анімэмангакіноблогпра нас
Ru

Увайсці

Фільтры

Пераклад
Год
Жанры
Студыя
Перакладчык
Рэдактар
Дабер
1/1
SUB
Так, не, напэўна?Yes ka No ka Hanbun ka

Год:

2020

Стан:

завершана

Пераклад:

субцітры

Студыя:

DLE
Кэй Куніэда — папулярны тэлевядучы, чый публічны вобраз бліскучы і бездакорны. Аднак ягоны знешні лоск ёсць падманам і маскай, што хавае яго сапраўдную сутнасць: звычайнага стомленага працаголіка, якога вар'юе непрафесіяналізм навічкоў і ціск з боку кіраўніцтва. Разумеецца, ягоная двудушная натура ёсць вялікім сакрэтам, які ніхто не павінен даведацца, бо гэта згубна адаб'ецца на ягонай кар'еры. Кэй даволі шчаслівы, ведучы двайное жыццё, хоць яму і даводзіцца пазбягаць любых асабістых кантактаў дзеля захавання таямніцы. Вымушаная адзінота не цяжарыць яго роўна да тых часоў, пакуль ён не сутыкаецца з Усіё Цудзукі — мастаком-аніматарам, з якім яго спачатку зводзіць сумесная праца, а потым і выпадковая сустрэча. Упершыню Кэй можа быць самім з сабой у прысутнасці іншага чалавека. Ці змогуць гэтыя двое, нягледзячы на рознасць характараў і жыццёвыя цяжксці, пабудаваць стасункі?
Глядзець
8/12
SUB
Такійскі гуль √ATokyo Ghoul √A

Год:

2015

Стан:

выпускаецца

Пераклад:

субцітры

Студыя:

Studio Pierrot
Прайшоўшы праз страшны боль, знявагу і ломку жыццёвых каштоўнасцяў, Кэн Канэкі перарадзіўся. Замест няўклюдага гібрыда чалавека і монстра ўзнікла нешта новае, больш моцнае і дасканалае. Выпусціўшы і ўтаймаваўшы свайго ўнутранага звера, Кэн ўстаў на дарогу магутнасці, але куды яна яго прывядзе? Пакуль што малады баец упэўнены ў адным – толькі абсалютная моц дазволіць яму жыць так, як хоча, і абараніць тых нямногіх, хто застаўся яму дарагі. Астатнія ж – усяго толькі ворагі і здабыча. Прыняўшы закон джунгляў, змрочны сівы хлопец больш не ўхіляецца ад канфліктаў, а жорстка ставіць сябе сярод драпежнікаў. Такая рэзкая перамена зацікавіла таемную арганізацыю гуляў, якая імкнецца да сусветнага панавання сваёй расы. Узрослая актыўнасць людаедаў вымусіла ўлады прыняць меры – а пацерпяць, як звычайна, недатычныя, у тым ліку мірныя гулі з кафэ “Антэйку”, якія калісьці выратавалі Канэкі і ўзялі яго пад ахову. З кім будзе галоўны герой у цяжкі час – са старымі ці новымі сябрамі? Ці, як кажуць, кожны за сябе?
Глядзець
8/13
SUB
OrangeOrange

Год:

2016

Стан:

выпускаецца

Пераклад:

субцітры

Студыя:

DLE
Аднойчы Нахо Такамія атрымлівае ліст ад самой сябе – дарослай, старэйшай на дзесяць гадоў. У лісце дакладна апісваюцца падзеі, якія яшчэ не наступілі, уключаючы перавод новага вучня, Какэру Нарусэ, у ейны клас. У лісце дарослая Такамія неаднаразова паўтарае, што пра многае шкадуе і хоча ўсё выправіць, спадзяючыся, што Нахо з мінулага будзе прымаць правільныя рашэнні, асабліва датычна Нарусэ. Дачытаўшы ліст, дзяўчына даведваецца, што ў будучыні, праз дзесяць гадоў, Какэру з імі ўжо не будзе. Нахо ў будучыні настойліва просіць уважліва прыглядваць за Какэру, бо яна не хоча згубіць такога каштоўнага для яе чалавека.
Глядзець
1/1
SUB
Ноч кароткая — гуляй, дзяўчынка!Yoru wa Mijikashi Arukeyo Otome

Год:

2017

Стан:

завершана

Пераклад:

субцітры

Студыя:

Science SARU
Камедыйная эпапея пра адну надзіва доўгую ноч у Кіёта, за якую мясцовыя студэнты паспяваюць напіцца ў гарадскіх барах, наведаць вяселле і вечарыну дзіўнага студэнцкага гуртка, паблукаць на букіністычным кірмашы, павесяліцца на ўніверсітэцкім фестывалі, перажыць эпідэмію грыпу і знайсці сваё каханне.
Глядзець
1/1
SUB
Код Гіяс: Выгнаны Акіто — Вам, любімыяCode Geass: Boukoku no Akito 5 - Itoshiki Mono-tachi e

Год:

2016

Стан:

завершана

Пераклад:

субцітры

Студыя:

Sunrise
Значная частка войскаў праціўніка была знішчаная. Пакуль астатнія сілы рыцараў Ордэна Святога Міхаіла перагрупоўваюцца, каб пачаць апошні штурм Вайсвольфскага замка, атрад W-0 разам са сваім новым саюзнікам Эшлі Ашрам гатовы перахапіць іх. Тым часам Сінь маецца раз і назаўжды знішчыць свайго малодшага брата, і яны сыходзяцца ў вырашальным баі.
Глядзець
1/1
SUB
Паляўнічы на вампіраў Дзі: Смага крывіVampire Hunter D: Bloodlust

Год:

2000

Стан:

завершана

Пераклад:

субцітры

Студыя:

Madhouse
13/13
SUB
ХэлсінгHellsing

Год:

2001

Стан:

завершана

Пераклад:

субцітры

Студыя:

Gonzo
Хэлсінг — гэта кроў, зброя і брудны гумар. Вампір-антыгерой Алукард, ягоная суровая гаспадыня — Інтэгра Фарбрук Вінгейтс Хэлсінг, ператвораная ім у вампіра дзяўчына-паліцэйская Вікторыя Серас, браты-вампіры, што спрабуюць знішчыць іншых прадстаўнікоў віду, арганізацыя Хэлсінг... Павольна, але паступова, дзякуючы ваенным, узнікае новае пакаленне крывапійц.
Глядзець
1/1
SUB
Код Гіяс: Выгнаны Акіто — Успаміны пра нянавісцьCode Geass: Boukoku no Akito 4 - Nikushimi no Kioku kara

Год:

2015

Стан:

завершана

Пераклад:

субцітры

Студыя:

Sunrise
Вайсвольфскі замак аказваецца ў атачэнні брытанскіх салдат на чале з Сінем Х'юга. Ядро атрада W-0 камандуючай Лэйлы Малкал знаходзяцца на заданні, таму падпалкоўнік вымушаная сама абараняць сваіх падначаленых. У гэтую няпростую хвіліну шпіён, які хаваецца сярод іх, гатовы раскрыць сябе.
Глядзець
24/24
SUB
Мілы ў ФранксеDarling in the FranXX

Год:

2018

Стан:

выпускаецца

Пераклад:

субцітры

Студыя:

CLOVERWORKS
У далёкай будучыні ад планеты засталася толькі выпаленая пустыня, па якой рухаецца аплот цывілізацыі, горад-плантацыя. Унутры яго хаваецца Амяла — закуток прыроды, дзе як у клетцы жывуць дзеці, патрэбныя толькі для таго, каб падымацца ў неба і біцца з клаксазаўрамі. Але Хіро ні на што не варты. Ён не варты для гэтага, і не толькі не справіўся сам, але і ўцягнуў за сабой сваю каштоўную партнёрку. Хіро быў гатовы апусцііць рукі, але сустрэча з загадкавай незнаёмкай, якую усе вакол так баяцца, нанава распаліла ў ім жаданне жыць. Які свет адкрые яму тая, што назвала яго мілым?
Глядзець
3/20
SUB
Для цябе, Бессмяротны 2Fumetsu no Anata e 2

Год:

2022

Стан:

выпускаецца

Пераклад:

субцітры

Студыя:

DLE
Другі сезон анімэ «Для цябе, Бессмяротны».
Глядзець
1/1
SUB
Паляўнічы на вампіраў ДзіVampire Hunter D

Год:

1985

Стан:

завершана

Пераклад:

субцітры

Студыя:

Production Reed
Праз дзесяць тысяч гадоў наш свет моцна зменіцца. Пачвары будуць вольна хадзіць па зямлі, і людзі, хоць і узброеныя высокатэхналагічнай зброяй і кібернетычнымі конямі, будуць жыць зняважнівым жыццём, болей падобнай да сярэднявечча. Гісторыя распавядае аб невялікай вёсачцы, якая штораз церпіць ад нападаў монстраў. Насельніцтва вёскі жыве пад жорсткім уладарствам Графа Магнуса Лі, магутнага валадара вампіраў, які пануе на гэтай зямлі ужо тысячы гадоў. Калі Граф кусае маладую дзяўчыну і вырашае зрабіць яе сваёй новай лялькай, яна просіць дапамогі ў ціхага вандроўніка па імені Дзі. Па шчаслівай выпадковасці аказваецца, што Дзі — адзін з найлепшых паляўнічых на вампіраў у свеце, і ён вырашае дапамагчы дзяўчыне, збіраючыся забіць Магнуса Лі і яго паслугачаў, тым самым скончыўшы ўладарства Графа.
Глядзець
1/1
SUB
Код Гіяс: Выгнаны Акіто — Падзенне святлаCode Geass: Boukoku no Akito 3 - Kagayaku Mono Ten yori Otsu

Год:

2015

Стан:

завершана

Пераклад:

субцітры

Студыя:

Sunrise
Атрад W-0 вяртаецца пасля аперацыі ў Слоніме, аднак праз праблемы з ідэнтыфікацыяй у штабе яны вымушаныя правесці некалькі дзён з мясцовымі цыганамі. Тым часам брытанскі ваенны саветнік Юлій Кінгслі і ягоны целаахоўнік Куруругі Судзаку пачынаюць сумесную працу з рыцарамі Святога Міхаіла з мэтай раз і назаўжды задушыць еўрапейскае супраціўленне.
Глядзець

Інфармацыя

Пра насНавіны

Зваротная сувязь

Напісаць зварот

Мы ў сацыяльных сетках

Анімэ - японская анімацыя са спецыфічнай малёўкай, разлічаная не на дзяцей, а на дарослых. У сюжэтах анімэ і мангі часта падымаюцца сур'ёзныя і неадназначныя тэмы - пры праглядзе трэба ведаць, што дзеянні герояў не варта ўспрымаць літаральна і браць за прыклад. Драматычная форма падачы сюжэта, учынкі герояў - гэта характэрная асаблівасць жанра, якая падкрэслівае вострую праблематыку, спосаб лепш перадаць мараль твора, вылучыць і паказаць мяжу дабра і зла.

Частка кантэнту на гэтым сайце не прызначаная для прагляду асобамі, якія не дасягнулі 18 год - калі ласка, звяртайце ўвагу на ўзроставыя абмежаванні, указаныя на старонцы прагляду.

Калі вы знаходзіцеся ў крызіснай сітуацыі, вам няма з кім абмеркаваць свае праблемы, звяртайцеся на бясплатную ананімную гарачую лінію - вам дапамогуць:http://www.bsmp.by/patsientam/ekstrennaya-psikhologicheskaya-pomoshch-telefon-doveriya-v-belarusi

Гэты сайт не захоўвае файлы на сваіх серверах, усё змесціва забяспечваецца іншымі сэрвісамі. Матэрыялы ўзятыя з крыніц, дзе яны знаходзяцца ў свабодным доступе і прызначаныя толькі для дамашняга азнаямлення, усе правы належаць іх аўтарам. Калі размешчаныя на рэсурсе матэрыялы парушаюць вашы аўтарскія правы, просім напісаць нам пра гэта - мы прыбрярэм іх з сайта.
2017-2022
|
Anibel Project
|