Anibel

Ру / Бел
  • Пераклад
  • Год
  • Жанры
  • Студыі
  • Перакладчыкі
  • Рэдактары
  • Даберы

Астэроід кахання / Koisuru Asteroid [12 з 12]

Год: 2020
Стан: завершанае
Пераклад: субцітры
Студыя: Doga Kobo

Будучы маленькай, Міра Кінохата пазнаёмілася з хлопчыкам Ао, які расказаў ёй аб тым, што ў небе ёсць зорка з ейным іменем. А вось зоркі з іменем Ао не існуе. Тады яны паабяцалі адно аднаму, што будуць разам даследваць космас, каб адкрыць новую зорку і назваць яе ў гонар Ао, і рассталіся. Некалькі гадоў пазней старшакласніца Міра вырашае ўступіць у клуб астраноміі, каб выканаць абяцанае. Аднак усё ідзе не па плане. Аказваецца, што клуб астраноміі аб'ядноўваецца з клубам геалогіі, каб разам стварыць клуб прыродазнаўчых навук. Іменна ў гэтым новым клубе Міра сустракае даўно страчанага сябра Ао Манаку. Нюанс толькі ў тым, што Ао насамрэч — дзяўчынка.

DUB
SUB
12/12

Горад, у якім мяне не існуе / Boku dake ga Inai Machi [12 з 12]

Год: 2016
Стан: завершанае
Пераклад: агучка і субцітры
Студыя: A-1 Pictures

Фуджынума Сатору — звычайны развозчык піцы. Але ўсю ардынарнасць жыцця галоўнаму герою сапсуюць петлі часу (г.зв. "паўторы"), з-за якіх некаторыя моманты жыцця паўтараюцца, пакуль хтосьці не будзе выратаваны з бяды. Аднойчы Сатору знаходзіць сваю маці забітай і становіцца галоўным падазроным. Але раптам новы "паўтор" закідвае героя на 18 годоў таму. Фуджынума здагадваецца, што тут, у мінулым, знаходзіцца ключ да ўратавання маці. З гэтага часу Сатору распачынае ланцуг падзей, якія паўплываюць на будучыню. Але ці зможа ён усё выправіць?