Сайт знаходзіцца ў адкрытым тэсціраванні.

анімэмангакіноблогпра нас
×

Вы можаце шукаць тайтлы па іх беларускай, рускай, англійскай назве, або па словах у тэксце апісання.

Ru

Увайсці

Фільтры

Пераклад
Год
Жанры
Студыя
Перакладчык
Рэдактар
Дабер
5/13
SUB
Гэтая дурная свіння не разумее мару дзяўчынкі-зайкіSeishun Buta Yarou wa Bunny Girl Senpai no Yume wo Minai

Год:

2018

Стан:

выпускаецца

Пераклад:

субцітры

Студыя:

CLOVERWORKS
У падлеткавым узросце амаль кожны сутыкаўся са, здавалася б, невырашальнымі праблемамі. Ціск соцыуму, неразмуенне бацькоў, першае каханне, раптоўна абрушаная адказнасць – лёс да падлеткаў неміласэрны. А ў свеце Сакуты Азусагавы ўнутраны стан непасрэдна спалучаны з фізічным – падлеткі пакутуюць ад так званага «падлеткавага сіндрому». Напрыклад, знаёмая Сакуты, Май, раптам пачала станавіцца нябачнай для іншых.
Глядзець
1/1
SUB
Спатканне з куляй: Смерць або куляDate A Bullet: Dead or Bullet

Год:

2020

Стан:

завершана

Пераклад:

субцітры

Студыя:

DLE
Праз няўдалы зыход дуэлі, Курумі Токісакі прыходзіць у сябе ў Сумежным свеце — паралельным вымярэнні, у якім духі знаходзяцца перад сваім з'яўленні ў свеце рэальным. Там яна сустракае Хібікі Хігарамо — таямнічую белавалосую дзяўчыну-квазідуха, якая тлумачыць, што яны знаходзяцца ў цэнтры смяротнай гульні між квазідухамі, пераможца ў якой атрымае здзяйсненне свайго жадання.
Глядзець
7/7
SUB
Невераемныя прыгоды ДжоДжо: Каменны акіянJoJo no Kimyou na Bouken Part 6: Stone Ocean

Год:

2021

Стан:

выпускаецца

Пераклад:

субцітры

Студыя:

David Production
2011 год, порт Сент-Люсі, Фларыда. Дачка Джотаро Джалін Куджо, аказваецца ўцягнутая ў непрыемны інцыдэнт, у выніку якога трапляе ў турму. Не бачачы ніякага выйсця з гэтай сітуацыі, Джалін амаль губляе надзею выбрацца з заключэння і ўжо гатовая змірыцца са сваёй незайздросным лёсам, калі ў ёй абуджаецца станд. Магчыма, гэта здольнасць не стала б паваротным момантам у лёсе дзяўчыны, але Джалін даведваецца, што яе заключэнне — толькі звяно ў ланцугу грандыёзнай змовы, накіраванага супраць яе сям'і. Цяпер ёй не застаецца нічога іншага, акрамя як перашкодзіць каварным планам ліхадзеяў і ачысціць сваё добрае імя!
Глядзець
1/1
SUB
Жазэ, тыгр і рыбкіJosee to Tora to Sakana-tachi

Год:

2020

Стан:

завершана

Пераклад:

субцітры

Студыя:

Bones
Малады і перспектыўны студэнт Цунэо Судзукава актыўна плануе сваю будучыню: ён збіраецца паступаць за мяжу, збірае грошы і вучыць іспанскую мову. Занураны ў вучобу і працу, ён знаходзіць час і для свайго хобі – дайвінга. У Цунэо ёсць мара – убачыць рэдкі від рыбы-анёла, які жыве выключна ля берагоў Мексікі. І ўсё ішло па плане, пакуль аднойчы Цунэо не сустрэў дзяўчыну ў інваліднай калясцы. У адрозненне ад Цунэо, які жыве рэальнасцю, дзяўчына ўпарта патрабуе, каб яе называлі Жазэ, як гераіню рамана Франсуазы Саган.
Глядзець
12/12
SUB
Гарэзлівая Такагі 2Karakai Jouzu no Takagi-san 2

Год:

2019

Стан:

завершана

Пераклад:

субцітры

Студыя:

Shin Ei Animation
Праведзячы шмат часу поплеч з Такагі, Нісіката па-ранейшаму не можа знайсці такі план, які дапамог бы перасягнуць яго сяброўку. Галаваломкі, фізічныя трэніроўкі, праверка на страх — усё супраць яе бескарысна. Наадварот, нікчэмныя спробы Нісікаты толькі раскрываюць яго ўласныя слабасці, якія так умела падмячае Такагі і ўсё з большым азартам дражніць беднага хлапчука. Больш за тое, чуткі пра тое, што між імі нешта ёсць, становяцца ўсё больш відавочнымі ў вачах аднакласнікаў. Тым не менш Нісіката Верыць, што балючы досвед прынясе свой плён і калі-небудзь яму ўдасца зрабіць, здавалася б, немагчымае — перахітрыць Такагі і вымусіць яе чырванець ад сораму!
Глядзець
12/12
SUB
Успаміны ВанітасаVanitas no Karte

Год:

2021

Стан:

выпускаецца

Пераклад:

субцітры

Студыя:

Bones
Жыў аднойчы вампір Ванітас, і ўсе ягоныя суродзічы пагарджалі ім. Звычайна гэтыя істоты нараджаюцца ў ноч Крывавай поўні, але ён адзіны нарадзіўся пад Блакітнай поўняй, якая абяцае няшчасці. Усе баяліся Ванітаса і выгналі яго з вёскі. І тады ён пакляўся, што адпомсціць вампірам, якія нарадзіліся пад Крывавай поўняй. Ванітас стварыў кнігу, сіла якой магла змяняць сапраўдныя імёны вампіраў. «У таго, хто будзе валодаць гэтым грымуарам, вочы заззяюць такім жа блакітным святлом, як і ў мяне! Гэты чалавек прынясе смерць усяму роду вампіраў». Праз стагоддзі такі чалавек усё ж з’явіўся.
Глядзець
1/1
SUB
Форма голасуKoe no Katachi

Год:

2016

Стан:

завершана

Пераклад:

субцітры

Студыя:

Kyoto Animation
Дзеці часам бываюць нязвыкла бязлітасныя. Такім быў і Сёя Ісіда. У школе ён і ягоныя аднакласнікі здзекаваліся з глухой дзяўчынкі Сёко Нісіміі. Калі ж Сёя пасталеў, ён зразумеў увесь жах сваіх учынкаў. Цяпер ён імкнецца загладзіць віну: усе яго сілы накіраваныя на тое, каб дапамагчы Сёко адчуць сябе ўлежна нават нягледзячы на адсутнасць слыху. У гэтай гісторыі, дзе цкаванне і жорсткасць знаходзяцца побач з пяшчотай і раскаяннем, мы даведаемся пра тое, што важныя рэчы можна данесці не толькі з дапамогай голасу.
Глядзець
1/1
SUB
Упрыгож развітальную раніцу кветкамі абяцанняSayonara no Asa ni Yakusoku no Hana wo Kazarou

Год:

2018

Стан:

завершана

Пераклад:

субцітры

Студыя:

P.A. Works
Макія нарадзілася ў аддалёнай ад цывілізацыі вёсцы ёльфаў, усе жыхары якой перастаюць старэць, дасягнуўшы падлеткавага ўзросту. Хай яна і аказалася абдзеленай бацькоўскім клопатам, яе жыццё ціхамірнае і нічым не адметнае, хіба што часамі наведвае пачуццё адзіноцтва... Усё мяняецца ў адзін момант, калі армія суседняй краіны Мезарт урываецца ў вёску адну з дзяўчын народа Макіі і вырасціць ад яе спадчынніка трону, не здольнага старэць. У той жа час яе сяброўка Лейлія — самая наравістая і свабодалюбівая дзяўчына ў вёсцы — аказваецца ў палоне ў салдат і разлучаецца з каханым бясследна зніклым у папялішчы. Волей лёсу Макіі ўдаецца збегчы, але яна аказваецца адна, пазбаўленая сяброў і роднага дому. Блукаючы ў адзіноцтва па лесе, дзяўчына знаходзіць немаўляці, які страціў бацькоў з-за набегу разбойнікаў. Вырашыўшы для сябе паклапаціцца аб дзіцяці, яна забірае яго з сабой, не ўяўляючы, чым абернецца яе жаданне...
Глядзець
1/1
SUB
Гарэзлівая Такагі: Водныя горкіKarakai Jouzu no Takagi-san: Water Slide

Год:

2018

Стан:

завершана

Пераклад:

субцітры

Студыя:

Shin Ei Animation
Дадатковая серыя анімэ «Гарэзлівая Такагі», выпушчаная ў камплекце з 9-м томам арыгінальнай мангі.
Глядзець
13/13
SUB
Сувязь прынцэс! Новае апусканнеPrincess Connect! Re:Dive

Год:

2020

Стан:

завершана

Пераклад:

субцітры

Студыя:

DLE
Юнак па імені Юкі ачуўся ў цудоўнае Астраі без якіх-небудзь успамінаў пра мінулае. Там ён знаёміцца з дзяўчынай Какаро, якая паклялася аб ім клапаціцца, з вечна галоднай мілкай-мечніцй Пекарынай, а так жа запальчывай чараўніцай з кацінымі вушкамі Кяру. Пасля гэтай лёсавызначальнай сустрэчы яны разам адкрываюць гільдыю гурманаў. Але прыгоды толькі пачынаюцца...
Глядзець
1/1
SUB
Праз слёзы маскіруюся пад коткуNakitai Watashi wa Neko wo Kaburu

Год:

2020

Стан:

завершана

Пераклад:

субцітры

Студыя:

DLE
На летнім фестывалі старшакласніца Міё канчаткова страчвае самавалоданне: раз’юшаная з-за разводу бацькоў і несправядлівасці свету яна злосна жадае, каб усё вакол знікла. Адразу ж пасля такой гучнай заявы дзяўчына сустракае таямнічага незнаёмца. Той прапаноўвае Міё прымерыць чарадзейную маску, якая дазваляе ёй ператвараецца ў котку. У гэтым абліччы яна бавіць час з аднакласнікам Кэнто, які нават не падазравае, што ў целе любімай коткі знаходзіцца школьная гарэза, якую ён упарта ігнаруе. Міё ўсё задавальняе, але з цягам часу мяжа паміж дзяўчынай і коткай пачынае сцірацца.
Глядзець
16/16
SUB
Атака тытанаў. Апошні сезон: Частка IShingeki no Kyojin The Final Season Part I

Год:

2020

Стан:

завершана

Пераклад:

субцітры

Студыя:

MAPPA
Па той бок сцен, за салёным морам ляжыць дзяржава Марлі, якая ўжо доўгія гады пануе на мацерыку. Марлі — краіна квітнеючага мілітарызму, але яе моц трымаецца не толькі на дасягненнях тэхнічнага прагрэсу, але і на сіле тытанаў. Асаблівую ваенную структуру складаюць ваяры — спецыяльны атрад падрыхтаваных салдат, які складаецца выключна з эльдыйцаў. Іхняя галоўная задача – знішчыць апошні прытулак сваіх вольных суайчыннікаў і ўстараніць апошнюю магчымасць адраджэння Эльдыі. Але, здаецца, іхнім планам не суджана ажыццявіцца.
Глядзець

Інфармацыя

Пра насНавіны

Зваротная сувязь

Напісаць зварот

Мы ў сацыяльных сетках

Анімэ - японская анімацыя са спецыфічнай малёўкай, разлічаная не на дзяцей, а на дарослых. У сюжэтах анімэ і мангі часта падымаюцца сур'ёзныя і неадназначныя тэмы - пры праглядзе трэба ведаць, што дзеянні герояў не варта ўспрымаць літаральна і браць за прыклад. Драматычная форма падачы сюжэта, учынкі герояў - гэта характэрная асаблівасць жанра, якая падкрэслівае вострую праблематыку, спосаб лепш перадаць мараль твора, вылучыць і паказаць мяжу дабра і зла.

Частка кантэнту на гэтым сайце не прызначаная для прагляду асобамі, якія не дасягнулі 18 год - калі ласка, звяртайце ўвагу на ўзроставыя абмежаванні, указаныя на старонцы прагляду.

Калі вы знаходзіцеся ў крызіснай сітуацыі, вам няма з кім абмеркаваць свае праблемы, звяртайцеся на бясплатную ананімную гарачую лінію - вам дапамогуць:http://www.bsmp.by/patsientam/ekstrennaya-psikhologicheskaya-pomoshch-telefon-doveriya-v-belarusi

Гэты сайт не захоўвае файлы на сваіх серверах, усё змесціва забяспечваецца іншымі сэрвісамі. Матэрыялы ўзятыя з крыніц, дзе яны знаходзяцца ў свабодным доступе і прызначаныя толькі для дамашняга азнаямлення, усе правы належаць іх аўтарам. Калі размешчаныя на рэсурсе матэрыялы парушаюць вашы аўтарскія правы, просім напісаць нам пра гэта - мы прыбрярэм іх з сайта.
2017-2021
|
Anibel Project
|