Anibel

Ру / Бел

Гісторыі аб ранах, частка 3: Халодная кроў / Kizumonogatari III: Reiketsu-hen [1 з 1]

Год: 2017
Стан: завершанае
Пераклад: субцітры
Студыя: Shaft

Трэці і апошні фільм з серыі Kizumonogatari. Пасля перамогі над паляўнічымі на вампіраў, Арарагі ўрэшце вяртае Кіс-Шот усе яе скрадзеныя канечнасці, а з гэтым цела дарослае жанчыны і ўсю яе вампірскую моц. Але ці дапаможа гэта яму стаць чалавекам? І ці хоча ён цяпер гэтага наогул?

Гісторыі аб ранах, частка 2: Гарачая кроў / Kizumonogatari II: Nekketsu-hen [1 з 1]

Год: 2016
Стан: завершанае
Пераклад: субцітры
Студыя: Shaft

Другая частка серыі палнаметражных фільмаў па Monogatari. Пасля заключэння дамовы з Осіно Мэмэ, Арарагі павінен перамагчы трох паляўнічых на вампіраў – Драматурга, Эпізода і Ката – і забраць у іх канечнасці Кіс-Шот. Ці атрымаецца ў яго перамагчы гэтых траіх? Ці зможа ён зноў стаць чалавекам, вярнуўшы Харт-Андэр-Блэйд яе канечнасці? Як, у рэшце рэшт, абараніць Ханэкаву ад усяго, што адбываецца ў горадзе?

Гісторыі аб ранах, частка 1: Жалезная кроў / Kizumonogatari I: Tekketsu-hen [1 з 1]

Год: 2016
Стан: завершанае
Пераклад: субцітры
Студыя: Shaft

25-га сакавіка, апошні дзень другога года старэйшай школы для Арарагі Каёмі. Ён, як і любы нармальны школьнік, чакае апошніх для яго летніх канікулаў, як раптам сустракае Ханэкаву Цубасу, дзяўчыну з той жа школы. Яны знаёмяцца, і Цубаса расказвае хлопцу пра плёткі, якія нядаўна пачалі хадзіць па горадзе: у ім з'явіўся вампір. Ужо тым жа вечарам Арарагі даведваецца, што дурныя безпадстаўныя плёткі насамрэч не такія дурныя і зусім не безпадстаўныя.