У дзяцінстве Котоко Іванага была скрадзена ёкаямі — звышнатуральнымі міфічнымі стварэннямі. Яны прапанавалі ёй ролю багіні мудрасці, што дазволіла б стаць пасярэднікам паміж светам людзей і іншымі светамі. Узамен за гэта ў яе забяруць правае вока і левую нагу. Пасля нядоўгіх роздумаў Котоко пагадзілася на здзелку, і цяпер кожны раз, калі ў ёкаяў узнікаюць праблемы, яны ідуць да яе па дапамогу.
Прайшло шэсць гадоў. Куро Сакурагава, якога сустрэла Котоко — малады дваццацігадовы студэнт каледжу, які толькі што расстаўся са сваёй дзяўчынай. Котоко палічыла гэта шанцам бліжэй пазнаёміцца з хлопцам. Аднак неўзабаве ўсвядоміла, што Куро не зусім просты і мае нейкую звышздольнасць. Дзяўчына прапануе яму стаць напарнікам у расследванні звышнатуральных спраў. Так і пачынаюцца іх захапляльныя прыгоды.