Anibel

Ру / Бел
  • Пераклад
  • Год
  • Жанры
  • Студыі
  • Перакладчыкі
  • Рэдактары
  • Даберы

Пікнік у Тагасвецці / Urasekai Picnic [2 з 0]

Год: 2021
Стан: выпускаецца
Пераклад: субцітры
Студыя: DLE

Кунэ-кунэ, Хацісяку, станцыя «Кісарагі»... Тут гэтыя героі гарадскіх легенд ўяўляюць рэальную пагрозу. Тагасвецце. Загадкавы свет, што мяжуе з нашым. Аднойчы Сарао Камікосі знаходзіць у закінутым доме дзверы. У «свеце па той бок», або Тагасвецці, яна сустракае Тарыко Нісіну, і гэтая сустрэча мяняе ўсё яе жыццё. Тарыко просіць Сарао дапамагчы ёй у даследаваннях загадкавага свету. Яна спрабуе знайсці дзяўчыну па імені Сацукі, якая знікла на тым баку. У выніку, Сарао і Тарыко аб'ядноўваюць сілы, каб вывучыць Тагасвецце і знайсці дзяўчыну, а таксама трохі падзарабіць. Апынуўшыся ў прасторы, дзе анамальнае становіцца штодзённым, дзяўчыны раз за разам сутыкаюцца з жудаснымі істотамі. Прыйшла пара выжываць.

Non Non Biyori: Ізноў — Забавы Хотару / Non Non Biyori Repeat: Hotaru ga Tanoshinda [1 з 1]

Год: 2016
Стан: завершанае
Пераклад: субцітры
Студыя: Silver Link.

Дадатковая серыя анімэ «Non Non Biyori: Ізноў», выпушчаная ў камплекце з дзясятым томам мангі «Non Non Biyori». Серыя падзеленая на чатыры часткі, кожная з якой апавядае пра розныя часы году.

DUB
SUB
2/11

Абяцаны Нэвэрлэнд 2 / Yakusoku no Neverland 2 [2 з 11]

Год: 2021
Стан: выпускаецца
Пераклад: агучка і субцітры
Студыя: CLOVERWORKS

Эме, Рэю і іншым дзецям шчасліва ўдаецца пакінуць тэрыторыю прытулку «Жыватворны Дом». Але перабрацца за сцяну, якая аддзяляе Дом ад знешняга свету, яшчэ не значыць быць у бяспецы, бо зараз яны ў вышуку. У дадатак вакол суцэльны лес, які хавае ў сабе мноства таямнічых, а часам і жахлівых рэчаў. Дарогі назад няма. Адзіны шанец на выжыванне — працягнуць шлях у пошуках загадкавага дабрадзея Уільяма Мінервы. Аднак гэта толькі пачатак, самае цяжкае чакае наперадзе, бо дакапацца да праўды — справа не з лёгкіх. Ці змогуць дзеці пераадолець усе цяжкасці і знайсці той самы прамень ісціны?

Створаны ў Бездані: Світанне глыбіннай душы / Made in Abyss Movie 3: Fukaki Tamashii no Reimei [1 з 1]

Год: 2020
Стан: завершанае
Пераклад: субцітры
Студыя: Kinema Citrus

Працяг прыгод Рыка і Рэга — дзяцей, якія вырашылі спусціцца на дно Бездані — вялізнай расколіны ў зямлі, поўнай каштоўных рэліквій і небяспечных монстраў. Разам з новай сяброўкай — дзяўчынкай-трусікам Нанаці — яны даходзяць да пятага слоя — Мора трупаў. Адзіны шлях далей праходзіць праз Ідафронт — даследчыцкую станцыю аднаго з самых злобных белых свісткоў — Бондруда. Нягледзячы на небяспеку, дзеці асмельваюцца пайсці да яго, але атрымліваюць цёплы прыём і нават знаёмяцца з дачкой Бондруда, Прушкай. Але ці надоўга працягнецца гэта падазроная гасціннасць?

Non Non Biyori: Ізноў / Non Non Biyori Repeat [12 з 12]

Год: 2015
Стан: завершанае
Пераклад: субцітры
Студыя: Silver Link.

Хоць гады і ідуць, у глухой вёсцы Асахігаока амаль нічога не змяняецца. Вучаніцы адзінай у вёсцы школы працягваюць атрымліваць асалоду ад вясковых будняў: гуляюць на рэчцы, назіраюць за квітнеючай вішняй, робяць ляляк, што адганяюць дождж, будуюць іглу... Адна з гэтых вучаніц — першакласніца Рэнгэ — самая маленькая з дзяўчат, вельмі хвалюецца пачынаць свой першы вучэбны год. Перамагчы хваляванне ёй дапамогуць старэйшыя сяброўкі: сёстры Комары і Нацумі, а таксама Хотару, якая нядаўна пераехала з Токіа.

Створаны ў Бездані: У прыцемках блуканняў / Made in Abyss Movie 2: Hourou Suru Tasogare [1 з 1]

Год: 2019
Стан: завершанае
Пераклад: субцітры
Студыя: Kinema Citrus

Бездань — адно з найбольш небяспечных месцаў на Зямлі. Трапіць у непрыемнасці там прасцей за простае. Тым больш, калі ты дзіця. Нават калі вандруеш па ёй з хлопчыкам-робатам. Тым больш калі трапляеш у Кубак тытана — адну з самых таямнічых частак Бездані, у якой з-за туману пры ўсякім жаданні на адлегласці нічога не разгледзець. Менавіта ў такія непрыемнасці трапляюць Рыка з Рэгам, пасля таго, як сыходзяць з лагера шукальнікаў. Але ці змогуць яны выбрацца з іх цэлымі ці хаця б жывымі?

Створаны ў Бездані: На пачатку прыгод / Made in Abyss Movie 1: Tabidachi no Yoake [1 з 1]

Год: 2019
Стан: завершанае
Пераклад: субцітры
Студыя: Kinema Citrus

Першы фільм з трылогіі. З'яўляецца дапоўненым пераказам першых 8 серый анімэ «Створаны ў Бездані». Аднойчы на адных з верхніх ўзроўняў Бездані — вялізнай яміны, якая вядзе да самых глыбінь Зямлі і поўніцца загадкавымі пачварамі і каштоўнымі рэліквіямі — дзяўчынка Рыка сустракае Рэга — хлопчыка, падобнага на робата, які, як ёй здаецца, паднаўся да яе з самага дна Бездані. Яна дапамагае хлопчыку пасяліцца на паверхні, але ў хуткім часе атрымлівае ліст з Бездані, куды яе заве маці. Няздольная адмовіць, Рыка бярэ з сабой Рэга і побач з ім пагружаецца ў поўныя жаху і невядомасці глыбіні, каб знайсці ў іх сваю маму.

Non Non Biyori: Канікулы / Non Non Biyori Movie: Vacation [1 з 1]

Год: 2018
Стан: завершанае
Пераклад: субцітры
Студыя: Silver Link.

Фільм з'яўляецца прамым працягам анімэ «Non Non Biyori — Так мы адправіліся на Акінаву». Летнія канікулы ў Асахігаоцы канчаюцца. На радасць гераіням Сугуру, маўчалівы старэйшы брат Нацумі і Комары выігрывае пуцёўку на Акінаву. Дзяўчаты выпраўляюцца на адпачынак у гэты цёплы рэгіён, знаёмяцца з тамтэйшай прыродай. А разам з імі — іх настаўніца і ўладальніца крамы салодкага. Да таго ж, Нацумі заводзіць сабе новую сяброўку — дзяўчынку па імені Аой.

Non Non Biyori — Так мы адправіліся на Акінаву / Non Non Biyori: Okinawa e Ikukoto ni Natta [1 з 1]

Год: 2014
Стан: завершанае
Пераклад: субцітры
Студыя: Silver Link.

Дадатковы эпізод, які выйшаў у 7-м томе мангі Non Non Biyori і не трансліраваўся ў эфіры. Аднойчы Сугуру, маўчалівы старэйшы брат Нацумі і Комары выігрывае пуцёўку ў Акінаву. Уся кампанія пачынае рыхтавацца да паездкі: думаць, што з рэчаў узяць з сабой, як сябе паводзіць у самалёце і дзе наогул знаходзіцца Акінава. Тым часам Рэн вельмі турбуецца ад слоў уладальніцы крамы салодкага, што Акінава змяняе светапогляд чалавека, які на яе трапляе.

Калі плачуць цыкады: Карма / Higurashi no Naku Koro ni Gou [14 з 24]

Год: 2020
Стан: выпускаецца
Пераклад: субцітры
Студыя: DLE

У вёску Хінамідзава — мірную і спакойную глыбінку — з сям'ёй пераязджае новы хлопец, Кэіці Маэбара. Пераязджае якраз у час, каб патрапіць на Ватанагасі — фестываль сканчэння зімы. Хутка хлопец знаёміцца з аднакласніцамі, становіцца іх новых сябрам. Але хлопцу пачынае здавацца, што нешта ў жыхарах гэтай аддаленай ад цывілізацыі вёсцы здаецца дзіўным. І з цягам часу гэта пачуццё толькі расце. Што, калі яго падазрэнні акажуцца праўдай? Што калі яго сяброўкі — не тыя, за каго сябе выдаюць? Якія ж таямніцы хаваюць ад хлопца?

Non Non Biyori / Non Non Biyori [12 з 12]

Год: 2013
Стан: завершанае
Пераклад: субцітры
Студыя: Silver Link.

На першы погляд Асахігаока можа здацца тыповай нуднай вёскай, але ні адзін дзень у ёй нудным не назавеш. Усё дзякуючы тром дзяўчаткам-аднакласніцам, якія вучацца ў адзіным класе адзінай на вёску школцы. Аднойчы да іх разам з бацькамі пераязджае Хотару — дзяўчынка з Токіа, якая ўпершыню апынаецца ў вёсцы. Разам з ёй мы акунаемся ў атмасферу японскай глушы з яе кучамі зеляніны ўздоўж дарог, маляўнічымі берагамі рэчак і азёр, залітымі сонцам палямі і, безумоўна, вясковымі дзяўчатамі, якія дапамогуць Хотару хутчэй адаптавацца ў непрывычным свеце.

Джыбіэйт / Gibiate [12 з 12]

Год: 2020
Стан: завершанае
Пераклад: субцітры
Студыя: DLE

2030 год. Людзі ў Японіі ператвараюцца ў пачвар. Таямнічую хваробу празвалі «Джыбія», таму што відаў монстраў гэтак жа шмат, як і дзікіх жывёл. У спустошанай хваробай Японію пераносяцца самурай і ніндзя з ранніх гадоў эпохі Эдо. Разам з урачом яны адпраўляюцца на пошукі лекаў ад віруса. Наперадзе іх падпільноўваюць пачвары і бандыты, якія шныраюць у пошуках ежы...