Anibel

Ру / Бел

Эксперыменты Лэйн / Serial Experiments Lain [13 з 13]

Год: 1998
Стан: выпускаецца
Пераклад: субцітры
Студыя: Triangle Staff

Івакура Лэйн – сціплая чатырнаццацігадовая дзяўчынка, адна з многіх дзяўчат яе школы, якія атрымалі дзіўны электронны ліст ад іх аднакласніцы Ёмоды Цісы – той самай Ёмоды, якая нядаўна здзейсніла самагубства. Раней Лэйн не мела ні здольнасцяў нават да самых простых аперацыяў з камп’ютарамі, ні жадання вучыцца, але адкрыўшы ліст, дзяўчынка з галавой акунаецца ў Сеціва – віртуальны свет, падобны да таго, што мы называем інтэрнэтам.