Надэсіко, старшакласніца, якая толькі што пераехала ў прэфектуру Яманасі, захацела палюбавацца знакамітым відам на гару Фудзі, выяўленай на купюры ў тысячу іен. Яна амаль што даехала на ровары да возера Матасу, аднак моцна стамілася і вырашыла адпачыць на лавачцы, але заснула. Прачнулася яна ўжо ноччу і спужалася, што цяпер не зможа дабрацца дадому. На шчасце, ёй сустрэлася Рын, дзяўчына, якая любіць хадзіць у паходы ў адзіноце. Так Надэсіко адкрыла для сябе свет паходаў і цяпер спадзяецца даведацца пра іх як мага больш.