сабой, як сябе паводзіць у самалёце і дзе наогул знаходзіцца Акінава. Тым часам Рэн вельмі турбуецца ад слоў уладальніцы крамы салодкага, што Акінава змяняе светапогляд чалавека, які на яе трапляе.

Sword Art Online II / Sword Art Online II [24 з 24]

Год: 2014
Стан: завершанае
Пераклад: субцітры
Студыя: A-1 Pictures

Віртуальныя гульні набіраюць папулярнасць, увесь час з’яўляюцца новыя. Здаецца, усё добра, але з VRMMO зноў узнікаюць праблемы: у Gun Gale Online з’яўляецца загадкавы ігрок, які выстралам у гульні можа забіць чалавека ў рэальным свеце. Пра гэта Кірыто даведваецца ад Сэйдзіро Кікуокі, які працуе ў віртуальным аддзеле МУС. Кікуока просіць нашага героя высветліць, што адбываецца. У ходзе падзей Кірыто знаёміцца з Сінон, найлепшым снайперам GGO. І ёй, здаецца, пагражае небяспека.

Спатканне з жыццём II: Зорны фестываль з Курумі / Date A Live II: Kurumi Star Festival [1 з 1]

Год: 2014
Стан: завершанае
Пераклад: субцітры
Студыя: Production IMS

На фестывалі падчас свята Танабата Сідо Іцука выпадкова сустракае ў натоўпе Курумі Токісакі, лютага духа. Аднак замест таго, каб зноў паспрабаваць забіць Сідо, Курумі прапануе пайсці яму на спатканне. Ды і паводзіць яна сябе дзіўна — нібы звычайная закаханая дзяўчына. Сідо прымае яе запрашэнне, не здагадваючыся, у чым сапраўдная прычына такіх паводзін Курумі і чаму яна так хоча сфатаграфавацца з ім у вясельнай сукенцы...

Спатканне з жыццём II / Date A Live II [10 з 10]

Год: 2014
Стан: завершанае
Пераклад: субцітры
Студыя: Production IMS

На мяжы сусветаў жывуць духі — стварэнні з разбуральнай сілай. Прычына іх існавання невядомая. З'яўляючыся ў свеце, яны выклікаюць прасторавы разлом і прычыняюць велізарную шкоду ўсяму навокал. Ёсць два спосабы барацьбы з імі. Першы спосаб — знішчыць з дапамогай ваенных сіл. Аднак, гэта цяжка здзейсніць, бо ў баі ім няма роўных. А другі спосаб — зладзіць спатканне і зачараваць. Запячатаўшы сілы ўжо трох духаў, Сідо Іцука, сумесна з арганізацыяй «Рататоск» працягвае місію па выяўленню духаў і іх зачараванню, дзеля бяспекі ўсяго свету. Аднак у гэты раз духі — не адзіная іхняя праблема, бо іншая грозная сіла заўважыла іх дзейнасць...

Невераемныя прыгоды ДжоДжо: Рыцары зорнага пылу / JoJo no Kimyou na Bouken Part 3: Stardust Crusaders [24 з 24]

Год: 2014
Стан: завершанае
Пераклад: субцітры
Студыя: David Production

У японскай турме сядзіць сямнаццацігадовы Куджо Джотаро: задзіра, разгільдзяй, забіяка... і ён апантаны некантралюемай сілай! Па ўсім свеце прачынаюцца злыя духі, Станды, жахлівыя нябачныя стварэння, якія дораць сваім носьбітам невераемныя сілы. Каб выратаваць жыццё сваёй маці, Джотаро павінен утаймаваць невядомыя сілы, што сядзяць у ім, і адправіцца ў Егіпет, а дакладней, у Каір, дзе знаходзіцца ўжо ўсім нам знаёмы стогадовы вампір, які прагне крыві яго сям'і. Але дарога доўгая, ды яшчэ цэлая армія злавесных уладальнікаў стандаў чакае на кожным кроку, каб забіць і самога ДжоДжо, і яго сяброў...

DUB
SUB
1/1

Гармонія / Harmonie [1 з 1]

Год: 2014
Стан: завершанае
Пераклад: агучка і субцітры
Студыя: Studio Rikka

Кожны чалавек мае свой уласны свет унутры сабе. Галоўнага героя клічуць Акіо Хондзё і яго свет супадае са светамі яго сяброў, які складаецца з абмеркавання ўчарашняга анімэ. Аднак нечакана яму шанцуе дакрануцца да света Юры Макіны, дзяўчыны якая яму падабаецца. Ці атрымаецца у іх зразумець адзін аднаго?

DUB
SUB
1/1

Ростань / Cross Road [1 з 1]

Год: 2014
Стан: завершанае
Пераклад: агучка і субцітры
Студыя: CoMix Wave

Старшакласнікі Міхо і Сёта вырашылі паступаць у Такійскі ўніверсітэт і рыхтуюцца да ўступных экзаменаў. Міхо жыве на востраве, дзе няма ніякіх падрыхтоўчых курсаў, у той час як Сёта жыве ў Токіа і падзарабляе на паўстаўкі. Яны імкнуцца і стараюцца з усіх сіл. Абое запісваюцца на дыстанцыйныя падрыхтоўчыя курсы Z-Kai. І ў гэты момант іх жыцці перасякаюцца перш, чым яны самі гэта разумеюць.

DUB
SUB
11/11

Рэха Тэрору / Zankyou no Terror [11 з 11]

Год: 2014
Стан: завершанае
Пераклад: агучка і субцітры
Студыя: MAPPA

Токіа — сталіца Японіі, а таксама і асноўнае месца развіцця падзей у Рэха тэрору. Сюжэт будуецца на двух галоўных героях Найне і Тўэлве, яны ёсць тэрарысты, якія абвяшчаюць пра свае намеры праз Сеціва, дзе вядомы пад нікнэймам «Сфінкс». Падчас аднога з тэрактаў да іх далучаецца трэці галоўны герой — Ліза Мішыма. Разам яны здяйсняюць яшчэ большыя тэракты.