Anibel

Ру / Бел
  • Пераклад
  • Год
  • Жанры
  • Студыі
  • Перакладчыкі
  • Рэдактары
  • Даберы

Non Non Biyori / Non Non Biyori [12 з 12]

Год: 2013
Стан: выпускаецца
Пераклад: субцітры
Студыя: Silver Link.

На першы погляд Асахігаока можа здацца тыповай нуднай вёскай, але ні адзін дзень у ёй нудным не назавеш. Усё дзякуючы тром дзяўчаткам-аднакласніцам, якія вучацца ў адзіным класе адзінай на вёску школцы. Аднойчы да іх разам з бацькамі пераязджае Хотару — дзяўчынка з Токіа, якая ўпершыню апынаецца ў вёсцы. Разам з ёй мы акунаемся ў атмасферу японскай глушы з яе кучамі зеляніны ўздоўж дарог, маляўнічымі берагамі рэчак і азёр, залітымі сонцам палямі і, безумоўна, вясковымі дзяўчатамі, якія дапамогуць Хотару хутчэй адаптавацца ў непрывычным свеце.

Мая рэінкарнацыя ў атомэ-гульні ў якасці галоўнай ліхадзейкі / Otome Game no Hametsu Flag shika Nai Akuyaku Reijou ni Tensei shiteshimatta... [12 з 12]

Год: 2020
Стан: завершанае
Пераклад: субцітры
Студыя: Silver Link.

Дачка знатнага роду Клас, Катарына, атрымала каменем па ілбу і ўспомніла мінулае жыццё. Аказваецца, яна нарадзілася ў свеце атомэ-гульні Fortune Lover, якую вельмі любіла ў сваёй мінулай інкарнацыі. Толькі вось... перарадзілася дзяўчына ў зладзюшку, што толькі і ведае, як строіць падкопы галоўнай гераіне! Лепшая канцоўка Катарыны — выгнанне, горшая — смерць! І цяпер ёй прыйдзецца зрабіць усё, каб сваімі рукамі стварыць новую шчаслівую будучыню! Вось так і пачынаецца гэтая любоўная камедыя, поўная забаўных непаразуменняў...

Амнезія змрочнай панны: Панна і экзарцызм / Tasogare Otome x Amnesia: Taima Otome [1 з 1]

Год: 2012
Стан: завершанае
Пераклад: субцітры
Студыя: Silver Link.

Дадатковы эпізод, які выйшаў у 6-м томе BD/DVD-выданні серыяла і не трансліраваўся ў эфіры.

Амнезія змрочнай панны / Tasogare Otome x Amnesia [12 з 12]

Год: 2012
Стан: завершанае
Пераклад: субцітры
Студыя: Silver Link.

Нія Тэіці — першакурснік Акадэміі Сэікё. Пасля заняткаў, падчас блуканняў па пакінутых калідорах старога будынка акадэміі, ён сустракаецца з Каноэ Юко — прывідам акадэміі; маладою дзяўчынаю, якая таямніча памерла каля 60 гадоў таму ў падвале старога будынка гэтай акадэміі, але так і не была знойдзенаю. Бяз памяці аб сваім жыцці і апошніх хвілінах перад смерцю і ўвогуле без ўсялякага інтарэсу да гэтага, Юко, пасля хуткага збліжэння з Тэіці, усё ж вырашае стварыць клуб "Даследавання паранармальнага" ў пошуках адказаў. Разам з удзельнікамі клубу, яны акунаюцца і праліваюць святло на сумна вядомыя легенды акадэміі аб паранармальных з'явах, што, у сваю чаргу, дапамагае разабрацца і ўсё больш набліжае да сапраўднай гісторыі смерці Юко.