Карпарацыя Rath распрацоўвае новую тэхналогію — Соўл Транслэйтар, якая ўзаемадзейнічае з душой чалавека. Кірыто прымае ўдзел у яе выпрабаваннях і пераносіцца ў Андэрворлд — дзіўны свет, зусім не падобны на іншыя VRMMO. Згодна з умовамі кантракту, які падпісаў Кірыто, яму сціраюць памяць пра гэты свет. Аднак, ужо ў рэальным свеце імя Аліса выклікае ў хлопца дзіўнае пачуцце, быццам ён забыўся на нешта важнае.
Праз нейкі час Кірыто прачынаецца ў дзіўным лесе. Спрабуючы зразумець, як ён тут апынуўся, ён сустракае хлопца, які павінен быць NPC, але паводзіць сябе зусім як чалавек. І тут да Кірыто пачынаюць вяртацца ўспаміны пра гэтага хлопца і дзяўчынку — яго сяброў дзяцінства...