Anibel

Ру / Бел
  • Пераклад
  • Год
  • Жанры
  • Студыі
  • Перакладчыкі
  • Рэдактары
  • Даберы

Твая красавіцкая хлусня / Shigatsu wa Kimi no Uso [22 з 22]

Год: 2014
Стан: завершанае
Пераклад: субцітры
Студыя: A-1 Pictures

Косэй Арыма — хлопчык, які прафесійна грае на фартэпіяна, — выйгрываў усе дзіцячыя конкурсы, яго імя было вядома ўсім музыкантам-пачаткоўцам. Маці Косэя была яго настаўнікам. Пасля таго, як яна нечакана памерла, у Косэя здарыўся нервовы зрыў падчас выступлення, у выніку чаго ён больш не могу чуць сваёй музыкі, нягледзячы на выдатны слых і вялікі талент. Праз некалькі гадоў Косэй усё яшчэ не дакранаўся да піяніна; свет здаецца яму шэрым і манатонным. Ён рады, што ў яго яшчэ засталіся добрыя сябры, такія, як Цубакі Саўабэ і Р'ёта Уатары. У адзін цудоўны дзень ён сустракае дзяўчыну Каоры, таленавітую і вольную духам скрыпачку, чый стыль ігры адлюстроўвае яе асобу і душу. Каоры хоча дапамагчы Косэю вярнуцца ў музычны свет і зноў пачуць музыку...