Anibel

Ру / Бел
  • Пераклад
  • Год
  • Жанры
  • Студыі
  • Перакладчыкі
  • Рэдактары
  • Даберы

Re:Zero. Жыццё з нуля ў іншым свеце 2: Працяг / Re:Zero kara Hajimeru Isekai Seikatsu 2 Part 2 [7 з 12]

Год: 2021
Стан: выпускаецца
Пераклад: субцітры
Студыя: DLE

Пасля няўдалых спроб дапамагчы сябрам Субару аказваецца ў тупіку. З аднаго боку, яму хочацца выратаваць усіх, але з другога — здаецца, што гэта немагчыма. Праз адмову ад прапановы Яхідны, яму забараняюць праход на Іспыты ў Свяцілішча. Услед за гэтым раскрываецца адна страшная таямніца, якая цалкам ламае планы Субару, і прыводзіць яго ў адчай. У каго прасіць дапамогі? Што рабіць далей? Каму можна давяраць?

DUB
SUB
7/13

Хорымія / Horimiya [7 з 13]

Год: 2021
Стан: выпускаецца
Пераклад: агучка і субцітры
Студыя: CLOVERWORKS

У старшакласніцы Кёко Хоры, відаць, ёсць усё, што толькі можна пажадаць, бо яна разумніца, прыгажуня і любіміца ўсяго класа. Аднак нават у ідэальных на першы погляд людзей бываць сакрэты, і адзін такі ёсць у Хоры: дзяўчына страшна баіцца, што яе аднакласнікі даведаюцца аб тым, што па-за сцен школы яна ператвараецца ў сапраўдную хатнюю гаспадыню, на якую бацькі скінулі ўсе хатнія клопаты і малодшага брата Соту. Аднойчы на парогу яе дому з'яўляецца незнаёмец, які трымае за руку параненага Соту... а яшчэ ён ведае Хоры! Тут жа высвятляецца, што гэты хлопец насамрэч нязграбны аднакласнік Хоры, Міямура. Што ж здарыцца пасля сустрэчы папулярнай прыгажуні і «шэрай мышкі»? Сяброўства, каханне?.. Сустракайце школьную камедыю, поўную энергіі юнацтва!

Клеткі за працай: Код чорны / Hataraku Saibou Black [9 з 13]

Год: 2021
Стан: выпускаецца
Пераклад: субцітры
Студыя: LIDENFILMS

Клеткі, адказныя за падтрыманне жыцця чалавека, вядуць вайну, якая не спыняецца ні на хвіліну. Алкаголь, курэнне, шкодныя звычкі і стрэс у маштабе арганізма забіваюць клеткі, якія трапляюць пад уздзеянне гэтых раздражняльнікаў. З-за вострай нястачы працаўнікоў эрытрацыт AА-2153 абавязаны як мага хутчэй дастаўляць кісларод і збіраць вуглякіслы газ у рызыкоўных умовах, пакуль лейкацыт U-1196 уносіць свой уклад у барацьбу з мікробамі і вірусамі ў небяспечных для існавання сітуацыях. У самы разгар гэтага крызісу клеткі павінны працаваць разам, каб захаваць арганізм здаровым, нягледзячы на тое, што не ведаюць, ці будуць іх ахвяры апраўданымі.

Клеткі за працай!! / Hataraku Saibou 2 [8 з 8]

Год: 2021
Стан: выпускаецца
Пераклад: субцітры
Студыя: David Production

Надышоў новы сезон, новыя гісторыі, новыя факты пра чалавечае цела. Наш знаёмы лейкацыт U-1146 усё гэтак жа працягвае выдатна выконваць сваю працу — забіваць шкодныя бактэрыі і вірусы. А эрытрацыт AE-3803 працягвае старацца даставіць пажыўныя рэчывы ў далёкія куткі чалавечага цела без здарэнняў. Але якія небяспечныя бактэрыі чакаюць нашых герояў у гэты раз? Пра гэта нам і трэба будзе даведацца.

Прыгажуня: Аднясі мяне на Месяц / Tonikaku Kawaii [12 з 12]

Год: 2020
Стан: завершанае
Пераклад: субцітры
Студыя: DLE

Галоўны герой з самага дзяцінства пакутаваў з-за таго, што бацькі вырашылі занваць яго Насам. У спробах пазбавіцца ад насмешак навакольных, ён уклаў усе сілы ў спорт і вучобу, імкнуўся да высот. Аднак усё змянілася пасля лёсавызначальнай сустрэчы з прыгажуняй.

Каморы не можа адмовіць! / Komori-san wa Kotowarenai! [12 з 12]

Год: 2015
Стан: завершанае
Пераклад: субцітры
Студыя: Artland

У паўсядзённасці, Каморы — вельмі добрая дзяўчына, якая не можа адмовіць людзям, што просяць ейнай дапамогі. Пастаяннае выкананне просьбаў і даручэнняў людзей надае ёй дзіўныя здольнасці. Як бы толькі ейная дабрыня не выйшла ёй бокам...

Спатканне з жыццём III / Date A Live III [12 з 12]

Год: 2019
Стан: завершанае
Пераклад: субцітры
Студыя: J.C.Staff

Пасля таго, як Сідо Іцука зачараваў усіх духаў, можна было больш не перажываць і расслабіцца... Але не, усё не так проста! На Зямлю працягваюць заяўляцца ўсё новыя дзяўчыны-духі, і, каб пазбегнуць канфлікта, патрэбен Сідо. Цяпер яму зноў прыйдзецца ладзіць спатканні з духамі. Ён сутыкнецца і з новай небяспечнасцю, паколькі далёка не ўсе духі гатовыя так проста развітацца са сваімі сіламі. Па ходу дзеянняў яму будуць замінаць такія арганізацыі як КАД, якая хоча знішчыць усіх духаў і DEM, якая хоча выкарыстоўваць духаў у сваіх мэтах. І ўсё ж Сідо што-небудзь прыдумае, бо ён робіць гэта ўжо не першы раз. Застаецца толькі пажадаць яму ўдачы ў ягоных новых прыгодах.

Спатканне з жыццём: Прысуд Маюры / Date A Live Movie: Mayuri Judgment [1 з 1]

Год: 2015
Стан: завершанае
Пераклад: субцітры
Студыя: Production IMS

У фільме гаворка пойдзе ўсё пра таго ж Сідо, які ўсё так жа стараецца хадзіць на спатканні з духамі. Але, у выніку адсутнасці ўвагі да кожнага з іх (а глыбіні душы ўсе духі хочуць, каб Сідо быў толькі іхнім), з'яўляецца нейкая сфера — адмоўныя эмоцыі духаў — якая паступова павялічваецца... З гэтага моманту і пачынаюцца новыя прыгоды!

Асколкі ўспамінаў / Omoi no Kakera [1 з 1]

Год: 2016
Стан: завершанае
Пераклад: субцітры
Студыя: DLE

Хіна Сато — 13-гадовая дзяўчынка, якая жыве ў партовым гарадку ў прэфектуры Міягі і якая любіць фігурнае катанне. Застаўшыся без маці ў выніку землятрусу 2011 года, яна разам са сваім бацькам жыве ў часовым жыллі. З сумнымі ўспамінамі пра землятрус і любячую маці, бесжурботная Хіна працягвае ісці насустрач сваім марам.

Адаці і Сімамура / Adachi to Shimamura [12 з 12]

Год: 2020
Стан: завершанае
Пераклад: субцітры
Студыя: Tezuka Production

Лёсы дзвюх вядомых прагульшчыц, Адаці і Сімамуры, пераплятаюцца, калі дзяўчынкі сутыкаюцца на другім паверсе школьнай спартзалы. З тых самых часоў за гульнёй у пінг-понг і забавамі пачалася расці іх сяброўства. Але як яны адрэагуюць, калі аднойчы іх адносіны зменяцца?..

Крылатыя ваяры Сігрдрывы / Senyoku no Sigrdrifa [12 з 12]

Год: 2020
Стан: завершанае
Пераклад: субцітры
Студыя: A-1 Pictures

Аднойчы над Зямлёй з'явіліся таямнічыя гіганцкія аб'екты, так званыя «слупы», якія сталі пагрозай існаванню ўсяму жывому. У момант, калі чалавецтва было на мяжы адчаю, стварэнне, якое назвала сябе богам Одзінам, дало людзям сродак для перамогі — «крылы героеў», якімі могуць кіраваць толькі абраныя ваяўніцы — валькірыі. Праз пяць гадоў бітва чалавецтва супраць слупоў працягваецца. Адзін са слупоў з'явіўся над свяшчэннай гарой Фудзі, дзе трымаюць абарону тры валькірыі. Неўзабаве да іх далучыцца саратніца з Еўропы, каб працягнуць бой. Але дзень вырашальнай бітвы, Рагнарок, набліжаецца...

Спатканне з жыццём II: Зорны фестываль з Курумі / Date A Live II: Kurumi Star Festival [1 з 1]

Год: 2014
Стан: завершанае
Пераклад: субцітры
Студыя: Production IMS

На фестывалі падчас свята Танабата Сідо Іцука выпадкова сустракае ў натоўпе Курумі Токісакі, лютага духа. Аднак замест таго, каб зноў паспрабаваць забіць Сідо, Курумі прапануе пайсці яму на спатканне. Ды і паводзіць яна сябе дзіўна — нібы звычайная закаханая дзяўчына. Сідо прымае яе запрашэнне, не здагадваючыся, у чым сапраўдная прычына такіх паводзін Курумі і чаму яна так хоча сфатаграфавацца з ім у вясельнай сукенцы...