Anibel

Ру / Бел
  • Пераклад
  • Год
  • Жанры
  • Студыі
  • Перакладчыкі
  • Рэдактары
  • Даберы

Дзяўчына напракат / Kanojo, Okarishimasu [12 з 12]

Год: 2020
Стан: завершанае
Пераклад: субцітры
Студыя: TMS Entertainment

Кадзуя Кіносіта — нязграбны дваццацігадовы студэнт. Яму ўсяго раз удалося пацалаваць сваю дзяўчыну, і літаральна праз месяц стасункаў яна кінула яго. “Новыя зносіны? Ды ніколі!” — падумаў ён. У роспачы хлопец звярнуўся да іншага спосабу знайсці жаночую кампанію. І вось, у прызначаны час яго аклікнулі: “Ты Кадзуя, так?” На яго з усмешкаю глядзела чароўная брунетка, папраўляючы свае доўгія валасы. Яе звалі Цідзуру Мідзухара. Усяго адна сустрэча — і штосьці новае і непадробнае пасялілася ў сэрцы Кадзуі. Такім чынам, наперадзе яго чакала захапляльная любоўная камедыя.

DUB
SUB
13/13

Вежа Бога / Kami no Tou [13 з 13]

Год: 2020
Стан: завершанае
Пераклад: агучка і субцітры
Студыя: TMS Entertainment

У свеце з'явілася таямнічая сіла, вядомая як Шынсу. А ёсць яшчэ Вежа — дом для людзей, якія карыстаюцца перавагамі Шынсу і называюць сябе «абранымі». Кажуць, той, хто дасягне вяршыні Вежы, здзейсніць усе свае пажаданні. Каб дабрацца да верху, «Абраныя», адабраныя вартаўніком Вежы, абавязаны прайсці іспыты... І разам з імі на Вежу забіраецца Баам — галоўны герой і «Незаконны», які сам адчыніў сабе дзверы. Ён робіць гэта з адзінай мэтай — знайсці Рахіль, што была для яго ўсім.

Доктар Стоўн / Dr. Stone [24 з 24]

Год: 2019
Стан: завершанае
Пераклад: субцітры
Студыя: TMS Entertainment

Нішто не прадракала бяду ў ракавы дзень, калі раптоўная асляпляльная ўспышка знішчыла чалавецтва, ператварыўшы ўсіх людзей у камень. З той катастрофы мінула некалькі тысячагоддзяў, як старэйшакласнік Тайдзю Окі ачнуўся ад вечнага каменнага сну і ўбачыў вакол толькі безжыццёвыя статуі. Аднак у гэтым новым свеце ён ані не адзін, як можна было падумаць. Некалькі месяцаў таму апрытомнеў і яго сябар Сэнку Ісігамі - заўзяты аматар навукі. Сэнку не проста не разгубіўся, ён выжыў, і ў яго ужо зарадзіўся грандыёзны план - ён хоча даць штуршок цывілізацыі сілаю навукі!

DUB
SUB
13/13
SUB
24/24