Anibel

Ру / Бел

Віялета Эвергардэн: Аднойчы ты даведаешся, што такое «каханне» / Violet Evergarden: Kitto "Ai" wo Shiru Hi ga Kuru no Darou [1 з 1]

Год: 2018
Стан: завершанае
Пераклад: субцітры
Студыя: Kyoto Animation

Дадатковы эпізод, які выйшаў у 4-м томе BD/DVD-выданні серыяла і не трансліраваўся ў эфіры. Дзеянні адбываюцца паміж 4-м і 5-м эпізодамі.

Віялета Эвергардэн / Violet Evergarden [13 з 13]

Год: 2018
Стан: выпускаецца
Пераклад: субцітры
Студыя: Kyoto Animation

Вялікая вайна, нарэшце, скончылася і наступіў доўгачаканы мір. Краіны пачынаюць аднаўляцца. На фоне гэтых падзей, на месцы буйнай бітвы, сярод абломкаў знаходзяць Віялету. Гэта маладая дзяўчына, якая ў сваім жыцці не ведала нічога, акрамя вайны. Яе гадавалі як інструмент для забойстваў, таму яна ўмела толькі выконваць загады свайго маёра. Аднавіўшыся ад цяжкіх раненняў, Віялета пераходзіць пад камандаванне палкоўніка Ходжынса, старога знаёмага яе маёра. Ходжынс прызначае Віялету на працу ў сваю паштовую кампанію «C.H.», якая падае паслугі так званых лялек-самапісцаў. Прадстаўнікі гэтай прафесіі дапамагаюць людзям пісаць лісты, перадаючы іх пачуцці на паперу. Уражаная іх працай, Віялета вырашае далучыцца да гэтых лялек, каб зразумець сэнс тых апошніх слоў, якія маёр сказаў ёй.

DUB
SUB
18/24

Сага аб Вінландзе / Vinland Saga [18 з 24]

Год: 2019
Стан: выпускаецца
Пераклад: агучка і субцітры
Студыя: Wit Studio

На працягу тысячы гадоў вікінгі заслужылі сабе званне жорсткага і ваяўнічага народа. Торфін, сын аднаго з найвялікшых вікінгаў, праводзіць сваё дзяцінства на поле бою. Удасканальваючы свае навыкі ў сваіх прыгодах, ён збіраецца атрымаць тое, чаго яго сэрца жадае больш за ўсё.