Anibel

Ру / Бел

Жыццё без зброі / No Guns Life [3 з 24]

Год: 2019
Стан: выпускаецца
Пераклад: субцітры
Студыя: Madhouse

Вайна скончылася і вайскоўцы страцілі прывычны лад жыцця. Самым звычайным з іх бывае цяжка вярнуцца да мірнага існавання, што ж казаць пра тых, хто пашырыў магчымасці свайго цела з дапамогай тэхналогій дзеля вайны? Гэтых людзей назвалі "Пашыраныя". Адзін з іх, Дзюдзо Інуі, жыве тым, што вырашае праблемы звязаныя з яму падобнымі. Сам ён нічога не памятае з свайго мінулага жыцця. Не ведае ён і таго, хто ператварыў яго ў Пашыранага, замяніўшы галаву на вялікі рэвальвер. Праблемы ў Дзюдзо пачынаюцца тады, калі ў яго пакоі з'яўляецца Пашыраны з выкрадзеным дзіцяці на руках і просіць яго аб дапамозе.

DUB
SUB
12/12

Уанпанчмэн / One Punch Man [12 з 12]

Год: 2015
Стан: завершанае
Пераклад: агучка і субцітры
Студыя: Madhouse

Для чалавецтва прыйшлі нялёгкія часы: на Зямлю абрынуліся разнастайныя монстры з космасу, нетраў зямлі, навуковых лабараторыяў. З сабою яны нясуць смерць і разбурэнне, пужаюць старонніх назіральнікаў. Але баяцца не трэба: іх пакой ахоўвае наш галоўны герой, лысы малады чалавек па імені Сайтама з выразам невыказнага суму на твары. Але не вельмі гераічная знешнасць вас падманвае: Сайтама неверагодна дужы. Тры гады трэніровак не прайшлі дарма: цяпер ён перамагае любога монстра з аднаго ўдару. Але Сайтама вельмі сумны, бо ў яго няма годнага ворага. Герой спадзяецца, што праз некаторы час для яго знойдуцца сапраўдныя ворагі.

DUB
SUB
12/12