Гэтае анімэ расказвае пра жыццё школьніка Сікі Тоно - які навучаецца на другім курсе старэйшай школы, у пасёлку Місакі. У дзяцінстве ён перажыў смяротную траўму, пасля чаго ён стаў бачыць «Лініі смерці».
Калі дакрануцца да гэтых лініяў, можна разрэзаць імі што заўгодна. Праз іх можна нават разбурыць любы неадушаўлёны прадмет, знішчыць любую жывую істоту і нечысць. Але гэтая здольнасць палягла цяжкім грузам на плечы юнака. З-за яе хлопчык пакутуе моцнымі галаўнымі болямі. Пасля атрымання раны бацька Сікі выганяе юнака з сям'і Тоно. І толькі праз 8 год ён вяртаецца, пасля смерці свайго бацькі, калі галавой сям'і стала яго малодшая сястра.