Гэта гісторыя адбываецца у двух светах адначасова. Першы — свет чарадзеяў, падобных да людзей істот, якія здольны ствараць унутры свайго цела дым, які для іх ёсць магіяй. Другі — свет пад назвай Дзіра. Трушчобы, населяленыя простымі людзьмі. Чараўнікі выкарыстоўваюць Дзіру як палігон для сваіх трэніровак, а людзей — як сыравіну, над якой можна ставіць вопыты ці прадаваць у якасці рабоў. Паветра і зямля Дзіры прапітаны магічнымі адходамі.
Зноў Зямля пад пагрозай. Асацыяцыя вырашае, як падрыхтавацца да небяспекі "Апошняга прадказання Шыбабавы", а тым часам колькасць нападаў пачвар павялічылася, і героям ужо не да адпачынку.
Але гэта не надта цікавіць усім нам знаёмага Сайтаму. Аб чым казаць калі супраціўнікі больш фанабэрацца чым б'юцца. І ўсё скончваецца пасля аднаго ўдару. Але Сайтама яшчэ марыць знайсці таго, хто верне яму пачуццё сапраўднай бітвы.
У новым сезоне мы больш падрабязна пазнаёмімся з тымі, каго мы ўжо бачылі раней, а таксама пабачым новых персанажаў гэтага свету.
Для чалавецтва прыйшлі нялёгкія часы: на Зямлю абрынуліся разнастайныя монстры з космасу, нетраў зямлі, навуковых лабараторыяў. З сабою яны нясуць смерць і разбурэнне, пужаюць старонніх назіральнікаў. Але баяцца не трэба: іх пакой ахоўвае наш галоўны герой, лысы малады чалавек па імені Сайтама з выразам невыказнага суму на твары.
Але не вельмі гераічная знешнасць вас падманвае: Сайтама неверагодна дужы. Тры гады трэніровак не прайшлі дарма: цяпер ён перамагае любога монстра з аднаго ўдару. Але Сайтама вельмі сумны, бо ў яго няма годнага ворага. Герой спадзяецца, што праз некаторы час для яго знойдуцца сапраўдныя ворагі.